Дзяржаўная ўстанова «ВІЛЕЙСКАЯ РАЁННАЯ ВЕТЭРЫНАРНАЯ СТАНЦЫЯ»
Скарочанае найменне: Вілейская райветстанцыя.
Юрыдычны адрас: 222416, Мінская вобл., г. Вілейка, вул. Л. Талстога, д.13.
e-mail: vileika@vetrvs.by
Рэжым работы: з 08.00 да 17.00; абед – з 13.00 да 14.00; субота, нядзеля – выходны.
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдадзена Мінскім абласным выканаўчым камітэтам рашэннем ад 14.11.2001 № 857.
У структуру ўстановы ўваходзіць наступнае падраздзяленне:
Вілейская ўчастковая ветэрынарная лячэбніца, размешчаная па адрасе: г. Вілейка, вул. Каралёва д.70а. Рэжым работы: з 09.00 да 18.00;
абед – з 13.00 да 14.00; субота, нядзеля – выходны.
Інфармацыя аб установе размешчана на інфармацыйным сайце ibiz.by
| АДДЗЕЛ | Нумар тэлефона |
| Начальнік/галоўны ветэрынарны ўрач раёна | 8(01771)38953 |
| Выпіска ветэрынарных дакументаў | 8(01771)55480 |
| Намеснік начальніка/ загадчык дыягнастычнай лабараторыі | 8(01771)52474 |
| Намеснік начальніка/ начальнік проціэпізаатычнага аддзела | 8(01771)38347 |
| Дыягнастычная лабараторыя | 8(01771)38958 |
| Бухгалтэрыя | 8(01771)37916 |
| Ветэрынарныя спецыялісты/ юрыст | 8(01771)55480 |
| Вілейская ўчастковая ветэрынарная лячэбніца | 8(01771)22223 |
| Прыёмная, факс | 8(01771)37190 |
Тэлефон «гарачай лініі» 8 (01771) 37190 (рэжым работы: 08.00 – 17.00, перапынак 13.00 – 14.00 (рабочыя дні).
У Вілейскай райветстанцыі аказваюцца наступныя адміністрацыйныя працэдуры:
па заявах грамадзян (згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2010 №200):
– выдача ветэрынарнага пасведчання на жывёл і на прадукты жывёльнага паходжання;
– выдача ветэрынарнага пашпарта жывёлы;
– выдача ветэрынарна-санітарнага пашпарта пасекі.
у дачыненні да суб’ектаў гаспадарання (згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24.09.2021 №548):
– атрыманне заключэння аб адпаведнасці прымаемага ў эксплуатацыю аб’екта будаўніцтва дазвольнай і праектнай дакументацыі (у галіне ветэрынарнай дзейнасці пры прыёмцы жывёлагадоўчых аб’ектаў).
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 2 ліпеня 2010 года №161-З «Аб ветэрынарнай дзейнасці»:
«Ветэрынарная дзейнасць ажыццяўляецца на падставе наступных асноўных прынцыпаў:
прадухілення прычынення шкоды жыццю і здароўю фізічных асоб, маёмасці юрыдычных і фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, навакольнаму асяроддзю, а таксама жыццю і здароўю жывёл;
прыярытэту прафілактыкі хвароб жывёл пры рэалізацыі ветэрынарных мерапрыемстваў;
навуковай абгрунтаванасці і эканамічнай эфектыўнасці рэалізацыі ветэрынарных мерапрыемстваў;
дакладнасці, даступнасці і адкрытасці інфармацыі аб змяненні эпізаатычнай сітуацыі і аб прымаемых мерах па забеспячэнні ветэрынарнага дабрабыту;
даступнасці ветэрынарных паслуг;
недапушчэння жорсткага абыходжання з жывёламі пры ажыццяўленні ветэрынарнай дзейнасці».
