Беларускія аграрыі ўбралі 15% плошчаў зерневых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса). Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Па аператыўных даных на 20 ліпеня, зерневыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) убраны з 15% плошчаў, што складае 294 тыс. га ад плана ў 2 млн 2 тыс. га. Намалочана збожжа 1 млн 220 тыс. т, сярэдняя ўраджайнасць – 41,6 ц/га, што на 1,8 ц/га вышэй за аналагічны перыяд мінулага года.
У разрэзе абласцей намалочана: Мінская – 334 тыс. т, Брэсцкая – 280 тыс. т, Гродзенская – 255 тыс. т, Гомельская – 169 тыс. т, Магілёўская – 113 тыс. т, Віцебская – 69 тыс. т.
Азімы рапс на зерне ўбраны на 138 тыс. га (31% плошчаў ад 441 тыс. га). Намалочана 330 тыс. т ураджайнасцю 23,9 ц/га, што на 1,3 ц/га вышэй за мінулагодні.
Выцераблена лёну на 18 тыс. га, што складае 40% запланаваных плошчаў. Цярабленне лёну ідзе тэмпамі, у два разы вышэйшымі за мінулагоднія, дынаміка захоўваецца ўсімі абласцямі.
Скошана траў другім укосам на плошчы 580 тыс. га, што складае 57% ад плана ў 1 млн 10 тыс. га.
Загатавана сена 387 тыс. т – 54% ад плана. Сіласу загатавана 327 тыс. т, што складае больш за 1% ад плана ў 20 млн 519 тыс. т. Травяных кармоў загатавана 3 млн 202 тыс. т кармавых адзінак, што складае 32% ад плана ў 10 млн 131 тыс. т.
Сенажу загатавана 10 млн 411 тыс. т, што складае 73% ад плана ў 14 млн 309 тыс. т. У разрэзе абласцей: Мінская – 2 млн 603 тыс. т (74% ад плана), Брэсцкая – 1 млн 781 тыс. т (59%), Гродзенская – 1 млн 760 тыс. т (65%), Магілёўская – 1 млн 605 тыс. т (97% ад плана), Віцебская – 1 млн 426 тыс. т (75%), Гомельская – 1 млн 236 тыс. т (81%).
Наяўнасць мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад азімы сеў – 169 тыс. т дзеючага рэчыва, што складае 98% да плана.
Крыніца: minsk-region.gov.by