Іжскі сельскі выканаўчы камітэт
222454, аг. Іжа, вул. Савецкая, 2

Вілейскі раён Мінская вобласць
Электронны адрас izhsk@vileyka.gov.by
Старшыня
Шавель Маргарыта Мікалаеўна
тэл.8(01771)41235

Кіраўнік справамі
Верамей Таццяна Мікалаеўна
тэл.8(01771)22808
Асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб ажыццяўляе старшыня сельвыканкама другую сераду месяца з 15.00 да 20.00, кожную чацвёртую, пятую сераду месяца з 08.00 да 13.00; кіраўнік справамі сельвыканкама кожную першую, трэцюю сераду месяца з 08.00 да 13.00.
Прамая тэлефонная лінія праводзіцца старшынёй сельвыканкама ў першую сераду першага месяца кожнага квартала з 9.00 да 12.00 па тэлефонах 8(01771)41235, 8(029)5072895.
Электронныя звароты на падставе артыкула 25 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» неабходна накіроўваць з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб – Інтэрнэт-рэсурсу https://звароты.бел/.,
На лісты, накіраваныя ў адрас электроннай пошты сельвыканкама, не распаўсюджваецца дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб». Такія лісты не разглядаюцца і адказы на іх не накіроўваюцца.
Рэжым работы для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур па заяўнічым прынцыпе «АДНО АКНО»:
Панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца – з 8.00 да 17.00.
Серада – з 8.00 да 20.00
Перапынак на абед з 13.00 да 14.00.
Выходны: субота, нядзеля, дзяржаўныя святы.
Іжскі сельсавет знаходзіцца на тэрыторыі Вілейскага раёна Мінскай вобласці, утвораны 15 студзеня 1940 года.
Плошча сельсавета складае 23459 га.
Насельніцтва – 978 чалавек.
Населеныя пункты, якія ўваходзяць у склад сельсавета: в.Берасніха, в.Баровыя, в.Дварэц, в.Застенкі, в.Зянонава, в.Золькі, аг.Іжа, в.Канаціха, в.Калодкі, в.Каралеўцы, в.Куліха, в.Курнікі, в.Ляснікі, аг.Лыцавічы, в.Любкі, в.Ляда, в.Макарычы, в.Муляры, в.Навадубова, в.Ролічы, в.Слабада, в.Спягла, в.Старадубова, в.Тарасавічы, в.Уткі, в.Шляпы, в.Ямы.
Дэпутацкі корпус
| Шавель Маргарыта Мікалаеўна | Іжская выбарчая акруга №1 |
| Роліч Сяргей Міхайлавіч | Слабадская выбарчая акруга №2 |
| Ардзяко Юрый Леанідавіч | Каралеўцаўская выбарчая акруга №3 |
| Шарафановіч Дзяніс Уладзіміравіч | Лыцавіцкая выбарчая акруга № 4 |
| Ганчароў Сяргей Міхайлавіч | Лыцавіцкая выбарчая акруга № 5 |
| Анціпава Марына Чаславаўна | Роліцкая выбарчая акруга № 6 |
| Бондарэнка Дзмітрый Аляксандравіч | Макарыцкая выбарчая акруга № 7 |
На тэрыторыі сельсавета размешчаны:
ААТ «Чурлёны» – аг.Лыцавічы, вул.Светлая, 4
Іжскае лясніцтва ДЛГУ «Вілейскі доследны лясгас» – аг.Іжа, вул.Юбілейная, 8
Установы аховы здароўя:
Лыцавіцкі ФАП – аг.Лыцавічы, вул.Маладзёжная, 3-1
Іжская ўрачэбная амбулаторыя – аг.Іжа, вул.Лугавая, 1
Іжская бальніца сястрынскага догляду – аг.Іжа, вул.Лугавая, 1
Іжская аптэка – аг.Іжа, вул.Савецкая, 20
Установы культуры:
Лыцавіцкі сельскі дом культуры – аг.Лыцавічы, вул.Школьная, 4
Іжскі сельскі клуб-бібліятэка – аг.Іжа, вул.Савецкая, 2
Лыцавіцкая сельская бібліятэка – аг.Лыцавічы, вул.Школьная, 4
Установы адукацыі:
ДУА «Чурлёнская сярэдняя школа» – аг.Лыцавічы, вул.Цэнтральная, 1
ДУА «Іжская базавая школа» – аг.Іжа, вул.Школьная, 2
Паштовыя аддзяленні:
аг. Іжа – аг.Іжа, вул.Савецкая, 13
аг. Лыцавічы – аг.Лыцавічы, вул.Школьная, 4
Гандлёвыя аб’екты:
Крамы «Мінімаркет» (ІП – Леаненка В.В.): аг.Лыцавічы, вул.Светлая, 15, аг.Іжа, вул.Школьная, 13
Бар (ІП-Леаненка В.В.) аг.Лыцавічы, вул.Школьная, 2
Крама «Будаўнічыя матэрыялы» (ІП-Леаненка В.В.) аг.Лыцавічы, вул.Школьная, 2
Пажарна-аварыйны выратавальны пост № 15 (в.Золькі)
Участак «Іжа, Лыцавічы» ДУП «Вілейская ЖКГ»:
– аг.Іжа, вул.Школьная, 2; аг.Іжа, вул.Лугавая, 1
– аг.Лыцавічы, вул.Светлая, 4
Рэлігійныя арганізацыі:
Рэлігійная абшчына «Прыход храма Успення Прасвятой Багародзіцы» Маладзечанскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы, в.Спягла, в.Буйкі, в.Астроўляны, аг.Лыцавічы – аг.Лыцавічы, вул.Светлая, 3
Рэлігійная абшчына «Прыход храма святога праведнага Іосіфа Абручніка» Маладзечанскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы, аг.Іжа, в.Каралеўцы, в.Любкі, в.Уткі – аг.Іжа, вул.Савецкая, 29
Селянскія (фермерскія) гаспадаркі:
в. Баровыя
аг. Лыцавічы