Пералік дакументаў, якія прадстаўляюцца для дзяржаўнай рэгістрацыі, пастаноўкі на ўлік арганізацыйных структур грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партый
Для дзяржаўнай рэгістрацыі, пастаноўкі на ўлік арганізацыйнай структуры аб’яднання ў месячны тэрмін з дня ўтварэння дадзенай структуры прадстаўляюцца наступныя дакументы:
рашэнне органа аб’яднання аб стварэнні арганізацыйнай структуры аб’яднання, у якім павінна быць указана, ці надзяляецца арганізацыйная структура аб’яднання правамі юрыдычнай асобы;
спісы членаў выбарных органаў арганізацыйнай структуры аб’яднання з указаннем іх пасад у гэтых органах па форме, прадугледжанай для выбарных органаў аб’яднання;
дакумент, які пацвярджае наяўнасць юрыдычнага адрасу арганізацыйнай структуры аб’яднання (гарантыйны ліст і (або) іншы дакумент, які пацвярджае права на размяшчэнне кіруючага органа арганізацыйнай структуры аб’яднання па ўказаным у дакуменце адрасе ў выпадку яе пастаноўкі на ўлік або дзяржаўнай рэгістрацыі ва ўстаноўленым парадку);
плацежны дакумент, які пацвярджае ўплату дзяржаўнай пошліны (за выключэннем выпадкаў вызвалення ад яе ўплаты, прадугледжаных заканадаўчымі актамі)