Вілейскі раён − паўночна-заходні рэгіён Мінскай вобласці з багатым прыродным і культурна-гістарычным патэнцыялам развіцця турызму. Багатая гісторыка-культурная спадчына і маляўнічыя прыродныя ландшафты ствараюць умовы для развіцця санаторна-курортнага і экскурсійнага абслугоўвання, аздараўленчага, актыўнага турызму. Перспектыўным з’яўляецца развіццё экалагічнага, рэлігійнага, аграэкатурызму.

Г. Вілейка, Плошча Цэнтральная
Паверхня тэрыторыі раёна пераважна плоская, размешчана ў межах Нарачанска-Вілейскай нізіны, на крайнім паўднёвым усходзе знаходзіцца частка Мінскага ўзвышша. 31% тэрыторыі раёна заняты лясамі, пераважна сасновымі і яловымі.
Найбольш прывабнымі прыроднымі аб’ектамі, якія складаюць ландшафтную аснову фарміравання рэкрэацыйных сістэм рэгіёна, з’яўляецца рака Вілія, яе даўжыня 510 км, з іх 264 км яна цячэ па тэрыторыі Беларусі, і яе прытокі Нарач, Сервеч, Ілія. Вілейскі раён характарызуецца адносна высокім паказчыкам густаты рачной сеткі (0,4 км/км. кв.), што спрыяе развіццю паходных форм воднага турызму.

Рака Вілія
Дзякуючы вялікай працягласці, дастатковай глыбіні, багаццю відаў рыбы, маляўнічым лясістым берагам Вілія з яе прытокамі з’яўляецца адной з самых наведвальных рэк у Беларусі. Яна прывабная і для ціхага адпачынку на беразе, і для сплаву на байдарках, і для аматараў рыбалкі.

Вілейскае вадасховішча
У цэнтральнай частцы Вілейскага раёна, усходней горада размешчана Вілейскае вадасховішча, − самы буйны штучны вадаём Беларусі, які саступае па велічыні толькі найбуйнейшаму натуральнаму вадаёму рэспублікі – возеру Нарач. Плошча вадасховішча – 64,6 кв. км; даўжыня – 27 км; шырыня – 3,6 км; найбольшая глыбіня – 14 м; сярэдняя глыбіня – 3,7 м, даўжыня берагавой лініі 137 км. Вілейскае вадасховішча з’яўляецца месцам заняткаў водна-лыжным, водна-маторным, грабным і парусным спортам, а таксама вельмі папулярна для летняй і зімовай рыбалкі.
У вадасховішчы водзяцца шчупак, акунь, судак, лешч, карась, ёрш, плотка і іншыя віды рыб. У летні час верхнія слаі вады праграваюцца да 18 – 22°С, на мелкаводдзі – да 24°С. Вадасховішча замярзае ў пачатку снежня, ускрываецца ў красавіку, таўшчыня лёду – да 70 см. Максімальны ўзровень вады ў перыяд веснавой паводкі (красавік – чэрвень), мінімальны ў лютым – сакавіку. Ёсць 10 астравоў. Аматары прыроды ведаюць, што падчас сезонных міграцый тут спыняюцца тысячы вадаплаўных птушак.

Астравы на Вілейскім вадасховішчы
У раёне знаходзіцца 11 азёр плошчай больш за 5 га. Найбуйнейшае з іх возера Вішнеўскае, размешчанае ў паўночна-заходняй частцы раёна. Уваходзіць у сістэму ракі Страчы (правага прытоку Віліі). З ёй возера звязана ракой Смолкай, якая бярэ пачатак у паўночнай частцы вадаёма і ўпадае ў ляжачае паўночней возера Свір. Апошняе ракой Свірыцай звязана са Страчай. Прыходная частка воднага балансу возера складаецца з прытоку паверхневых вод па некалькіх ручаях. Мелкаводныя зарастаючыя азёры з топкімі берагамі не ўяўляюць істотнай каштоўнасці для масавых відаў аздараўленчага адпачынку, але могуць быць выкарыстаны пры арганізацыі экалагічнага і рыбалова-паляўнічага турызму.
Лячэбны рэкрэацыйны патэнцыял вобласці ўключае комплекс гаючых мікракліматычных фактараў, а таксама радовішчы мінеральных вод. На Вілейшчыне здабываюць беларускае “Баржомі” — несалёнае, з мяккім прыемным смакам. Свідравіну ў вёсцы Любань прасвідравалі ў 1991 годзе. Яна адна з самых глыбокіх у Беларусі — 473 метры, прычым знаходзіцца ў лясной зоне. Мінеральная вада адносіцца да сульфатнай хларыдна-натрыевай, змяшчае каля двух дзясяткаў мікраэлементаў, сбалансаваных самой прыродай: селен, ёд, фтор, бром, кальцый, магній і іншыя.

Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр «Надзея»
На беразе Вілейскага вадасховішча ў сасновым бары размешчаны дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр «Надзея», які з’яўляецца сумесным беларуска-нямецкім праектам, які дзейнічае на пастаяннай аснове з 1994 года.
Асноўным профілем з’яўляецца лячэнне хвароб органаў стрававання пры ўнутраным ужыванні мінеральных вод, органаў дыхання шляхам прымянення аэрафітатэрапіі і галатэрапіі, а таксама лячэнне кардыялагічных, неўралагічных захворванняў і хвароб апорна-рухальнага апарату пры вонкавым бальнеалячэнні,
Шырокую вядомасць мае культавая крыніца “Святая вада” каля в. Губы, вада якой адрозніваецца высокім утрыманнем макра і мікраэлементаў і славіцца гаючымі ўласцівасцямі. Крыніца здаўна з’яўляецца аб’ектам паломніцтва, у цяперашні час мае статус помніка прыроды мясцовага значэння.
Цікавасць для шанавальнікаў прыроды і паломнікаў уяўляюць святыя крыніцы: «Жаралавая Вада або святых Макавееў» каля в. Есьмановцы, крыніца ў в. Доманава з капліцай і купеллю.

Охотокомплекс «Доманава»
Стацыянарныя аздараўленчыя ўстановы Вілейскага раёна прадстаўлены охотокомплексом «Доманава», разлічаным на 16 месцаў, размешчаным у прыгарадным лясніцтве на беразе ракі Вілія, летнім турысцка-аздараўленчым палаткавым лагерам «Крыніца» на 184 месцы і базай адпачынку “Вілія” на 184 месцы ў летні перыяд.

У летні перыяд свае паслугі прапануюць шматлікія кемпінгі, размешчаныя ўздоўж берагавой лініі Вілейскага Вадасховішча.
Жывёльны свет раёна з’яўляецца рэсурсным фактарам развіцця экалагічнага і паляўнічага турызму. У Вілейскім раёне створана паляўнічая гаспадарка Вілейскага доследнага лясгаса.
Плошча паляўнічай гаспадаркі складае 53 612 га, у тым ліку лясныя – 29 914 га, палявыя – 22 021 га, водна-балотныя – 1 677 га. Найбольшае промысловае значэнне маюць лось, алень, дзік, казуля, бабёр, воўк, глушэц, цецярук.

Парк Асцюковічы XIX ст.
Рэсурсны патэнцыял развіцця экалагічнага турызму складаюць прыродныя тэрыторыі і помнікі прыроды. Вілейскі раён мае ўнікальныя помнікі садова-паркавага мастацтва, сярод якіх найбольш вядомы Парк Асцюковічы (XIX ст.) У парку расце 30 відаў дрэў і кустоў, у тым ліку інтрадуцэнты: лістоўніца еўрапейская, туя заходняя, клён серабрысты, вярба паніклая, хвоя Веймутава. Ва ўсадебным парку былога маёнтка Быткаўшчына расце адзіны ў Беларусі ўнікальны экзэмпляр плакучай елкі ўзростам каля ста гадоў.
У раёне прадстаўлены ўсе актыўныя віды турызму, праводзяцца пешыя, веласіпедныя, водныя і лыжныя паходы. Важную ролю ў развіцці спартыўнага турызму адыгрывае цэнтр фізкультурна-аздараўленчай работы «Сатурн».

Асаблівай увагі заслугоўвае коннаспартыўная база “Старынкі”, дзе круглы год турыстам прапануюцца конныя прагулкі рознага ўзроўню складанасці працягласцю ад 1 да 6 гадзін альбо шматдзённыя паходы па Вілейскім краі (ад 3 да 10 дзён) з начаваннем у палатках або летнім доме.
Вілейшчына багатая на гісторыка-культурную спадчыну. Захаваліся помнікі архітэктуры. Старажытныя цэрквы, касцёлы, руіны былых панскіх маёнткаў, прамысловую архітэктуру пачатку мінулага веку – усё гэта стварае непаўторны вобраз вілейскага краю.

