Вілейская раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.
Адрас: г.Вілейка, вул. Талстога, 55
Тэлефон: 801177132853
Старшыня: Лях Святлана Іосіфаўна
Электронны адрас: kr.krestvileyka@tut.by
Вілейская РА БТЧК у сваёй рабоце кіруецца 7 прынцыпамі: гуманнасць, бесстароннасць, нейтральнасць, незалежнасць, добраахвотнасць, адзінства, універсальнасць.
Вілейская РА налічвае 12 першасных арганізацый БТЧК. Колькасць членаў першасных арганізацый складае 1538 чалавек.
Адным з найважнейшых напрамкаў з’яўляецца валанцёрская дзейнасць. Вілейская РА БТЧК налічвае 111 валанцёраў.
Каардынуе работу раённай арганізацыі Прэзідыум у склад якога ўваходзіць 11 чалавек. Старшыня Прэзідыума – Касцевіч Марына Генадзеўна.
Асноўныя напрамкі дзейнасці:
Удзел у рэспубліканскіх акцыях «Скора ў школу», «Клопат», «Гарачае лета», «Халодная зіма», «Нашы дзеці» і рэалізацыя мерапрыемстваў у рамках Месячніка Чырвонага Крыжа; удзел у многіх спартыўна-масавых і культурна-масавых мерапрыемствах, якія праводзяцца ў горадзе і раёне, работа над рэалізацыяй міжнародных праектаў, накіраваных на аказанне канкрэтнай дапамогі і падтрымкі сацыяльна ўразлівых катэгорый насельніцтва.
Па выніках 2017 года валанцёрская група ўзнагароджана дыпломам за перамогу ў абласным конкурсе валанцёрскіх ініцыятыў у намінацыі «Лепшая валанцёрская група трэнераў па метадзе «роўны-роўнаму» па процідзеянні гандлю людзьмі».
Праводзяцца дабрачынныя канцэрты ў рамках марафону «Дзеці супраць раку» пад дэвізам: «Дапаможам ім жыць».
Аказваецца дапамога і падтрымка перасяленцаў з Луганскай і Данецкай абласцей Украіны.
У рамках выканання дзяржаўнага сацыяльнага заказу, які фінансуецца шляхам прадастаўлення не дзяржаўным не камерцыйным арганізацыям субсідый на аказанне сацыяльных паслуг непрацаздольным грамадзянам аказваецца медыка-сацыяльная дапамога і сацыяльна-бытавыя паслугі.






