Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Вілейскага райвыканкама запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у аплачваемых часовых работах: зборы камянёў і іншых відах работ у сельскагаспадарчых арганізацыях, пасадцы лясных культур у лясніцтвах раёна.
З грамадзянамі, накіраванымі на часовыя работы, наймальнік заключае тэрміновыя працоўныя або грамадзянска-прававыя дамовы. Аплата працы за выкананую работу праводзіцца наймальнікам у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Звяртацца ў аддзел занятасці па адрасе: г. Вілейка, вул. Піянерская, д. 32а, каб. № 3 (з сабой мець пашпарт). Тэл. для даведак: 4-22-77, 4-22-06.
У адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб мерах па садзейнічанні занятасці насельніцтва», прынятай 9 чэрвеня 2025 года, у 2025 годзе ўведзена магчымасць навучання на вадзіцельскія катэгорыі (уключаючы сельскагаспадарчую тэхніку) за кошт дзяржаўнага бюджэту для беспрацоўных, зарэгістраваных ва ўстаноўленым парадку ў службе занятасці. Службай занятасці аплачваецца працэс навучання, пры неабходнасці, кампенсуюцца затраты па праездзе да месца вучобы і назад і па найме жылога памяшкання (яго часткі).
З беспрацоўным, які накіроўваецца на навучанне, заключаецца трохбаковы дагавор аб навучанні і працаўладкаванні паміж службай занятасці, беспрацоўным і наймальнікам. Трохбаковы дагавор падпісваецца бакамі да пачатку навучання і дзейнічае да заканчэння тэрміну абавязковай працы, які павінен складаць не менш за год. Таму, перш чым беспрацоўны накіроўваецца на навучанне, вызначаецца арганізацыя, якая прыме яго на працу.
Звяртацца па пытаннях прафесійнага навучання па адукацыйных праграмах падрыхтоўкі (перападрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі) вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў, самаходных машын ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Вілейскага райвыканкама па адрасе: г. Вілейка, вул. Піянерская, д. 32а, каб. 3 альбо па тэлефоне 4 22 77.