
Статут Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь»
Праграма Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь»
Юрыдычны адрас: 222417, г. Вілейка, вул. Партызанская 44, каб. 2
Адрас грамадскай прыёмнай:
222417, г. Вілейка, вул. Вадап’янава, д. 72а
Графік работы грамадскай прыёмнай:
Серада: з 17.00 да 19.00 па тэлефоне: 8 017 71 3 94 65
Субота: з 10.00 да 13.00 па тэлефоне: 8 017 71 3 95 87
Электронная пошта: belaia21@yandex.by

Крышкоўская Іна Віктараўна
Старшыня
тэл. 32858
Сёння Вілейская раённая грамадская арганізацыя Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» – гэта 1139 неабыякавых патрыётаў сваёй краіны, аб’яднаных у 64 першасныя арганізацыі.
Работа арганізацыі заснавана на ясных прынцыпах стратэгічнага курсу развіцця краіны. Гэта павага да сваёй гісторыі, культуры і традыцый, духоўным каштоўнасцям нашага народа. Гэта адказнасць за сваю краіну і яе будучыню.
«Белая Русь» спрыяе аб’яднанню патрыятычна настроеных, адказных і актыўных грамадзян вакол агульных мэт і прыярытэтаў.
Мэтай дзейнасці РАГ «Белая Русь» з’яўляецца садзейнічанне аб’яднанню прагрэсіўных сіл грамадства, зацікаўленых у пабудове моцнай і квітнеючай Беларусі, сацыяльна справядлівага грамадства, заснаванага на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях беларускага народа.
Сваёй асноўнай задачай аб’яднанне лічыць кансалідацыю грамадства і ўсіх канструктыўных сіл, арыентаваных на супрацоўніцтва з уладай і яе падтрымку на ўсіх узроўнях, для дасягнення высокай якасці жыцця ў стваральнай працы.
Задачамі РАГ «Белая Русь» з’яўляюцца:
садзейнічанне ўдзелу грамадзян у рэалізацыі задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны;
садзейнічанне фарміраванню моцнай, эфектыўнай, сацыяльнай дзяржавы, здольнай забяспечыць годны ўзровень жыцця грамадзян, гарантаваць абарону іх інтарэсаў;
удзел у фарміраванні ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай супольнасці;
кансалідацыя грамадскіх сіл з мэтай рэалізацыі статутнай мэты;
асвета грамадзян і фарміраванне ў іх зацікаўленасці ў актыўным удзеле ў жыцці краіны, выхаванне патрыятызму як найважнейшай духоўнай і сацыяльнай каштоўнасці;
прыцягненне ўвагі дзяржаўных органаў, грамадскасці і сродкаў масавай інфармацыі да вырашэння актуальных праблем развіцця краіны і грамадства;
садзейнічанне развіццю міжнароднага супрацоўніцтва, устанаўленню ўзаемадзеяння з грамадскімі аб’яднаннямі іншых дзяржаў.
Ідэйная платформа РАГ засноўваецца на ідэалогіі беларускай дзяржавы і існуючай мадэлі грамадскага развіцця.
Арганізацыя ўзаемадзейнічае з дзяржаўнымі органамі, грамадскімі аб’яднаннямі і іншымі арганізацыямі па ўсіх напрамках дзейнасці:
На сучасным этапе аб’яднанне вызначае для сябе наступныя прыярытэтныя напрамкі дзейнасці:
* фарміраванне палітычнай культуры і палітычнай свядомасці грамадзян;
* садзейнічанне развіццю грамадзянскай супольнасці і канструктыўных ініцыятыў;
* пазіцыянаванне Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне.
Дыялогавыя пляцоўкі РАГ “Белая Русь” сталі значнай часткай культуры беларускага грамадства, дзе абмяркоўваюцца заканадаўчыя навацыі і актуальныя пытанні грамадска-палітычнага парадку дня. Задача такіх сустрэч – пачуць думку кожнага грамадзяніна.
“Белая Русь” задзейнічана ў палітычным жыцці краіны з моманту ўтварэння. Аб’яднанне ўдзельнічае ва ўсіх кампаніях па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Грамадскія прыёмныя «Белай Русі» ў такія перыяды становяцца перадвыбарчымі штабамі падтрымліваемых аб’яднаннем кандыдатаў.
Шырокі спектр праектнай дзейнасці аб’яднання ахоплівае ўсе сферы жыцця грамадства і актыўна рэалізуе грамадзянскія ініцыятывы. Найбольш яркія з іх: грамадска-палітычны марафон “17 граняў Адзінства” па правядзенні серыі дыялогавых пляцовак да Дня народнага адзінства; “Вопыт лепшых “Белай Русі” – здабытак грамадства» – конкурс малых грантаў аб’яднання сярод патрыятычных праектаў.
“Залатое пяро “Белай Русі” для юных журналістаў, маладых карэспандэнтаў газет, тэлебачання, інтэрнэт-сайтаў. Творчыя работы першасных арганізацый «Сцешыцкая сярэдняя школа Вілейскага раёна, «Сярэдняя школа №1 г.Вілейкі», «Сярэдняя школа №5», «Вілейскі дзяржаўны каледж», «Сярэдняя школа №3 г.Вілейкі імя М.Сасонкі» былі прадстаўлены на абласны конкурс.
Дынамічны водгук атрымалі партнёрскія праекты аб’яднання: “Будзь у тэме” па раз’ясненні ў моладзевым асяроддзі інфармацыйнага парадку дня; “Вучыся. Зберагай. Зарабляй” па павышэнні фінансавай пісьменнасці моладзі;
“Цудоўная, як маладосць, краіна” па арганізацыі пераемнасці паміж РАГ “Белая Русь” і ГА “БРСМ”. Па ініцыятыве РАГ “Белая Русь” створаны Штаб патрыятычных сіл і Беларуская партыя “Белая Русь”.
«Белая Русь» – пастаянны натхняльнік і ініцыятар патрыятычных акцый, добраўпарадкавання населеных пунктаў.
Выхаваць свядомага, адказнага грамадзяніна немагчыма, калі не займацца з ім з дзяцінства, калі не падтрымліваць яго сям’ю. Менавіта таму «Белая Русь» удзяляе нямала ўвагі праектам, накіраваным на ўмацаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцей.
Раённая арганізацыя падтрымлівае многія сацыяльна значныя праграмы, напрыклад, «Белая Русь» – працаўнікам сяла», «Белая Русь» – з любоўю да дзяцей», «Белая Русь» – ветэранам», «Мы – грамадзяне Беларусі!», «У будучыню – з «Белай Руссю», «Белая Русь» – за бяспеку дзяцей на дарогах», «Белая Русь – за здоровую нацыю», «Белая Русь» – за адраджэнне культурнай спадчыны», «Моцная сям’я – моцная дзяржава!», «З «Белай Руссю» – да зялёнай, чыстай Беларусі!».
І за кожнай такой праграмай – сур’ёзная ідэалагічная работа, удзел у акцыях, флэшмобах, аўтапрабегах. Лакаматывамі ініцыятыў, рэалізацыі ідэй і творчых пачынанняў сталі першасныя арганізацыі.
Раённая арганізацыя ўдзельнічае ва ўшанаванні актывістаў моладзевага руху, пераможцаў прадметных алімпіяд, спартыўных спаборніцтваў, турыстычных злётаў, інтэлектуальных і творчых конкурсаў.
Арганізацыя падтрымлівае неабыякавых людзей, якія любяць родны край, стараюцца, каб будучыя пакаленні ведалі сваю гісторыю.
«Белая Русь» вялікую ўвагу ўдзяляе спартыўным мерапрыемствам і актыўна прапагандуе здаровы лад жыцця.
Дзейнасць раённай арганізацыі асветлена на афіцыйным інтэрнэт-партале «Белай Русі», Telegram, Instagram
Адна ж з састаўляючых поспеху дзейнасці РАГ «Белая Русь»– ініцыятыўнасць, гатоўнасць дзейнічаць па згуртаванні сваіх шэрагаў, мэтанакіраваная грамадская работа.

