
Старшыня Вілейскага раённага выканаўчага камітэта
Завацкі Анатоль Мікалаевіч
Ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва дзейнасцю Вілейскага раённага выканаўчага камітэта (далей – райвыканкам) яму падпарадкаваных упраўленняў, аддзелаў, службаў і аб’яднанняў, першага намесніка старшыні, намеснікаў старшыні і кіраўніка справамі райвыканкама, арганізуе ўзаемадзеянне райвыканкама з вышэйшымі службовымі асобамі і вышэйстаячымі дзяржаўнымі органамі, Саветамі дэпутатаў, органамі пракуратуры, камітэта дзяржаўнай бяспекі, камітэта дзяржаўнага кантролю, следчага камітэта, унутраных спраў, судовымі і падатковымі органамі, воінскім камісарыятам.
Курыруе асноўныя напрамкі развіцця галін народнагаспадарчага комплексу і эканомікі раёна, пытанні органаў унутраных спраў, дзяржаўнай бяспекі, дзяржаўнай кадравай палітыкі, бюджэту, фінансаў, падаткаў, эканомікі раёна.
З’яўляецца начальнікам тэрытарыяльнай абароны раёна,
Каардынуе дзейнасць: