• Адрас: 222417, Мінская вобл., г. Вілейка, вул. Партызанская, 40
  • Рэжым работы: 8.30-17.30 абед 13.00-14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8:00)
Герб Рэспублікі Беларусь
Вілейскі Раённы Выканаўчы Камітэт
Герб Вілейкі
19.08.2026

Інфраструктура

Інфраструктура

Вілейскі раён размешчаны на паўночным захадзе Мінскай вобласці і з’яўляецца аграрна-прамысловым  раёнам, мяжуе з 3 раёнамі Мінскай вобласці (Мядзельскім, Маладзечанскім і Лагойскім), 1 раёнам Віцебскай вобласці (Докшыцкім) і 1 раёнам Гродзенскай вобласці (Смаргонскім). Працягласць Вілейскага раёна з поўначы на поўдзень складае 58 км, з захаду на ўсход – 73 км. На тэрыторыі раёна размешчаны 405 населеных пунктаў.

Транспартная інфраструктура:

Праз раён праходзіць чыгуначная лінія Мінск-Маладзечна-Полацк, грузавая станцыя Вілейка і дарогі рэспубліканскага значэння Р-28 «Мінск-Маладзечна-Нарач, Р-63 Смаргонь-Плешчаніцы, Р-29 Маладзечна-Докшыцы, Р-58 Мінск-Калачы-Мядзел. У раёне функцыянуюць 94 маршруты (горад – 32, прыгарад – 59, міжгорад – 3), якія абслугоўваюцца перавозчыкамі ўсіх форм уласнасці. Агульная працягласць маршрутнай сеткі складае 1372 км – адна з самых вялікіх маршрутных сетак у рэспубліцы (горад – 82, прыгарад – 860, міжгорад – 430).

Аб’екты энергетычнай інфраструктуры:

Маецца гідраэлектрастанцыя, пабудаваная на водаскідзе Вілейскага вадасховішча, якой  выпрацоўваецца каля 8 млн. кВт электраэнергіі за год і міні-ЦЭЦ г. Вілейка, якая працуе на драўнінным паліве (трэсцы).

Прамысловасць раёна прадстаўлена 9 прамысловымі прадпрыемствамі, у іх ліку ААТ ”Зеніт-БелОМО“, філіял Вілейская мэблевая фабрыка ЗАА ”Маладзечнамэбля“, ААТ ”Стройдеталі“, філіял ”Вілейскі хлебазавод“, ААТ ”Барысаўхлебпрам“, ААТ ”Вілейскі камбікормавы завод“, ААТ ”ВІЛЕЙСКІ РАМОНТНЫ ЗАВОД“, філіял СП ”ММЦ“ ТАА ”Ільянская лесапільная вытворчасць“, Вілейскі вытворчы ўчастак ААТ ”Мінскі малочны завод № 1“, замежнае прыватнае прадпрыемства «Бел Пека Пэйнт».

Аграпрамысловы комплекс раёна прадстаўлены 12 гаспадаркамі, у іх ліку ААТ ”Нарачанскія зоры“, ААТ ”Чурлёны“, ААТ ”Сцешыцы“, ААТ ”Новая Любанія“,  ААТ ”Новая Вілія“, ААТ ”Алая зара“, УП ”ПЕРШЫ БЕЛАРУСКІ“ Вілейскі раён, ДСГУ ”Вілейская СС“, філіял ”Бубны“ УП ”МІНГАЗ“, СПФ ”ЮНІК – АГРА“ ААТ ”Мінскі малочны завод № 1»“, філіял ”Далгінава“ УП ”Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў“ ААТ ”Мінскаблхлебапрадукт“, ТАА «Аграфірма «Ілья».

Інфраструктура падтрымкі бізнесу:

На базе ДУ «Вілейскі дзяржаўны каледж» у 2011 г. створаны Цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва.

У ААТ «Белаграпрамбанк» адкрыты Цэнтр прыцягнення «Igrow» – гэта праект «Белаграпрамбанка», які дапамагае пачаткоўцам-прадпрымальнікам у падтрымцы іх бізнесу.