Касцёл Святога Станіслава ў Далгінаве, XIX век
У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь па Вілейскім раёне ўключаны 25 помнікаў. З іх: 4 – гісторыі; 7 – архітэктуры (5– культавых, 2-садова-паркавага мастацтва); 13 – археалогіі; 1- помнік прыроды.

Загарадны комплекс Сядзіба Багдановічаў «Двор Стайкі» у Стайках
Асаблівы каларыт Вілейшчыне надаюць былыя фамільныя сядзібы шляхты, якія ўяўляюць сабой складаныя комплексы архітэктурных і прыродных элементаў, захоўваючы тым самым непаўторны культурна-гістарычны пласт. Вілейшчына сярод раёнаў Мінскай вобласці вылучаецца самым вялікім лікам захаваных старадаўніх сядзіб. Сярод іх мноства аб’ектаў вылучаюцца вялікімі памерамі, адносна добра выражанымі рысамі планіровачнага пабудовы і захаванасцю ў першапачатковых межах, а некаторыя – толькі невялікімі фрагментамі.

Касцёл Беззаганнага Зачацця Дзевы Марыі у в. Касцяневічы, XIX век
Акрамя згаданых, у горадзе Вілейка маецца яшчэ цэлы шэраг невялікіх архітэктурных помнікаў і славутасцей. У асноўным гэта будынкі пабудаваныя ў канцы 19-га – пачатку 20-га стагоддзяў, якія могуць быць аднесены да радавой гістарычнай забудовы горада Вілейка. Сярод гэтых будынкаў маюцца былыя гасцініцы, бальніцы, гімназіі, казармы, казначэйства, пажарнае дэпо, суд, турма і іншыя адміністрацыйныя і жылыя дамы. Некаторыя з гэтых будынкаў і ў наш час выконваюць функцыі падобныя тым, якія закладаліся ў іх пры будаўніцтве. Усе разам гэтыя невялікія славутасці Вілейкі ўдала дапаўняюць асноўныя архітэктурныя помнікі горада, і надаюць яму дадатковую прывабнасць у вачах турыстаў і падарожнікаў.

Будынак чыгуначнага вакзала з воданапорнай вежай, пачатак XX ст.
Геалагічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння: Рэчкаўскія ўзгоркі (в. Рэчкі,), абнажэнні Сінюха (в. Вострава), Папоўцы (в. Папоўцы) і Вінцэнтова (в. Козлы); валуны – Вялікі камень Вароцішын крыж (в. Камена), Каменныя валы Сцебяракскія (в. Сцебяракі), Вялікі камень Мішутскі з ямкамі (в. Мішуты).

Вялікі камень Вароцішын крыж у в. Камена

Значнае месца ў гісторыка-культурнай спадчыне рэгіёна займаюць ваенна-гістарычныя помнікі і мемарыяльныя комплексы: мемарыял «Памяці зніклых вёсак» у вёскі Снежково — першы і адзіны ў Беларусі, прысвечаны населеным пунктам Вілейскага раёна, якіх не стала з 1939 па 2009 гады – з-за ўзбуйнення пасёлкаў, будаўніцтва Вілейскага вадасховішча, трагічных падзей Вялікай Айчыннай вайны, мемарыяльны комплек памяці Першай сусветнай вайны ў вёскі Заброддзе.
У раёне функцыянуе краязнаўчы музей. У 1997 годзе згодна з Пастановай Вілейскага раённага выканаўчага камітэта ў асобным будынку (напроці будынка музея) адкрыта выставачная зала імя Нікадзіма Сілівановіча (1834 – 1919).
У в. Ізбіна размешчаны раённы Дом рамёстваў, дзе захоўваюцца старадаўнія промыслы, уключаючы выраб велікодных яек (такі аўтарскі твор стане цудоўным напамінам пра наведванне гэтага рэгіёна).
Важную ролю ў фарміраванні экскурсійнага патэнцыялу раёна і развіцці падзейнага турызму адыгрываюць фестывалі і культурна-масавыя мерапрыемствы. Адным з турыстычных брэндаў раёна з’яўляецца свята «Вуха-фэст», якое кожны год праходзіць на берагах Вілейскага вадасховішча.
У Вілейскім раёне знаходзіцца шэраг памятных месцаў, звязаных з жыццём вядомых дзеячаў гісторыі і культуры: паэтаў і пісьменнікаў.

