Для забеспячэння даступнасці школьных тавараў МАРТ рэкамендуе пры фарміраванні цэн на школьныя тавары (адзенне і абутак дзелавога стылю, бялізна, панчошна-шкарпэткавыя вырабы, ранцы, рукзакі, партфелі, сумкі для навучэнцаў, дзіцячыя сумкі, папярова-белавыя тавары (сшыткі, альбомы, дзённікі і іншыя), вокладкі для сшыткаў, дзённікаў, падручнікаў, канцылярскія тавары) выкарыстоўваць наступныя падыходы:
- вытворцам – гранічны максімальны нарматыў рэнтабельнасці, які выкарыстоўваецца для вызначэння сумы прыбытку, што падлягае ўключэнню ў адпускныя цэны вытворцаў на школьныя тавары, не павінен перавышаць фактычны ўзровень рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі, які склаўся за 2020 год па адпаведнай таварнай пазіцыі;
- імпарцёрам, суб’ектам аптовага звяна і рознічнага гандлю – гранічныя максімальныя надбаўкі імпарцёра, аптовыя надбаўкі, гандлёвыя надбаўкі (з улікам аптовай надбаўкі) не павінны перавышаць 30 працэнтаў.