Адукацыйная інфраструктура: маюцца 2 установы  прафесійна-тэхнічнай адукацыі: УА «Вілейскі дзяржаўны каледж» – спецыяльнасці мантаж і эксплуатацыя электраабсталявання, аўтасэрвіс і інш. і УА «Ільянскі дзяржаўны каледж» – спецыяльнасць  ветэрынарная медыцына.

Гандлёвае абслугоўванне насельніцтва забяспечвае 599 рознічных аб’ектаў гандлю (у тым ліку 375 магазінаў і павільёнаў), 1 гандлёвы цэнтр, 2 рынкі, а таксама 127 аб’ектаў грамадскага харчавання, у іх ліку агульнадаступная сетка – 64 аб’екты.

Для развіцця турызму у раёне маецца адпаведная інфраструктура: Для развіцця турызму ў раёне маецца адпаведная інфраструктура: гасцініца (ДУП ”Вілейская ЖКГ“), паляўнічы комплекс ”Доманава“ (Вілейскі доследны лясгас), 5 аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу, 25 аграсядзіб, 2 дзіцячыя аздараўленчыя лагеры, 14 кемперных стаянак, , цэнтр верхавой язды, краязнаўчы музей з выставачнай залай, дом рамёстваў, музей ткацтва, культурна-турыстычны аб’ект ”Вільянін хутар“, 2 мемарыялы: ”Памяці зніклых вёсак“, ”Загінулым воінам у Першай сусветнай вайне“.

Па тэрыторыі раёна праходзяць 10 турыстычных маршрутаў.

На тэрыторыі раёна функцыянуе СТАА ”Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр ”Надзея“ у в. Будзішча для аздараўлення дзяцей з раёнаў, якія пацярпелі ад выбуху на Чарнобыльскай АЭС, з шматфункцыянальным спартыўна-фізкультурным комплексам.

Аддаленасць раённага цэнтра
ад г. Мінска, км
99 км
Наяўнасць чыгуначных шляхоў зносінПраз раён праходзіць чыгуначная лінія Мінск-Маладзечна-Полацк
Аддаленасць раённага цэнтра
ад чыгуначных шляхоў, км
0,5
Наяўнасць аўтамабільных дарог міжнароднага і рэспубліканскага значэння і іх працягласцьР-28, 48,823 км, Р-63, 54,842 км, Р-29,57,3 км, Р-58, 45,073 км
Працягласць мясцовых дарог, км        з іх:1099,332 км
дарогі з цвёрдым пакрыццём, км998,313 км
Сацыяльная інфраструктура
 2024
Колькасць навучальных устаноў усяго:
       у тым ліку:
43
– дашкольнай адукацыі16
– агульнай сярэдняй адукацыі19
-прафесійна-тэхнічнай адукацыі       (УА «Вілейскі дзяржаўны каледж» ­–спецыяльнасці мантаж і эксплуатацыя электраабсталявання; аўтасэрвіс і інш.) і УА «Ільянскі дзяржаўны каледж» – спецыяльнасць – ветэрынарная медыцына2
– дадатковай адукацыі1
– Вілейская спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат, -Вілейскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр з аддзяленнем сацыяльнага прытулку,  -Вілейскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, -Вілейскі раённы вучэбна-метадычны кабінет, – Вілейскі раённы аздараўленчы лагер ”Казка“. -Маецца дзіцячы дом сямейнага тыпу.5
Колькасць устаноў аховы здароўя        у тым ліку:11
Бальніцы (1 цэнтральная раённая бальніца, 2 участковыя бальніцы, 1 бальніца сястрынскага догляду)4
Паліклінікі (1 паліклініка, 1 стаматалагічная паліклініка)2
Фельчарска-акушэрскія пункты15
Амбулаторыі7
Здраўпункты2
Колькасць устаноў культуры34
Колькасць устаноў фізічнай культуры і спорту3
Колькасць фізкультурна-спартыўных збудаванняў162