Звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб могуць быць пададзены ў Вілейскі раённы выканаўчы камітэт пасродкам:
падачы пісьмовых зваротаў:
падачы электронных зваротаў у дзяржаўную адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб пасродкам інтэрнэт-рэсурсу звароты.бел;
выкладання вусных зваротаў у ходзе асабістага прыёму кіраўніцтва райвыканкама;
зваротаў на прямую тэлефонную лінію райвыканкама кожную суботу з 9.00 да 12.00 па тэлефоне +375 1771 4-22-01.
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» звароты падаюцца заяўнікамі на беларускай або рускай мове.
Пісьмовыя і электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, павінны змяшчаць:
Пісьмовыя і электронныя звароты юрыдычных асоб павінны змяшчаць:
Тэкст звароту павінен паддавацца прачытанню. Рукапісныя звароты павінны быць напісаны чёткім, разборлівым почыркам. Не дапускаецца ўжыванне ў зваротах нецэнзурных або абразлівых слоў ці выразаў.
Да пісьмовых зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, дадаюцца дакументы, што пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны дадавацца дакументы ў электронным выглядзе, што пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
У зваротах павінна змяшчацца інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду з дадаткам (пры наяўнасці) дакументаў, якія пацвярджаюць гэту інфармацыю.
Звяртаем увагу! У адпаведнасці з артыкулам 2 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» дзеянне ўказанага Закона распаўсюджваецца на звароты грамадзян і юрыдычных асоб, у тым ліку якія паступілі ад юрыдычных асоб, на якія ўскладзены функцыі рэдакцый сродкаў масавай інфармацыі, за выключэннем зваротаў, якія падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім заканадаўствам, заканадаўствам аб грамадзянскім судаводстве, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, зваротаў работніка да наймальніка, а таксама іншых зваротаў, у дачыненні да якіх заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак іх падачы і разгляду, таксама дзеянне Закона не распаўсюджваецца на перапіску дзяржаўных органаў пры выкананні імі функцый, ускладзеных на іх нарматыўнымі прававымі актамі.