Прадпрыемствы Вілейскага раёна, якія арганізуюць экскурсіі на вытворчасць
ЗАТ «Маладзечнамэбля» «Вілейская мэблевая фабрыка»
г. Вілейка, вул. Валынца, 7
Тэлефон: 1771 3 14 32

Вілейская мэблевая фабрыка адлічвае сваю гісторыю з 1954 года. Сёння гэта сучаснае высокатэхналагічнае прадпрыемства, якое паспяхова канкурыруе на мэблевым рынку Беларусі, краін Балтыі і Заходняй Еўропы. У асартыменце, што пастаянна абнаўляецца, звыш 250 відаў і мадыфікацый вырабаў, якія адпавядаюць сучасным тэндэнцыям мэблевай моды. Фабрыка прапануе стыльныя рашэнні практычна для ўсіх жылых памяшканняў у доме: для кабінета, бібліятэкі, прыхажнай, дзіцячай, кухні, гасцінай, мэбля для загараднага дома. Дадзеныя вырабы падбіраюцца з улікам асаблівасцей дызайну інтэр’еру кожнага пакупніка, прадастаўляючы магчымасць выбару камплектацыі індывідуальнага заказу пры дапамозе распрацаваных модульных праграм.
ДЛГУ «Вілейскі доследны лясгас»
г. Вілейка, вул. Стаханаўская, 221
Тэлефон: 1771 2 22 50

Захаванне і стварэнне высокапрадуктыўных, біялагічна ўстойлівых лясоў, якія адпавядаюць сучасным экалагічным, сацыяльным і эканамічным патрэбам грамадства і дзяржавы – галоўная задача Вілейскіх лесаводаў. На тэрыторыі лясгаса маецца базісны лясны гадавальнік плошчай 27,7 га. У лясгасе маецца 2 пчалапасекі. У 2002 годзе лясгас узяў у арэнду Слабадское возера плошчай 90 гектараў. Тут вядзецца прамысловы лоў і вылоўліваецца за год паўтары тоны рыбы. Акрамя таго, на Слабадскім возеры арганізаваны платны аматарскі лоў. На тэрыторыі Вілейскага доследнага лясгаса створана паляўнічая гаспадарка. Вілейскі доследны лясгас прапануе для адпачынку паслугі паляўнічага комплексу, размешчанага на маляўнічым беразе ракі Вілія ва ўрочышчы «Доманава» (10 км ад г. Маладзечна і 8 км ад г. Вілейка). Ён размешчаны ў ціхім утульным кутку, акружаным сасновым лесам, багатым чыстым паветрам. Побач маецца прыродная крыніца.
Вілейская міні-ЦЭЦ
г. Вілейка, вул. 1 Мая, 76А
Тэлефон: 1771 5 57 35

У 2006 годзе раённую кацельню №3 Маладзечанскіх электрасетак рэканструявалі ў міні-ЦЭЦ. Пасля рэканструкцыі асноўны від паліва – газ – часткова замянілі на трэску, а ўвесь працэс атрымання цяпла і электрычнасці стаў аўтаматызаваным.
У свой час Вілейка стала адным з першых гарадоў, дзе апрабавалі праект па будаўніцтве міні-ЦЭЦ.
На Вілейскай міні-ЦЭЦ адначасова вырабляюць цяпло і электраэнергію. Спачатку пры спальванні паліва кацёл выпрацоўвае пар, які праходзіць праз турбіну. Затым яна круціць генератар, які выпрацоўвае электраэнергію.
У цяперашні час міні-ЦЭЦ забяспечвае цяплом 80% жылых дамоў і будынкаў горада.