Памятны знак Піліпу Орліку каля царквы св. апосталаў Пятра і Паўла, канец XVIII-пачатак XIX стст.
Д Косута – радзіма гетмана і аўтара першай украінскай канстытуцыі Піліпа Орліка (1672-1742), в. Латыголь – Васіля Цяпінскага (1530-1600) – гуманіста-асветніка, пісьменніка, в. Заблошчына – пісьменніка Ігнація Ходзькі (1795-1861), в. Цынцавічы – мастака Н.Ю.Сілівановіча (1834-1919), М.А.Казінца (1938–2021) –заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, в. Курэнец – мастака Л.А.Альпяровіча (1874-1913), в. Урэчча – хіміка-біёлага, акадэміка НАНБ А.А.Ахрама, в. Ілья – педагога, члена корр. НАНБ А.А.Грымoця (1938- 2000), в. Далгінава – мастака Ю.П.Геразіменка-Жызнеўскага (1948-1997), Ю.П.Геразіменка-Жызнеўскага (1948-1997) – беларускага графіка, в. Варанічы – А.А.Новік (1914-1996), беларускай паэтэсы. Чатыры ўраджэнцы Вілейскага раёна (К. М. Зубовіч, В. С. Лаўрыновіч, А. І. Валынец, А. С. Азончык) удастоены звання Героя Савецкага Саюза. На Вілейшчыне ў гады вайны адным з арганізатараў партызанскага і падпольнага руху быў П. М. Машэраў (1944-1977).

Гасцініца «Вілія»
У г. Вілейка знаходзіцца гасцініца «Вілія», а побач з в. Доманава – аднайменны паляўнічы комплекс. У в. Сосенка размешчана кафэ-гасцініца «Украінскі дворык». Акрамя таго, можна спыніцца ў адной з шматлікіх аграэкасядзіб.
Да паслуг гасцей рэстаран «Вілія», кафэ-бар «Эліта», бар «Мілан», кафейня «1771», і іншыя ўстановы грамадскага харчавання. У в. Сосенка вы знойдзеце кафэ «Украінскі дворык», у в Ручавыя – кафэ «Паўночнае ззянне» Уладальнікі аграсядзіб будуць рады прапанаваць вам харчаванне, уключаючы стравы мясцовай кухні. На прыдарожнай паласе рэспубліканскіх аўтамабільных дарог функцыянуюць аб’екты прыдарожнага сэрвісу.