“…Сцяг сімвалізуе адзінства Кіраўніка дзяржавы, Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, беларускага народа і выканаўчай вертыкалі ўлады (тры стылізаваныя ветразі) якія абапіраюцца ў вырашэнні мэт і задач, вызначаных курсам Кіраўніка Дзяржавы, накіраваным на пабудову моцнай, незалежнай і квітнеючай Беларусі, на Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Белая Русь» (алая надпіс БЕЛАЯ РУСЬ, стылізаваная пад корпус парусніка). Белы колер поля – колер чысціні сімвалізуе дзейнасць грамадскага аб’яднання на аснове прынцыпаў законнасці, добраахвотнасці, самастойнасці і галоснасці. У цэлым сцяг сімвалізуе аб’яднанне прагрэсіўных сіл грамадства, зацікаўленых у пабудове моцнай і квітнеючай Беларусі, сацыяльна справядлівага грамадства, заснаванага на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях беларускага народа…”

“…Эмблема ўяўляе сабой кампазіцыю, якая складаецца з трох (двух алых і аднаго зялёнага) стылізаваных ветразяў, арыентаваных злева – направа і размяшчаюцца над надпісам Белая Русь, выкананай у алым колеры шрыфтам-курсівам. Кампазіцыя размяшчаецца на белым полі…”
























































































