• Адрас: 222417, Мінская вобл., г. Вілейка, вул. Партызанская, 40
  • Рэжым работы: 8.30-17.30 абед 13.00-14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8:00)
Герб Рэспублікі Беларусь
Вілейскі Раённы Выканаўчы Камітэт
Герб Вілейкі
13.08.2026 (абноўлена: 25.09.2026)

Вышэйстаячы дзяржаўны орган

Мінскі абласны выканаўчы камітэт

E-mail: pisma@minsk-region.gov.by

Тэлефон: 8(017) 500-41-25

Адрас: г. Мінск, вул. Энгельса, д. 4

Рэжым работы: панядзелак – пятніца

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30

Афіцыйны сайт: www.minsk-region.gov.by

Графік прыёму грамадзян кіраўніцтвам Мінскага абласнога выканаўчага камітэта і Мінскага абласнога Савета дэпутатаў

Звярнуцца ў Мінскі аблвыканкам можна некалькімі спосабамі:

  • напісаць ліст і накіраваць яго па адрасе: 220030, г.Мінск, вул. Энгельса 4;
  • пазваніць на «прямую тэлефонную лінію», «гарачую лінію»;
  • накіраваць электронны зварот праз інтэрнэт-рэсурс обращения.бел.

Парадак падачы электронных зваротаў

Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» (рэдакцыя ад 28.06.2022) устанаўлівае падачу ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі электронных зваротаў і атрыманне адказаў (паведамленняў) на іх пасродкам дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (сістэма ўліку і апрацоўкі зваротаў).

Доступ карыстальнікаў да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў забяспечваецца пасродкам сайта ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе https://обращения.бел (інтэрнэт-сайт).

Заяўнікі ў сістэме ўліку і апрацоўкі зваротаў:

  • рэгіструюцца пасродкам запаўнення формы рэгістрацыі на інтэрнэт-сайце;
  • падаюць электронныя звароты і атрымліваюць адказы (паведамленні) на іх;
  • праглядаюць пералік пададзеных электронных зваротаў і статус іх разгляду;
  • накіроўваюць аператару сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў інфармацыйныя паведамленні і запыты на кансультацыю па пытаннях функцыянавання сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў.

Заяўнікі (за выключэннем асоб, якія з’яўляюцца адміністратарамі арганізацый або адказнымі асобамі) рэгіструюцца ў сістэме ўліку і апрацоўкі зваротаў шляхам унясення ў форму рэгістрацыі на інтэрнэт-сайце наступных звестак пра сябе:

  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), адрас месца жыхарства (месца знаходжання), абаненцкі нумар сотавай рухомай электрасувязі, адрас электроннай пошты – для фізічнай асобы;
  • уліковы нумар плацельшчыка, найменне, адрас месца знаходжання арганізацыі, а таксама прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), адрас электроннай пошты і абаненцкі нумар сотавай рухомай электрасувязі кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты – для юрыдычнай асобы.

У ходзе рэгістрацыі заяўнік (за выключэннем асобы, якая з’яўляецца адміністратарам арганізацыі або адказнай асобай):

  • пацвярджае абаненцкі нумар сотавай рухомай электрасувязі шляхам унясення кода пацверджання, атрыманага ў СМС-паведамленні на ўказаны нумар;
  • пацвярджае адрас электроннай пошты шляхам пераходу па спасылцы, атрыманай на ўказаны адрас;
  • прымацоўвае належны яму сертыфікат адкрытага ключа або біяметрычны дакумент у выпадку яго выкарыстання для ідэнтыфікацыі і аўтэнтыфікацыі ў сістэме ўліку і апрацоўкі зваротаў.

Па завяршэнні рэгістрацыі заяўніка (за выключэннем асобы, якая з’яўляецца адміністратарам арганізацыі або адказнай асобай) сістэма ўліку і апрацоўкі зваротаў у аўтаматычным рэжыме фарміруе асабісты электронны кабінет заяўніка.

Заяўнік (за выключэннем асобы, якая з’яўляецца адміністратарам арганізацыі або адказнай асобай) для ідэнтыфікацыі і аўтэнтыфікацыі ў сістэме ўліку і апрацоўкі зваротаў заяўнікі можа выкарыстоўваць:

  • лагін і пароль, сфарміраваныя ім пры рэгістрацыі ў сістэме ўліку і апрацоўкі зваротаў;
  • лагін і пароль, сфарміраваныя ў працэсе рэгістрацыі ў нацыянальнай паштовай электроннай сістэме;
  • належны яму сертыфікат адкрытага ключа або біяметрычны дакумент.

Пасля праходжання заяўнікам (за выключэннем асобы, якая з’яўляецца адміністратарам арганізацыі або адказнай асобай) працэдур ідэнтыфікацыі і аўтэнтыфікацыі сістэма ўліку і апрацоўкі зваротаў ажыццяўляе яго аўтарызацыю шляхам прадастаўлення магчымасці выкарыстання ў асабістым электронным кабінеце функцыянальных магчымасцей, даступных заяўніку.».