Г. Вілейка, новы мікрараён Паўночны
На чыгуначную станцыю г. Вілейка прыбываюць цягнікі з Мінска, Брэста, Полацка і іншых гарадоў. Сюды таксама можна дабрацца на аўтобусе, маршрутцы або асабістым аўтамабілі, а развітая дарожная сетка дазваляе з камфортам падарожнічаць па Вілейшчыне.
Спасылкі на сайты і сацыяльныя сеткі аб турызме:
Афіцыйны партал Нацыянальнага агенцтва па турызме
Адпачынак і турызм у Мінскай вобласці
Мінская вобласць. Турызм. Афіцыйны тэлеграм-канал https://t.me/turizmminobl
Афіцыйны тэлеграм-канал Нацыянальнага агенцтва па турызме https://t.me/natbelarus
Афіцыйны турыстычны партал Беларусі BELARUS.TRAVEL
Афіцыйны сайт Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь
Віды турызму ў Вілейскім раёне
| № п/п | Від турызму | Вызначэнне відаў турызму | Класіфікацыйныя прыкметы відаў турызму |
| 1 | Аграэкатурызм. Для сваіх гасцей гаспадары аграэкасядзіб прапануюць такія паслугі, як: азнаямленне з прыроднымі, сельскагаспадарчымі і архітэктурнымі аб’ектамі, нацыянальнымі традыцыямі мясцовасці; прадастаўленне жылых пакояў у аграэкасядзібе для пражывання; забеспячэнне харчаваннем з выкарыстаннем сельскагаспадарчай прадукцыі, вырабленай або перапрацаванай на ўласных зямельных участках; правядзенне прэзентацый, юбілеяў, банкетаў; аказанне паслуг лазняў, саўн і душавых; катанне на гужовым транспарце; транспартнае абслугоўванне; правядзенне спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых і культурных мерапрыемстваў; прадастаўленне інвентару для спорту і адпачынку. | Турыстычнае падарожжа з мэтай азнаямлення з прыродным, сельскагаспадарчым і культурным патэнцыялам Рэспублікі Беларусь, яе рэгіёнаў, мясцовасцей, нацыянальнымі традыцыямі ў працэсе адпачынку, аздараўлення, часовага знаходжання ў аграэкасядзібах, а таксама дзейнасць фізічных асоб і сельскагаспадарчых арганізацый, указаных у частцы першай пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 кастрычніка 2022 г. № 351 ”Аб развіцці аграэкатурызму“, па арганізацыі гэтага турыстычнага падарожжа, прадугледжаная пунктам 1 дадатку 1 да Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 кастрычніка 2022 г. № 351. | Адпачынак, аздараўленне, часовае знаходжанне ў аграэкасядзібах. Аказанне паслуг у сферы аграэкатурызму, прадугледжаных часткамі першай і другой пункта 5 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 кастрычніка 2022 г. № 351. |
| 2 | Актыўны турызм. Штогод арганізуюцца і праводзяцца велапрабегі, сплаў «Шляхам графа К. Тышкевіча». Распрацаваны веласіпедныя і аўтобусныя маршруты, прысвечаныя гістарычным месцам і падзеям Вілейскага краю. | Турыстычнае падарожжа, заснаванае на актыўным перамяшчэнні па маршруце турыстычнага падарожжа ў пазнавальных, навучальных, даследчых, экалагічных і (або) іншых мэтах, а таксама дзейнасць па арганізацыі гэтага турыстычнага падарожжа. | Актыўны спосаб перамяшчэння па маршруце турыстычнага падарожжа з выдаткай фізічных намаганняў у форме пешых, байдарачных, веласіпедных, лыжных і іншых паходаў. Непрацяглыя турыстычныя падарожжы, часцей за ўсё прымеркаваныя да выходных дзён, канікул, кароткатэрміновых адпачынкаў. |
