Зыбка Таццяна Аляксандраўна – загадчык юрыдычнага сектара
Кантактныя звесткі:
адрас: г.Вілейка, вул. Партызанская, 40, кабінет №10
Юрыдычны сектар з’яўляецца структурным падраздзяленнем Вілейскага раённага выканаўчага камітэта (далей – райвыканкам) і створаны з мэтай прававога забеспячэння функцыянавання райвыканкама і захавання законнасці яго дзейнасці.
Асноўнымі задачамі юрыдычнага сектара з’яўляюцца:
– садзейнічанне ў забеспячэнні захавання законнасці ў дзейнасці райвыканкама і яго службовых асоб;
– ажыццяўленне кантролю за адпаведнасцю заканадаўству і міжнародным дагаворам, удзельнікам якіх з’яўляецца Рэспубліка Беларусь, праектаў нарматыўных прававых і іншых прававых актаў, распрацаваных райвыканкамам, якія прадстаўляюцца на подпіс старшыні райвыканкама;
– непасрэдны ўдзел у распрацоўцы праектаў нарматыўных прававых і іншых прававых актаў у адпаведнасці з кампетэнцыяй райвыканкама;
– прававое кансультаванне службовых асоб і структурных падраздзяленняў райвыканкама па асноўных напрамках яго дзейнасці;
– вядзенне ўліку нарматыўных прававых актаў, прынятых (выдадзеных) райвыканкамам, удзел у фарміраванні ў Рэспубліцы Беларусь адзінага эталоннага банка даных прававой інфармацыі;
– прадстаўленне інтарэсаў райвыканкама ў судах і іншых дзяржаўных органах па прававых пытаннях.
Да ведама!!!
Юрыдычны сектар не аказвае юрыдычных паслуг фізічным і юрыдычным асобам на бясплатнай або платнай аснове.
Загадчыкам юрыдычным сектором Вилейского районного исполнительного комитета по вопросам, относящимся к компетенции юридического сектора Вилейского районного исполнительного комитета, проводятся консультации граждан, их представителей, представителей юридических лиц еженедельно по средам с 8.00 до 13.00 по адресу: г. Вилейка, ул. Партизанская, 40, кабинет 10.