![]() | Першы сакратар Вілейскага РК ГА «БРСМ» – Камінская Дзіяна Сяргееўна Галоўны спецыяліст – Мілеўская Іна Міхайлаўна Галоўны бухгалтар – Валлеева Ларыса Рафісаўна Адрас: г. Вілейка, вул. Партызанская, д. 40, каб. 12 Тэл.факс: 8 (01771) 42248 Адрас электроннай пошты: vileyka@brsmok.by |
Галоўнай мэтай Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі з’яўляецца аб’яднанне і згуртаванне ў сваіх шэрагах ініцыятыўнай і творчай моладзі, раскрыццё яе творчага патэнцыялу. Дзейнасць Вілейскага тэрытарыяльнага камітэта Грамадскага аб’яднання «БРСМ» накіравана на стварэнне ўмоў для эфектыўнага і ўсебаковага ўцягвання моладзі ў грамадска-палітычнае і культурнае жыццё рэгіёна, падтрымку і развіццё маладзёжных ініцыятыў.
Колькасць членаў Вілейскай РА ГА «БРСМ» складае 1412 чалавек.
Для рэалізацыі пастаўленых задач мы працуем над выкананнем розных напрамкаў дзейнасці:
Вілейскі РК ГА «БРСМ» штогод прапануе прайсці апытанні ўсім жадаючым на тэму «Вольны час моладзі» для рознабаковай паспяховай работы з моладдзю Вілейшчыны.
Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі ажыццяўляецца і праз дзейнасць Маладзёжных атрадаў аховы правапарадку. На сённяшні дзень пры Вілейскім РК ГА «БРСМ» створаны і функцыянуюць 5 Маладзёжных атрадаў аховы правапарадку з агульнай колькасцю 91 баец. МААП актыўна ўдзельнічаюць у ахове грамадскага парадку пры правядзенні спартыўных і культурна-масавых мерапрыемстваў, з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемстваў, якія праводзяцца Вілейскім раённым камітэтам Грамадскага аб’яднання «БРСМ». У рамках пагаднення з Вілейскім РАНС праводзяцца сумесныя акцыі: «Адзіны дзень бяспекі», «Моладзь і бяспека», «Абмяняй цыгарэту на цукерку», «Канікулы без дыму і агню», «Адзін дзень з РАНС», «Адзін дзень з АСВОД». Сумесна з прадстаўнікамі РАНС, АСВОД і ДІМС байцы ажыццяўлялі летнія і зімовыя патрулі па вадаёмах Вілейскага раёна, нагадваючы жыхарам аб правілах бяспекі на вадзе, лёдзе ў спёку і мароз.
З удзелам моладзі раёна праводзяцца шматлікія акцыі і мерапрыемствы грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці. У першую чаргу гэта мерапрыемствы, прымеркаваныя да дзяржаўных святаў, памятных і святочных дат: Дню Перамогі, Дню памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і іншых, у рамках якіх праводзяцца патрыятычныя акцыі «Кветкі Вялікай Перамогі», «Лічбавая зорка», святочныя канцэрты, творчыя тэматычныя конкурсы, валанцёрскія акцыі.
Эфектыўным сродкам ідэалагічнага выхавання з’яўляецца стварэнне інфармацыйнай прасторы выхаваўчай работы і фарміраванне культуры асобы моладзі. У адпаведнасці з гэтым ва ўстановах адукацыі праводзяцца адзіныя дні інфармавання «ШАГ», інфармацыйныя гадзіны, іншыя грамадзянска-патрыятычныя мерапрыемствы.
Традыцыйным і значным мерапрыемствам з’яўляецца правядзенне раённага этапу Усебеларускай акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі!», прысвечанай Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У рамках дадзенай акцыі алімпіяднікам, выдатнікам вучобы, актывістам грамадскіх аб’яднанняў раёна ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаюцца пашпарты грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Акрамя раённага этапу Вілейская моладзь удзельнічае ў абласным і рэспубліканскім этапах, у ходзе якіх навучэнцы атрымліваюць свой першы і самы галоўны дакумент з рук дзяржаўных дзеячаў, знакамітых людзей Беларусі.
Актыўна прыцягваюцца да ўдзелу ў акцыях і мерапрыемствах грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці падлеткі, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, што дазваляе праз добрыя справы і ўдзел у прафілактычных мерапрыемствах расстаўляць прыярытэты ў выхаванні падрастаючага пакалення.
Такім чынам, праз удзел у грамадзянска-патрыятычных мерапрыемствах дзейнасць БРСМ спрыяе развіццю маладзёжных ініцыятыў, заснаваных на фарміраванні духоўнасці, грамадзянскасці і патрыятызму.
З мэтай замацавання маладых сем’яў Вілейскага раёна на сяле і папулярызацыі сельскагаспадарчай працы ў маладзёжным асяроддзі штогод праводзяцца праекты «Валадар сяла», «Моладзь за ўраджай». У 2025 годзе ў раённым этапе конкурсу «Валадар сяла» у конкурсе прынялі ўдзел 10 сем’яў, па выніках якога пераможцам і ўладальнікам тытула «Валадар сяла – 2025» стала сям’я Тумаш, мерапрыемства прайшло 07 чэрвеня ў аг. Ілья і за 1-е, 2-е і 3-е месцы грашовы сертыфікат. Таксама сям’я Тумаш прадстаўляла Вілейскі раён у абласным этапе «Валадар сяла»!