| 3 | Гастранамічны турызм. Стравы нацыянальнай кухні з правядзеннем майстар-класа, прапануе кулінарыя рэстарана «Вілія». Штогод праводзіцца свята вухі «Вуха-фэст». ДУА «Вілейскі каледж» праводзіць конкурсы майстэрства і майстар-класы па прыгатаванні страў нацыянальнай беларускай кухні, у тым ліку па старадаўніх рэцэптах. | Турыстычнае падарожжа з мэтай азнаямлення з краінай, рэгіёнам, мясцовасцю праз далучэнне да нацыянальнай гастраноміі, асаблівасцям вытворчасці і прыгатавання нацыянальных страў, іншай харчовай прадукцыі, а таксама дзейнасць па арганізацыі гэтага турыстычнага падарожжа. | Наведванне або правядзенне дэгустацый, майстар-класаў, аб’ектаў грамадскага харчавання гастранамічных мерапрыемстваў (кірмашоў, фестываляў, выставак), у тым ліку з мэтай азнаямлення са стравамі нацыянальнай кухні. Наведванне навучальных устаноў, кандытарскіх фабрык, іншых арганізацый з кулінарнай спецыялізацыяй з мэтай азнаямлення з асаблівасцямі вытворчасці і прыгатавання нацыянальных страў, іншай харчовай прадукцыі. Навучанне турыстаў, экскурсантаў прыгатаванню нацыянальных страў, характэрных для адпаведнага рэгіёна, мясцовасці, у тым ліку з выкарыстаннем прадуктаў, вырашчаных у гэтым рэгіёне, мясцовасці. Азнаямленне з кулінарнымі асаблівасцямі адпаведнага рэгіёна, мясцовасці шляхам стварэння і прасоўвання гастранамічных пляцовак, фудкортаў. |
| 4. | Дзелавы турызм. Паслугі дзелавых сустрэч, канферэнцый, выставак, прэзентацый, семінараў, бізнес-трэнінгаў аказвае ДУ «Цэнтр фізкультурна-аздараўленчай работы «Сатурн», які знаходзіцца ў г. Вілейка па адрасе вул. Чырвонаармейская, 82 А (адміністрацыйны будынак стадыёна). Тэлефон для даведак 80177134399 | Турыстычнае падарожжа ў дзелавых (службовых) мэтах, а таксама дзейнасць па арганізацыі гэтага турыстычнага падарожжа | Удзел у дзелавых нарадах, сустрэчах і перагаворах з дзелавымі партнёрамі для прыняцця ўпраўленчых рашэнняў, падпісання дакументаў, абмену вопытам, арганізацыя іх правядзення. Наведванне прафесійных мерапрыемстваў, навуковых і розных падзейных мерапрыемстваў (выставак, прэзентацый, канферэнцый, кангрэсаў і іншых мерапрыемстваў). Навучанне/павышэнне кваліфікацыі супрацоўнікаў. Вочнае зварот у дзяржаўныя структуры ў краіне (месцы) знаходжання з мэтай атрымання сертыфікатаў |
| 5 | Гісторыка-культурны турызм. Дзейнічае ДУ «Вілейскі краязнаўчы музей». Тут штомесяц адкрываюцца новыя выставы, праходзяць цікавыя сустрэчы, прэзентацыі. Штогод Вілейскі музей арганізоўвае і праводзіць серыю музейна-адукацыйных праектаў, накіраваных на папулярызацыю музейных калекцый, розных відаў мастацтва і навукі. Сайт: vilmuseum.by Вілейшчына багатая на гісторыка-культурную спадчыну. Захаваліся помнікі архітэктуры. Старажытныя цэрквы, касцёлы, руіны былых панскіх маёнткаў, архітэктура пачатку мінулага веку – усё гэта стварае непаўторны вобраз вілейскага краю. У Вілейскім раёне статус гісторыка-культурных каштоўнасцей нададзены 25 найбольш значных аб’ектам, якія ўключаны ў Дзяржаўны спіс матэрыяльных нерухомых гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь У вёскі Снежково створаны мемарыял «Памяці зніклых вёсак». Каля вёскі Заброддзе створаны мемарыял «Загінулым воінам у Першай сусветнай вайне». | Турыстычнае падарожжа з мэтай вывучэння гісторыі і культуры, а таксама дзейнасць па арганізацыі гэтага турыстычнага падарожжа. | Спалучэнне турыстычнага падарожжа з азнаямленнем з гісторыка-культурнымі, ваенна-гістарычнымі славутасцямі і іншымі аналагічнымі ўнікальнымі аб’ектамі. Наяўнасць у маршрутах турыстычнага падарожжа аб’ектаў натуральнага і штучнага размяшчэння (арганізацыі культуры, аб’ектаў гісторыка-культурнай каштоўнасці). Патрэба турыста, экскурсанта ў пашырэнні культурнага кругагля. Азнаямленне турыстаў, экскурсантаў з прыроднымі і культурна-гістарычнымі рэсурсамі. |
