
Юрыдычны адрас: 222417, Мінская вобласць, г. Вілейка, вул. Вадап’янава,
д. 21.
Рэжым работы: панядзелак-нядзеля з 08.00 да 20.00, абедзенны час
з 13.00 да 14.00.
Е-mail: dk@bel.vileyka.gov.by
Сайт: http://vileyka-dk.by
Група ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі»: https://ok.ru/dkvileyka
Група ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте»: https://vk.com/dk_vileyka
Філіял «Вілейскі гарадскі Дом культуры»
| Пасада | Прозвішча, імя, імя па бацьку | Кантактны тэлефон |
| Загадчык | Высоцкая Алеся Васільеўна | тэл. (8 01771) 5-43-72 |
| Каса | – | тэл. (8 01771) 5-43-72 |
Асноўнай мэтай работы філіяла «Вілейскі гарадскі Дом культуры» з’яўляецца арганізацыя культурнага адпачынку ўсіх катэгорый насельніцтва.
Асноўнымі напрамкамі работы ўстановы: работа з дзецьмі, падлеткамі і моладдзю; работа з пажылымі людзьмі; прапаганда здаровага ладу жыцця; патрыятычнае выхаванне; прафілактыка бездагляднасці і правапарушэнняў сярод дзяцей падлеткаў і моладзі; захаванне і развіццё народнай творчасці; развіццё рэкламнай дзейнасці і творчых сувязяў з іншымі ўстановамі і калектывамі, супрацоўніцтва з прадпрыемствамі, арганізацыямі горада і раёна, грамадскімі, прафсаюзнымі, дабрачыннымі, рэлігійнымі арганізацыямі; развіццё гастрольна-канцэртнай дзейнасці.
Філіял «Вілейскі гарадскі Дом культуры» прапануе шырокі спектр паслуг насельніцтву:
арганізацыя і правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў, фестываляў, святаў, конкурсаў, выстаў;
арганізацыя работы калектываў і гурткоў вакальнай, тэатральнай, харэаграфічнай творчасці;
правядзенне моладзевых праграм і дыскатэк;
арганізацыя гастроляў філармоніі, цыркаў, тэатраў, майстроў мастацтваў;
запіс фанаграм, напісанне сцэнарыяў, рэжысура праграм, выступленняў, конкурсаў.
На базе філіяла «Вілейскі гарадскі Дом культуры» ажыццяўляюць дзейнасць 7 калектываў са званнем «народны» і «узорысты»: народны хор ветэранаў, народны харавы калектыў «Любанія», народны ансамбль народнай музыкі «Весялінка», народная вакальная група «Суквецце», узорная эстрадная студыя «Экспромт», народны тэатр, народная вакальная група «Велея казацкая».
Галерэя выяў







