
Дзяржаўная ўстанова «Вілейскі краязнаўчы музей»
Адрас: 222417, Мінская вобласць, г. Вілейка, плошча Свабоды, 1
Рэжым работы музея: аўторак – нядзеля з 10.00 да 19.00, выходны: панядзелак.
Дырэктар: +3751771 5-64-05 (факс)
навуковыя супрацоўнікі – +3751771 3-97-10
Е-mail: museum@bel.vileyka.gov.by
Сайт музея: http://vilmuseum.by/
На сайце музея ў раздзеле «Электронныя звароты грамадзян» наведвальнікі могуць унесці прапановы па рабоце музея, задаць пытанні, якія іх цікавяць, і атрымаць кваліфікаваны адказ у рамках кампетэнцыі музея.
Ацаніць якасць і пракаментаваць якасць работы ДУ «Вілейскі краязнаўчы музей»» можна на Партале рэйтынгавай ацэнкі: http://xn—-7sbgfh2alwzdhpc0c.xn--90ais/organization/25579/org-page
Ажыццяўленне працэдур па выдачы пісьмовых паведамленняў аб тым, што заключэнне (дазвольны дакумент) на вываз культурных каштоўнасцей не патрабуецца, ажыццяўляецца супрацоўнікамі аддзела навукова-метадычнай работы Дзяржаўнай установы «Мінскі абласны краязнаўчы музей» г. Маладзечна вул. Партызанская д. 3
Яхімовіч Эльвіра Алегаўна, (80176)771201
Ленкевіч Таіса Леанідаўна, (80176)771201
Графік работы: панядзелак-пятніца з 8-30 да 13-00, з 14-00 да 17-30.
Выходныя дні: субота-нядзеля.
Парадак падачы зваротаў у ДУ «Вілейскі краязнаўчы музей»
Звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб, могуць быць пададзены ў ДУ «Вілейскі краязнаўчы музей» пасродкам:
– падачы пісьмовых зваротаў: па пошце (пл. Свабоды, д. 1, 222417, г. Вілейка, Мінская вобласць);
– нарочным (курьерам) штодзённа па рабочых днях з 10.00 да 19.00;
– электронных зваротаў праз дзяржаўную адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб – інтэрнэт-рэсурс звароты.бел;
– у ходзе асабістага прыёму дырэктара ДУ «Вілейскі краязнаўчы музей»;
Асабісты прыём грамадзян дырэктарам ДУ «Вілейскі краязнаўчы музей: кожны аўторак з 8.00 да 13.00.
Цана ўваходнага білета:
для навучэнцаў – 2,5 руб.
для дарослых – 5,0 руб.
экскурсія для навучэнцаў – 5,0 руб.
экскурсія для дарослых – 10,0 руб.
У выставачнай зале музея дзейнічаюць часовыя экспазіцыі, з якімі можна азнаёміцца на сайце музея ў раздзеле «Паслугі» – «Навіны» або па тэлефоне 3-97-10
Галоўнай задачай дзяржаўнай установы «Вілейскі краязнаўчы музей» з’яўляецца развіццё музейнай справы на Вілейшчыне, захаванне і папулярызацыя гісторыка-культурнай спадчыны Вілейскага раёна.
Вілейскі краязнаўчы музей заснаваны на падставе Пастановы ЦК КПБ Б-44/7 ад 30 ліпеня 1982 г. Адкрыты для наведвання 7 мая 1985 года. Музей размяшчаецца ў будынку, які з’яўляецца помнікам грамадзянскай архітэктуры пачатку ХХ стагоддзя.
У 1997 г., згодна з пастановай Вілейскага райвыканкама, у асобным будынку адкрыта выставачная зала. Выставачная зала музея падтрымлівае статус культурна-выставачнага цэнтра горада. Тут штомесяц адкрываюцца новыя выставы, праходзяць цікавыя сустрэчы, прэзентацыі. Штогод Вілейскі музей арганізоўвае і праводзіць серыю музейна-адукацыйных праектаў, накіраваных на папулярызацыю музейных калекцый, розных відаў мастацтва і навукі.











