Паслугі КУП «Вілейскі РКБА»
У Доме быту па вул. 17 Верасня, 29 на 2-м паверсе праводзіцца прыём заказаў на пашыў і рамонт швейных вырабаў. У наяўнасці больш за 50 найменняў тканін беларускіх вытворцаў, у тым ліку ільняныя тканіны. Тэл. 5-30-04.
У прыёмным пункце 1-га паверха Дома быту прадстаўлены ўзоры швейных вырабаў і спецадзення.
Там жа ажыццяўляецца прыём заказаў на чыстку падушак (перопухавы напаўняльнік) з заменай ніжняй навалачкі з тканін беларускіх вытворцаў. Тэл. 5-41-75
Аказваецца паслуга па чыстцы дываноў пенна-экстрактарным метадам – сухая, пенная, глыбокая чыстка. Тэл. 5-41-75.
Прапануем вырабіць чахлы для ўсіх відаў аўтатранспарту з матэрыялаў заказчыка
На 1-м паверсе Дома быту адкрыты пункт пракату. У наяўнасці – прадметы для адпачынку, турызму і іншыя: намёты, мячы, ролікі, скейтборды і г.д. Тэл. 5-41-75.