Гісторыка-культурная спадчына Вілейскага раёна складаецца з 337 нерухомых матэрыяльных аб’ектаў: з іх 208 – помнікаў гісторыі, 57 – архітэктуры, 51 – археалогіі, 21 – прыроды.
Помнік архітэктуры «Рэшткі былой сядзібы «Двор Стайкі»
(фрагменты парку, фрагменты воднай сістэмы, гаспадарчыя пабудовы – рэшткі склепа, стайні, току)
у в. Стайкі Вілейскага раёна Мінскай вобласці


Помнік архітэктуры «Рэшткі былой сядзібы «Двор Стайкі» знаходзіцца на паўночным усходзе ад вёскі Стайкі. У яго склад уваходзяць шэсць аб’ектаў: фрагменты воднай сістэмы, фрагменты парку, рэшткі падвала, стайні, току і будынак былой вінокурні.
Маёнтак вядомы з першай паловы XVIII ст. Двор будаваўся, па ўспамінах сваякоў, Тадэвушам Багдановічам (унукам першага ўласніка Севасціяна Багдановіча-Дварэцкага). Апошнія пераўтварэнні ў сядзібе звязаны з Янам Багдановічам (1870 – 1909 гг.) і яго сынам ротмістрам Міхаілам (1903 – 1946 гг.).
У сядзібу вядуць дзве пад’язныя алеі. Адна з іх цэнтральная (у асноўным кляновая) пракладзена з боку в. Мацькаўцы (часткова захавалася). Уезд быў зафіксаваны брамай – два цагляныя пілоны з драўлянымі варотамі. Злёгку выгінаючыся, дарога перасякала пладовы сад з добрай ахоўнай пасадкай клёна, ліпы і ў вялікай колькасці глогу выходзіла на парадны двор.
Другі ўезд, аформлены рабінай звычайнай, ішоў з усходняга боку. Ён быў больш насычаны акцэнтамі. Асноўным акцэнтам паўночнай перспектывы быў касцёл у Альковічах.
Разліковы рахунак для пералічэння сродкаў для рэстаўрацыі і аднаўлення аб’ектаў спадчыны
Разліковы рахунак № BY57 AKBB 3641 0632 0006 5610 0000
БІК AKBBBY21601
у ЦБУ № 632 філіяла № 601 ААТ «АСБ Беларусбанк»
г. Маладзечна код 769
УНП 600011063
АКПА 04064600
Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры
Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь
Зборнік інфармацыйна-метадычных матэрыялаў па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі
Аб вызначэнні пераліку капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), іх частак
Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Вілейскага раёна
Алгарытм узаемадзеяння пры распрацоўцы ПЗА
Інфармацыйная запіска аб распрацоўцы горадабудаўнічай і землеўпарадкавальнай дакументацыі
Інфармацыя аб ільготах і прэферэнцыях
Інфармацыйная запіска аб распрацоўцы горадабудаўнічай і землеўпарадкавальнай дакументацыі
Аб прымяненні спрошчанага парадку правядзення работ
Па пытаннях рэкламы на гісторыка-культурных каштоўнасцях