| 6 | Лячэбна-аздараўленчы турызм. Паслугі лячэбна-аздараўленчага турызму аказвае СТАА «Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр «Надзея»: санаторна-курортнае лячэнне дзяцей, якія пацярпелі ўслед катастрофы на Чарнобыльскай АЭС; дзяцей з захворваннем ДЦП у суправаджэнні аднаго з бацькоў; дзяцей і бацькоў (“Маці і дзіця”); рэалізацыя санаторна-курортных паслуг фізічным і юрыдычным асобам Рэспублікі Беларусь і іншых краін. Аздараўленне дзяцей з адукацыйнымі праграмамі і праграмамі актыўнага адпачынку; сямейны адпачынак і аздараўленне дзяцей у супрацоўніцтве з беларускімі і замежнымі грамадскімі аб’яднаннямі (мэтавыя праекты) Сайт: https://nadeshda.by/ | Турыстычнае падарожжа з мэтай санаторна-курортнага лячэння, аздараўлення і адпачынку, а таксама дзейнасць па арганізацыі гэтага турыстычнага падарожжа. | Знаходжанне ў санаторна-курортных або аздараўленчых арганізацыях (санаторыях, дзіцячых рэабілітацыйна-аздараўленчых цэнтрах, аздараўленчых, спартыўна-аздараўленчых лагерах). Патрэба ў санаторна-курортным лячэнні, аздараўленні; выкарыстанне прыродных лячэбных рэсурсаў, у тым ліку мінеральных вод, лячэбных гразяў. Даступнасць для асоб з абмежаваннямі жыццядзейнасці. Магчымасць спалучэння адпачынку з лячэннем |
| 7 | Медыцынскі турызм. Паслугі дадзенага віду аказвае СТАА «Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр «Надзея» па наступных медыцынскіх профілях: хваробы органаў дыхання, хваробы органаў стрававання, хваробы нервовай сістэмы, хваробы сістэмы кровазвароту, хваробы косна-цягліцавай сістэмы | ||
| 8 | Адукацыйны турызм. Ва ўстановах адукацыі раёна праводзяцца розныя конкурсы, майстар-класы, накіраваныя на вывучэнне гісторыі і культуры краю. Ва ўстановах адукацыі Вілейскага раёна арганізавана работа школьных музеяў па профілі «Краязнаўства»: ДУА «Рабунская базавая школа» «Спадчына», ДУА «Нарачская сярэдняя школа Вілейскага раёна» «Спадчына», ДУА «Любанская сярэдняя школа Вілейскага раёна» «Спадчына», ДУА «Ільянская сярэдняя школа імя А.А.Грымoця» «Ільянскія далягляды», ДУА «Курэнецкая сярэдняя школа» «Куранецкi летапiс», ДУА «Далгіноўская сярэдняя школа імя В.І.Слабодчыкава» «Родныя вытокi». Школьныя экскурсіі па тэматыцы «Наш край» праводзяцца вучнямі-экскурсаводамі (5-6 экскурсаводаў у кожным музеі) | Турыстычнае падарожжа ў адукацыйных мэтах, а таксама дзейнасць па арганізацыі гэтага турыстычнага падарожжа. | Вывучэнне замежнай мовы, агульнаадукацыйных/спецыяльных прадметаў. Паездкі з наведваннем устаноў адукацый. Удзел у семінарах, канферэнцыях, кангрэсах, прафесійных конкурсах, творчых майстэрнях і майстар-класах. |
| 9 | Паляўнічы турызм. Паслугі прадастаўляе паляўнічы комплекс «Доманава»: набыццё паляўнічых пуцёвак у сезоне палявання, пражыванне, правядзенне банкетаў, пракат спартыўнага інвентару. Сайт: https://lesvilia.by/otdih_v_ekokomplekse.html | Турыстычнае падарожжа з мэтай удзелу ў паляўнічых турах або паляванні, а таксама дзейнасць па арганізацыі гэтага турыстычнага падарожжа. | Наяўнасць прыродных рэсурсаў, уключаючы паляўнічыя віды звяроў і птушак і ландшафтныя ўмовы для арганізацыі розных форм палявання. Інфраструктура, якая ўключае сетку карыстальнікаў паляўнічых угоддзяў.Адміністрацыйныя патрабаванні да ўмоў арганізацыі палявання (атрыманне дазвольных дакументаў на здабычу паляўнічых жывёл, егерскія паслугі, провоз зброі, афармленне трафеяў, наведванне мясцовых славутасцей). |
| 10 | Прамысловы турызм. Прадпрыемствы “Вілейская мэблевая фабрыка”, філіял ЗАА “Маладзечнамэбля”; ДЛГУ “Вілейскі доследны лясгас”; Вілейская Міні-ЦЭЦ, ААТ «Зеніт-БелОМО» праводзяць азнаямляльныя і прафарыентацыйныя экскурсіі. | Турыстычнае падарожжа з мэтай удзелу ў вытворчых экскурсіях, а таксама дзейнасць па арганізацыі гэтага турыстычнага падарожжа. | Азнаямленне з гісторыяй прадпрыемстваў, прадукцыяй, што вырабляецца, вытворчасцю. Правядзенне выставачных і экскурсійных мерапрыемстваў (экскурсій) для патэнцыяльных і актыўных дзелавых партнёраў на перадавыя дзеючыя вытворчасці. |
