Інфармацыя аб Вілейскім РС ГА «БРПА»
Адрас Вілейскага раённага Савета грамадскага аб’яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя»:
222417, Мінская вобл., г. Вілейка вул. Савецкая, д. 54;
Кантактны тэлефон: 80177155763
Вышэйстаячая арганізацыя ГА «БРПА»: афіцыйны сайт Цэнтральнага Савета ГА «БРПА» https://brpo.by/
Вілейскі раённы Савет грамадскага аб’яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя» (скарочана – Вілейскі РС ГА «БРПА») створаны ў 1998 годзе, перарэгістрацыю прайшоў 26 снежня 2002 года.
Вілейскі РС ГА «БРПА» дзейнічае на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Вілейскі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі», складаецца з 18 піянерскіх дружын. Членамі Вілейскага РС ГА «БРПА» з’яўляюцца больш за 80 % навучэнцаў дзяржаўных устаноў адукацыі.

Старшыня Вілейскага РС ГА «БРПА» – Нікіфарава Кацярына Сямёнаўна, метадыст Вілейскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Вілейскі РС ГА «БРПА» – самастойнае, добраахвотнае, грамадскае, шматнацыянальнае аб’яднанне дзяцей, падлеткаў і дарослых, арыентаванае на агульначалавечыя каштоўнасці, якое прадстаўляе і абараняе інтарэсы і правы сваіх членаў. Сваю дзейнасць Вілейскі РС ГА «БРПА» ажыццяўляе па наступных напрамках:
грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення;
развіццё лідарскіх якасцей членаў грамадскага аб’яднання;
духоўна-маральнае станаўленне сучаснай асобы;
папулярызацыя здаровага ладу жыцця;
сацыяльная абарона дзяцей, дабрачыннасць, ахова навакольнага асяроддзя;
фарміраванне інфармацыйнай культуры.
Дзейнасць Вілейскага РС ГА «БРПА» ажыццяўляецца ў адпаведнасці са Статутам ГА «БРПА».
Статут ГА «БРПА»
https://brpo.by/o-nas/
Мэта дзейнасці ГА «БРПА» – дапамагчы кожнаму піянеру стаць Грамадзянінам, сваімі справамі і ўчынкамі прыносіць карысць сабе, сваёй сям’і, Радзіме.
Дэвіз ГА «БРПА»: Піянер! Да спраў на карысць Радзімы, да дабра
і справядлівасці будзь гатовы!
Адказ: Заўсёды гатовы!
Слоган арганізацыі: «БРПА – тэрыторыя дзяцінства» / «Піянерыя Беларусі – тэрыторыя дзяцінства».
Асноўная дзейнасць ГА «БРПА»:
удзел у фарміраванні і рэалізацыі дзяржаўнай моладзевай палітыкі;
абарона правоў і законных інтарэсаў, а таксама прадстаўленне законных інтарэсаў сваіх членаў у дзяржаўных органах і іншых арганізацыях праз Саветы ГА «БРПА», а таксама ва ўзаемадзеянні з іншымі арганізацыямі і грамадскімі аб’яднаннямі;
падтрымка ініцыятыў дзяцей, правядзенне мерапрыемстваў, семінараў, канферэнцый і форумаў, аздараўленчых і экалагічных лагераў, конкурсаў, спаборніцтваў, фестываляў, Злётаў, у тым ліку міжнародных, накіраваных на дасягненне статутных мэт
ГА «БРПА»;
распрацоўка і ажыццяўленне адукацыйных, сацыяльных і іншых дзіцячых і моладзевых праграм і праектаў, якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь;
садзейнічанне развіццю міжнароднага дзіцячага супрацоўніцтва;
дапамога членам ГА «БРПА» у арганізацыі іх вольнага часу шляхам правядзення мерапрыемстваў, накіраваных на фізічнае, духоўна-маральнае, культурнае развіццё дзяцей і падлеткаў.
ГА «БРПА» самая масавая дзіцячая грамадская арганізацыя самая масавая ў Рэспубліцы Беларусь (каля 80 % школьнікаў
ад 7 да 14 гадоў знаходзяцца ў арганізацыі).