З мэтай падтрымання здаровага ладу жыцця моладзь прымае ўдзел у спартыўных мерапрыемствах: турыстычных злётах, спартакіядах, маладзёжных зарадках, сямейных спартыўных эстафетах, велапрабегах.
Найбольш цікава і запатрабавана ў маладзёжным асяроддзі працаўладкаванне ў свабодны ад вучобы час. Пры раённым камітэце ГА «БРСМ» функцыянуе тэрытарыяльны штаб студэнцкіх атрадаў. Пры арганізацыі дадзенай дзейнасці асаблівая ўвага ўдзяляецца выхаваўчай і культурна-дасугавай рабоце з байцамі студатрада. Традыцыйна ў рэгіёне арганізуюцца студэнцкія атрады, якія ўключаюць у сябе розныя этапы і напрамкі. З мэтай прыцягнення маладых людзей да працы штогод праводзіцца акцыя «Праца Крут!», арганізоўваюцца «гарачыя лініі» па запісе жадаючых працаўладкавацца ў летні перыяд, размяшчаецца інфармацыя ў рэгіянальных СМІ і ў сацыяльных сетках.
Вілейскі РК ГА «БРСМ» працуе па напрамку валанцёрства і добраахвотніцтва. У Вілейскім раёне сфарміравана 16 валанцёрскіх атрадаў агульнай колькасцю 208 чалавек. У рамках сацыяльнага валанцёрства праводзіцца работа па дапамозе адзінока пражываючым і пажылым людзям, ветэранам, дзецям-інвалідам і маладым інвалідам, малазабяспечаным і шматдзетным сем’ям (дабрачынныя акцыі па зборы навагодніх падарункаў «Цуды на Раство», акцыя «Ёлка жаданняў», акцыі «Тут жыве ветэран», «Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям» і інш.). Праводзіцца прафілактычная работа па папярэджанні сацыяльна негатыўных з’яў (наркаманія, алкагалізм, тытунепаленне, ВІЧ/СНІДу). У рамках экалагічнага і працоўнага валанцёрства хлопцы ажыццяўляюць дзейнасць па добраўпарадкаванні тэрыторый, ачыстцы вадаёмаў (рэк, азёр, лесапаркавай зоны і інш.), пасадцы дрэў. Асаблівая ўвага ўдзяляецца аднаўленню помнікаў культуры і архітэктуры, аднаўленню і догляду за воінскімі пахаваннямі. Ужо традыцыйна вілейскія валанцёры праводзяць работу па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні Алеі Маці.
Вілейскі РК ГА «БРСМ» удзельнічае ў рэалізацыі рэспубліканскага праекта «100 ідэй для Беларусі». Праект рэалізоўваецца з мэтай актывізацыі інавацыйнага мыслення моладзі, прыцягнення яе да вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, стымулявання грамадзянскіх ініцыятыў да рэалізацыі інавацыйных праектаў і навукова-тэхнічных распрацовак. Вілейскі раён штогод з’яўляецца ўдзельнікам рэгіянальных, абласных і рэспубліканскіх этапаў.
Дзейнасць раённай арганізацыі ажыццяўляецца ў цесным узаемадзеянні з органамі дзяржаўнай улады, ветэранскай, піянерскай, прафсаюзнымі арганізацыямі. Слеб адзначыць, што дадзеная работа не была б эфектыўнай без непасрэднага ўдзелу і падтрымкі кіраўнікоў горада, прадпрыемстваў, арганізацый, навучальных устаноў.
Усе значныя мерапрыемствы і акцыі Вілейскай РА ГА «БРСМ» асвятляюцца на сайце раённай газеты «Шлях Перамогі» і яе старонках у друкаваным варыянце, а таксама на афіцыйным сайце Вілейскага райвыканкама. З мэтай папулярызацыі дзейнасці ГА «БРСМ» створаны і рэгулярна абнаўляюцца групы нашай арганізацыі ў сацыяльных сетках ВКонтанте, Instagram, Telegram.
Падпісвайцеся на нашы сацыяльныя сеткі:
ВКонтакте – https://vk.com/vileyka_brsm
Instagram – https://www.instagram.com/vileyka_on_line/
Telegram – https://t.me/brsmvileyka
TikTok – www.tiktok.com
Далучайцеся да нашай арганізацыі! Будзьце ў курсе маладзёжных падзей раёна! Атрымлівайце новы Маладзёжны білет! Карыстайцеся скідкамі і бонусамі арганізацый-партнёраў! Запаўняйце заявы для ўступлення ў ГА «БРСМ», звяртайцеся ў Вілейскі РК ГА «БРСМ» або ў першасныя арганізацыі сваіх устаноў!

















