19.08.2026 (абноўлена:
25.09.2026)
Пры змяненні юрыдычнага адрасу арганізацыйнай структуры аб’яднання ў рэгіструючыя органы па месцы дзяржаўнай рэгістрацыі, пастаноўкі на ўлік арганізацыйнай структуры аб’яднання падаюцца наступныя дакументы:
- заява аб унясенні змяненняў і (або) дапаўненняў адпаведна ў часопісы дзяржаўнай рэгістрацыі, пастаноўкі на ўлік арганізацыйных структур аб’яднанняў, падпісаная кіраўніком аб’яднання або іншай асобай, упаўнаважанай на тое ў адпаведнасці са статутам аб’яднання па форме 3 або 4 ;
- пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі або пастаноўцы на ўлік;
- пратакол пасяджэння кампетэнтнага органа аб’яднання (арганізацыйнай структуры аб’яднання), які прыняў рашэнне аб змяненні юрыдычнага адрасу арганізацыйнай структуры аб’яднання, або выпіска з яго;
- дакумент, які пацвярджае права на размяшчэнне кіруючага органа арганізацыйнай структуры аб’яднання па новым адрасе.