Акцябраня – член арганізацыі ва ўзросце ад 7 да 10 гадоў. Навічок
у піянерскіх справах, гатовы прыняць і працягнуць традыцыі і гісторыю Піянерыі. Прыём у арганізацыю малодшых школьнікаў праводзіцца
ва ўрачыстай абстаноўцы на зборы дружыны адначасова з рытуалам прысваення звання «акцябраняты». Акцябраняты маюць свае правілы: https://brpo.by/oktjabrjata/
Піянер – член арганізацыі ад 10 да 14 гадоў, першы, першапраходца, першаадкрывальнік, наватарам, які ідзе наперадзе.
Піянер – званне члена Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. У піянераў ёсць законы і традыцыі https://brpo.by/pionery-2/
Піянерскі важаты – званне дарослага члена ГА «БРПА», кіраўніка піянерскай дружыны. Піянерскі важаты з’яўляецца пазаштатным супрацоўнікам арганізацыі. Для важатых на сайце БРПА створана інфармацыйна-адукацыйная платформа для рэалізацыі дзейнасці па напрамках https://brpo.by/vozhatym/
У Вілейскім РС ГА «БРПА» арганізавана дзіцячае самакіраванне –
дзіцячая Палата Вілейскага РС ГА «БРПА», ажыццяўляе дзейнасць у адпаведнасці з планам работы на год.
Старшыня дзіцячай Палаты Вілейскага РС ГА «БРПА» – Беляўцова Анастасія Аляксандраўна, лідар піянерскай дружыны імя Любы Барысавай, навучэнка 7 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа №5 г. Вілейкі».
На ўзроўні піянерскіх дружын функцыянуе дзіцячае самакіраванне – гэта Савет піянерскай дружыны. Пасяджэнні праходзяць штомесяц.
На працягу кожнага навучальнага года ў арганізацыі, на ўсіх
яе ўзроўнях, паспяхова рэалізуюцца розныя праекты для дзяцей
і падлеткаў. Укараняюцца новыя формы і метады работы з дзецьмі.
Кожны праект мае сваё лога https://brpo.by/events-list/
Інфармацыя аб дзейнасці Вілейскага РС ГА «БРПА» размяшчаецца ў сацыяльных сетках:
– у групе ВКонтакте «Піянеры Вілейшчыны» https://vk.com/public191965967
– ва ўкладцы ГА «БРПА» на афіцыйным сайце дзяржаўнай установы адукацыі «Вілейскі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі» https://cdo.vileyka-edu.gov.by/оо-брпо
Вілейскі РС ГА «БРПА» актыўна арганізуе ўдзел членаў ГА «БРПА» у праектах, акцыях, конкурсах, форумах, маршрутах, квізах, гульнях ініцыяваных ЦС ГА «БРПА» такіх як: Рэспубліканскі цімураўскі праект «Цімураўцы.by», Рэспубліканскі акцябрацкі маршрут «Тэрыторыя дзяцінства», Рэспубліканскі конкурс сямейных відэаролікаў «Тэрыторыя сям’і», рэспубліканская акцыя па зборы другаснай сыравіны «Зробім свет чысцей!», Раённы конкурс для акцябранят «Міс Іскрачка», Рэспубліканскі конкурс на распрацоўку піянерскіх і навагодніх календароў «Тэрыторыя чараўніцтва», Рэспубліканская інтэлектуальна-творчая гульня «Піянерскі/акцябрацкі квіз», Рэспубліканская ваенна-патрыятычная гульня «Зарніца», Рэспубліканская ваенна-патрыятычная гульня «Зарнічка», абласны конкурс «Піянерская пракачка», Рэспубліканскі патрыятычны праект «Захоўваем і ствараем», раённы форум дзіцячых ініцыятыў «Дзеці. Сяброўства. Вольны час».
Далучайцеся да актыўнай і ініцыятыўнай тэрыторыі дзяцінства
ГА «БРПА»!
Сімволіка ГА «БРПА»
У адпаведнасці са Статутам ГА «БРПА» мае свае сімвалы (сімволіку) зацверджаныя Цэнтральным Саветам ГА «БРПА». Да асноўных сімвалаў адносяцца:

Гальштук піянерскі. Гальштук піянерскі – знак прыналежнасці да арганізацыі, сімвал далучанасці кожнага піянера да спраў сваёй арганізацыі, гатоўнасці падзяліць яе добрую славу і адказнасць.
