Гід па мерах дзяржаўнай падтрымкі бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь
У эканоміку раёна за студзень – снежань 2025 г. накіравана 238,3 млн. рублёў інвестыцый у асноўны капітал. Тэмп росту ў цэлым па раёне да ўзроўню студзеня – снежня 2024 года склаў 101,6% пры прагнозе 85%, у тым ліку па арганізацыях, падпарадкаваных рэспубліканскім органам кіравання – 121,6%, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам – 61,3%, якія не маюць ведамаснай падпарадкаванасці – 126,9%.
На набыццё машын, абсталявання і транспартных сродкаў (без работ па мантажы абсталявання) выкарыстана 52,5 млн. рублёў, або 22% ад агульнага аб’ёму інвестыцый.
Аб’ём будаўніча-мантажных работ (уключаючы работы па мантажы абсталявання) склаў па раёне 159,2 млн. рублёў, або 141,7% да студзеня – снежня 2024 года пры прагнозе 84,5%.
Уведзена ў эксплуатацыю 157 індывідуальных жылых дамоў і 36-ці кватэрны жылы дом «Паўночны – 41» агульнай плошчай 27485 кв. м, або 130,9 % да плана на 2025 год і 139,5% да ўзроўню 2024 года.
У 2025 годзе завершана рэалізацыя вытворчага інвестыцыйнага праекта:
ААТ «Зеніт-БелОМО» – «Арганізацыя вытворчасці інавацыйных вырабаў прыцэльнай тэхнікі і аўтакампанентаў для патрэб Рэспублікі Беларусь, а таксама краін блізкага і далёкага замежжа» Акт уводу ад 29.08.2025. Створана 9 рабочых месцаў;
інфраструктурнага праекта РУП «Беларуснафта-Мінскаблнафтапрадукт» – «Рэканструкцыя АЗС № 14»
У 2025 годзе прадугледжаны да рэалізацыі 4 вытворчыя інвестыцыйныя праекты: