• Адрас: 222417, Мінская вобл., г. Вілейка, вул. Партызанская, 40
  • Рэжым работы: 8.30-17.30 абед 13.00-14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8:00)
Герб Рэспублікі Беларусь
Вілейскі Раённы Выканаўчы Камітэт
Герб Вілейкі
19.08.2026

Прадстаўнікі рэгіёна ў Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання

па Вілейскай выбарчай акрузе № 74

САКАЛОЎСКАЯ

СВЯТЛАНА ІВАНАЎНА

Нарадзілася 21 студзеня 1970 года ў п. Кавалёва Віцебскага раёна Віцебскай вобласці.

Адукацыя вышэйшая – скончыла Мінскі фінансава-эканамічны тэхнікум; Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Фінансы і крэдыт»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».

Працавала падатковым рэвізорам-інспектарам фінансавага аддзела Цэнтральнага раённага выканаўчага камітэта г. Магілёва; дзяржаўным падатковым інспектарам дзяржаўнай падатковай інспекцыі па Цэнтральным раёне г. Магілёва; эканамістам, намеснікам загадчыка – начальнікам бюджэтнай інспекцыі фінансавага аддзела Цэнтральнага раённага выканаўчага камітэта г. Магілёва; загадчыкам сектара Кантрольнай палаты Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці; галоўным спецыялістам, намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення – начальнікам упраўлення Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь; загадчыкам аддзела, начальнікам упраўлення, намеснікам старшыні, першым намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці.

Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі», медалём прападобнай Ефрасінні Полацкай. Мае падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Замужам, мае дваіх дзяцей.

З’яўляецца намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Інфармацыя аб даце і часе прыёму размяшчаецца ў раённай газеце «Шлях перамогі» і на афіцыйным сайце Вілейскага раённага выканаўчага камітэта.