Асноўнай мэтай дзейнасці ўстановы з’яўляецца папярэджанне і ліквідацыя заразных і незаразных захворванняў жывёл (уключаючы пушных звяроў, рыб, пчол) на прадпрыемствах, у арганізацыях і ўстановах, а таксама ў гаспадарках грамадзян. Ажыццяўленне кантролю якасці прадукцыі, што вырабляецца, для ўстаранення парушэнняў тэхналогіі вырошчвання, нарыхтоўкі, уборкі, захоўвання і рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі і кармоў.
Асноўнымі задачамі ўстановы з’яўляюцца:
арганізацыя і правядзенне ветэрынарных мерапрыемстваў, накіраваных на забеспячэнне жывёлагадоўлі і павышэння прадуктыўнасці ската і птушкі гаспадаркамі і іншымі дзяржаўнымі сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі;
забеспячэнне вытворчасці дабраякасных у ветэрынарна-санітарных адносінах прадуктаў і сыравіны жывёльнага паходжання;
ахова насельніцтва ад хвароб агульных для чалавека і жывёл;
ветэрынарна-санітарныя, прафілактычныя, проціэпізаатычныя, лячэбныя мерапрыемствы (уключаючы мерапрыемствы па выкананні і ліквідацыі ачагоў хвароб, якія перадаюцца ад жывёл да чалавека, у гаспадарках і іншых прадпрыемствах, арганізацыях і ўстановах, у гаспадарках грамадзян;
правядзенне ветэрынарна-санітарных экспертыз сыравіны і прадуктаў жывёльнага і расліннага паходжання, мяса пры забоі жывёл, гандлі мясам, мяснымі прадуктамі яго перапрацоўкі, яйкамі, рыбай, прадуктамі пчалярства, грыбамі і іншымі расліннымі прадуктамі, а таксама нагляд за санітарным станам месцаў гандлю на рынках, базарах і кірмашах;
ветэрынарна-санітарны нагляд за ўтрыманнем, вырошчваннем, развядзеннем ската, нарыхтоўкай, захоўваннем і перапрацоўкай малака, яек, воўны, скур і іншых прадуктаў і сыравіны жывёльнага паходжання, а таксама за перавозкай усімі відамі транспарту;
імпартам і экспартам жывёл, мяса, яек і іншых прадуктаў, сыравіны жывёльнага паходжання;
ажыццяўленне аператыўнага кантролю прадукцыі, што вырабляецца, захоўваецца, рэалізуецца шляхам правядзення аналізаў;
адбор, даследаванне кармоў і вызначэнне якасці пры нарыхтоўцы;
вызначэнне ўтрымання нітратаў, нітрытаў і іншых шкодных рэчываў у сельскагаспадарчых прадуктах і кармах;
ажыццяўленне кантролю радыеактыўнага забруджвання прадуктаў, забруджвання глеб, кармоў, раслін;
аператыўная выдача вынікаў кантролю для ўстаранення і парушэнняў тэхналогіі нарыхтоўкі травяністых, збожжавых камбінаваных кармоў.
Платныя паслугі:
выдача вынікаў даследаванняў па праведзеных лабараторных даследаваннях;
лячэбна-прафілактычныя паслугі для хатніх жывёл (хірургічныя аперацыі, выклік ветэрынарнага ўрача на аб’ект, кансультацыя ветэрынарнага спецыяліста, чыпаванне жывёл, кастрацыя жывёл);
выдача пашпарта на жывёлу;
выдача ветэрынарных суправаджальных дакументаў па Рэспубліцы Беларусь і за яе межы;
выдача ветэрынарных суправаджальных дакументаў на жывую скаціну і прадукцыю жывёльнага паходжання (пры сабе неабходна мець даведку аб наяўнасці ў асабістым падвор’і буйной рагатай жывёлы).
Дыягнастычнай лабараторыяй дзяржаўнай установы «Вілейская раённая ветэрынарная станцыя», 80177138958, г. Вілейка, вул. Л.Талстога, 13.
Кошт:
даследаванні на трыхінелёз (кампрэсарны метад) – 0,4 б.в.;
радыялагічнае даследаванне – 0,4 б.в.