Каляндар падзейных мерапрыемстваў турыстычнай накіраванасці
на 2026 год
| № п/п | Найменне мерапрыемства. Дата правядзення | Месца правядзення | Кароткае апісанне |
| 1. | Свята «Масленіца» 22 лютага | Г. Вілейка, Ніжні парк | У праграме – масленічныя забавы, спартыўныя конкурсы і забавы, канцэрт калектываў мастацкай самадзейнасці, тэатралізаванае прадстаўленне, работа гандлёвых радоў. |
| 2. | Дзень Перамогі 9 мая | Г. Вілейка, пл. Свабоды, Ніжні парк | Праграма: мітынг-рэквіем, святочная шэсце, канцэртная праграма, рэтрапаказ у кінатэатры «Мір», святочны канцэрт, акцыя «Запалім свечку памяці». |
| 3. | Свята, прысвечанае міжнароднаму дню абароны дзяцей 1 чэрвеня | Г. Вілейка, плошча Цэнтральная | У праграме – тэматычныя пляцоўкі, творчыя выставы, шоу, конкурсы, розныя актыўнасці, спартыўныя пляцоўкі, выступленне творчых калектываў горада і раёна. |
| 4. | Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь 3 ліпеня | Г. Вілейка, плошча Цэнтральная, гарадскі парк | У праграме – ушанаванне лепшых калектываў горада і раёна, канцэртная праграма з удзелам розных музычных калектываў, выстава-кірмаш народнай творчасці, дзіцячыя і спартыўныя пляцоўкі, святочны салют, танцавальная праграма. |
| 5. | Свята «Купалле» 6 ліпеня | Г. Вілейка, Ніжні парк | У праграме – тэатралізаваныя купальскія абрады, выступленне мастацкай самадзейнасці, спартыўныя пляцоўкі, конкурсы, дыскатэка, работа гандлёвых радоў. |
| 6. | Фестываль «Вуха-фэст» жнівень | Г. Вілейка, Ніжні парк | У праграме – дэгустацыя вухі, прыгатаванай сельскімі падворкамі раёна, нацыянальныя беларускія стравы з розных відаў рыбы, якая жыве ў вадаёме, спартыўная рыбалка, міні-турзлёты, дзіцячыя забаўляльныя праграмы, інтэрактыўныя пляцоўкі, работа гандлёвых радоў-выставак, катанне на катамаранах, пагружэнне ў ваду, катанне на конях, феерычнае шоу на вадзе, канцэрт з удзелам бардаўскіх і самадзейных калектываў горада і раёна. |