Тры канцы гальштука, завязаныя спецыяльным піянерскім вузлом, сімвалізуюць адзінства трох пакаленняў у піянерскай арганізацыі: акцябранят – піянераў – дарослых членаў ГА «БРПА».

Значок акцябрацкі (акцябрацкая зорачка) – нагрудны значок у выглядзе пяціканцовай зорачкі, тры верхнія прамяні якой афарбаваны ў чырвоны, два ніжнія – у зялёны колер. У цэнтры зорачкі – барэльеф карты Рэспублікі Беларусь залацістага колеру. Ад верхніх прамянёў устрымліваюцца ўвысь тры языкі полымя, частка першага афарбавана ў чырвоны і зялёны колеры, якія адпавядаюць колерам Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Зорачка мае акантоўку залацістага колеру.
Значок акцябрацкі (акцябрацкая зорачка) з’яўляецца сімвалам прыналежнасці дзяцей да піянерскай арганізацыі, акцябрацкім калектывам (групам), увасабленнем Легенды аб акцябрані: пуцяводная зорка, пачатак усіх дарог, незгасальны агонь адважных першаадкрывальнікаў. Носіцца на левай старане грудзей.
У ГА «БРПА» створана сістэма прыналежнасці члена ГА «БРПА» да якога-небудзь напрамку БРПА: піянер-цімуравец (валанцёр), акцябраня-зарнічнік, піянер-юнармеец, (зарнічнікі), піянер-лідар (гальштук піянерскі лідарскі з белай акантоўкай на адной з граней).
У БРПА створана нефармальная візуалізацыя арганізацыі для дзяцей і падлеткаў. Падрабязна з брэнбукам можна азнаёміцца тут https://brpo.by/vozhatym/press-kit/
Варыятыўны лагатып ГА «БРПА» уяўляе сабой хвалістыя рознакаляровыя (сем колераў) палосы на белым фоне, якія сімвалізуюць языкі полымя, што зліліся ў адзін, як сімвал адзінства дзяцей, падлеткаў, дарослых, і надпіс. Белае поле і полымя сімвалізуюць адкрытасць
і чысціню намераў і імкненняў арганізацыі. Семколер сімвалізуе гарманічнае развіццё асобы на аснове ўласцівай беларускаму грамадству сістэмы каштоўнасцей. Справа графічнай кампазіцыі размешчаны надпіс «Грамадскае аб’яднанне «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя». Знак і назва скампанаваны ў пэўным парадку і пэўных прапорцыях.
Аранжавы – колер энергіі, радасці і дзяцінства.
Чырвоны – сімвал сонца, жыцця.
Ружовы – сімвалізуе рамантычнасць, дабрыню.
Сіні – колер удачы.
Зялёны – колер прыроды, сімвалізуе зялёныя беларускія лясы.
Блакітны – колер небасхілу, блакітных азёр Беларусі.
Жоўты – сімвал святла, велічы і лідарства.
Варыятыўная эмблема ГА «БРПА»:

Эмблема ГА «БРПА» ўяўляе сабой хвалістыя рознакаляровыя (сем колераў) палосы на белым фоне, якія сімвалізуюць тры языкі полымя, што зліліся ў адзін, як сімвал адзінства дзяцей, падлеткаў
і дарослых. Белае поле і полымя сімвалізуюць адкрытасць і чысціню намераў і імкненняў арганізацыі.
Семколер сімвалізуе – гарманічнае развіццё асобы
на аснове ўласцівай беларускаму грамадству сістэмы каштоўнасцей. Знізу графічнай кампазіцыі размешчаны надпіс «ГА «БРПА» у выглядзе спалучэння надзейна спаяных адно з адным звёнаў, якія сімвалізуюць узаемадзеянне і згуртаванне. Знак і назва скампанаваны
ў пэўным парадку і пэўных прапорцыях.
Талісман піянерскай арганізацыі: рысянё «Агоньчык»