| 11 | Рэлігійны турызм. На тэрыторыі Вілейскага раёна знаходзіцца мноства старадаўніх храмаў, такія як царква Сарака мучанікаў Севасційскіх, в. Костыкі. Царква Свяціцеля Мікалая Цудатворцы, в. Латыголь. Крестовоздвиженский касцёл, г. Вілейка. Касцёл езуітаў, в. Касцяневічы. Касцёл Наведвання Прасвятой Дзевы Марыі, в. Альковічы. Для турыстаў прапануецца маршрут турыстычнага падарожжа «Хрысціянскія святыні Вілейшчыны». | Турыстычнае падарожжа ў рэлігійных мэтах, а таксама дзейнасць па арганізацыі гэтага турыстычнага падарожжа. | Наведванне культавых рэлігійных аб’ектаў, рэлігійных мерапрыемстваў. Удзел у богаслужэннях і ў здзяйсненні рэлігійных абрадаў. Наведванне турыстамі, экскурсантамі гістарычна значных месцаў. |
| 12 | Падзейны турызм. У раёне штогод праводзяцца масавыя падзейныя мерапрыемствы, нацыянальныя святы, фестывалі, мерапрыемствы, прымеркаваныя да памятных дат: «Масленіца» «Купалле», Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дзень Перамогі, свята, прысвечанае міжнароднаму дню абароны дзяцей, фестываль «Вуха-фэст» | Турыстычнае падарожжа з мэтай задавальнення патрэбы ў наведванні розных падзейных мерапрыемстваў, прымеркаваных да падзей у сферы культуры, спорту, турызму, бізнесу і іншым падзеям, а таксама дзейнасць па арганізацыі гэтага турыстычнага падарожжа. | Наведванне музычных фестываляў і конкурсаў, фестываляў тэатра і кіно, нацыянальных святаў, спартыўных, спартыўна-масавых, палітычных і іншых мерапрыемстваў. Магчымасць для суперажывання, суўдзелу турыстаў, экскурсантаў у розных падзеях. |
| 13 | Экалагічны турызм | Турыстычнае падарожжа на асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі з мэтай вывучэння прыроднай спадчыны, узаемадзеяння з прыродай, агляду культурных каштоўнасцей пры адсутнасці негатыўнага ўздзеяння на прыродныя комплексы і аб’екты, садзейнічання захаванню біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці натуральных экалагічных сістэм, устойліваму развіццю рэгіёнаў, а таксама дзейнасць па арганізацыі гэтага турыстычнага падарожжа | Экалагічная асвета насельніцтва. Захаванне спрыяльнага навакольнага асяроддзя і культурнай спадчыны. Пазнавальныя аглядавыя і вузкаспецыялізаваныя туры па гарадах, сельскіх населеных пунктах і прыродных тэрыторыях. Спалучэнне адпачынку на прыродзе з вывучэннем яе аб’ектаў і з’яў |
Рэстараны, кафэ, бары, буфеты
Прыдарожны сэрвіс
Кафэ «Паўночнае ззянне» ТАА «Паўночнае ззянне і К», в. Ручавыя, аўтадарога Р-28 «Мінск – Маладзечна – Нарач», 90 км права.
Ахоўваемая стаянка з пунктам пастою і пунктам харчавання
ЧСУП «Фарт-Юніон», кафэ «Украінскі дворык», в. Сосенка аўтадарога Р-63 «Мінск – Калачы – Мядзел», 107 км лева.
Крама з кафетэрыем ЧТУП «Каля клёна», в. Мацькаўцы аўтадарога Р-63 «Барысаў-Вілейка-Ашмяны», 94 км (лева).
Прыдарожнае кафэ «Сыты Ліс» ІП Квашніна Ірына Іванаўна, аг. Ерхі аўтадарога Р- 58 «Мінск-Калачы- Мядзел» на 89 км (права).
АЗС № 14 в. Ручавыя РУП «Беларуснафта-Мінскаблнафтапрадукт» аўтадарога Р-28 «Мінск – Маладзечна – Нарач», 90,1 км права.
АЗС № 45 в. Сосенка з крамай і кафетэрыем РУП «Беларуснафта – Мінскаблнафтапрадукт» аўтадарога Р-63 «Мінск-Калачы- Мядзел», 108 км лева.
КАЗС № 16 аг. Далгінава РУП «Беларуснафта – Мінскаблнафтапрадукт» аўтадарога Р-29 «Ушачы-Вілейка», 346 км. лева.
Спартыўныя збудаванні раёна
Аўтазаправачныя станцыі
СТА