Вілейскі раён абслугоўвае «Аўтобусны парк №5» філіял ААТ «МІНАБЛАЎТАТРАНС»
Дырэктар: Усцюшэнка Уладзіслаў Віктаравіч
Юрыдычны адрас: 223141, г. Лагойск, вул. Савецкая,42 Мінская вобл.
Паштовы адрас: 222416, г. Вілейка, вул. Чырвонаармейская, 105 а Мінская вобл.
| № п/п | Прозвішча, імя, імя па бацьку | пасада | Месца правядзення прыёму | Час правядзення прыёму | Нумар тэлефона |
| 1. | Усцюшэнка Уладзіслаў Віктаравіч | Дырэктар | кабінет дырэктара | першы аўторак месяца, з 8.00 да 10.00 | 3-99-03 |
| 2 | Заянчкіўскі Руслан Ігаравіч | Намеснік дырэктара-галоўны інжынер | кабінет галоўнага інжынера | другая серада месяца, з 9.00 да 10.00 | 3-99-22 |
| 3. | Харкевіч Аляксандр Васільевіч | Начальнік аддзела перавозак | кабінет начальніка аддзела перавозак | першы чацвер месяца, з 9.00 да10.00 | 3-99-74 |
Папярэдні запіс на асабісты прыём грамадзян ажыццяўляецца ў прыёмнай па тэлефоне 801771 3-97-02
Тэлефоны: 3-99-03 дырэктар
3-97-02 прыёмная
3-99-22 галоўны інжынер
3-99-35 аддзел кадраў
3-99-40 сектар эканомікі
3-99-36 аддзел перавозак
3-99-88 станцыя дыягностыкі
3-36-14 аўтавакзал
Інтэрнэт-сайт:
vileyka-ap5.by
Электронны адрас для зваротаў грамадзян:
Найменне адміністрацыйнай працэдуры
1. Выдача выпіскі (копіі) з працоўнай кніжкі
2. Выдача даведкі аб месцы работы, службы і займаемай пасадзе
3. Выдача даведкі аб перыядзе работы, службы
4. Выдача даведкі аб памеры заработнай платы
Працэдуры ажыццяўляюць:
Навагель Ірына Уладзіміраўна, вядучы інжынер па кадрах (кабінет аддзел кадраў на 3 паверсе, тэлефон 3-99-35);
Буйвід Галіна Казіміраўна, намеснік галоўнага бухгалтара (кабінет бухгалтэрыі на 3 паверсе, тэлефон 3-99-42).

Аўтобусны парк № 5 утварыўся 1 красавіка 1979 года.
У лістападзе 1991 года аўтапарк увайшоў у склад арэндного аб’яднання аўтамабільнага транспарту «Мінаблаўтатранс». У 2002 годзе аўтапарк стаў насіць афіцыйную назву «Даччынае ўнітарнае прадпрыемства «Аўтобусны парк № 5» РУП « Мінаблаўтатранс».
З 1 студзеня 2011 года была праведзена рэарганізацыя ў форме пераўтварэння РУП « Мінаблаўтатранс» у ААТ «Мінаблаўтатранс» філіял «Аўтобусны парк № 5» .
У цяперашні час філіял «Аўтобусны парк № 5» г. Вілейка – гэта буйное сучаснае прадпрыемства, якое аказвае розныя віды транспартных паслуг. Па стане на 01.01.2022 колькасць работнікаў прадпрыемства склала 147 чалавек. Філіял не з’яўляецца юрыдычнай асобай і не выступае ад уласнага імя ў грамадзянскім абароце.
Асноўным напрамкам дзейнасці філіяла «Аўтобусны парк №5» г. Вілейкі з’яўляецца ажыццяўленне перавозак пасажыраў у гарадскім, прыгарадным, міжгароднім зносінах, перавозка пасажыраў на пагадзінных заказных аўтобусах па заяўках насельніцтва і юрыдычных асоб, перавозка грузаў, а таксама аказанне паслуг па правядзенні тэхнічнага агляду рухомага саставу на станцыі дыягностыкі, рамонт і тэхнічнае абслугоўванне транспарту юрыдычных і фізічных асоб, прадастаўленне месца для рамонту, мыйка аўтамабіляў, платная стаянка, размяшчэнне рэкламнай інфармацыі ў салоне аўтобусаў.
«Аўтобусны парк №5» для сваёй вытворчай дзейнасці мае будынкі і збудаванні, рухомы састаў грузавых аўтамабіляў і аўтобусаў.
У парку эксплуатуецца 35 аўтобусаў і 21 адзінка грузавога аўтатранспарту.
У цяперашні час у Вілейскім раёне арганізаваны і функцыянуюць 25 маршрутаў, якія абслугоўваюцца перавозчыкамі ўсіх форм уласнасці. Агульная працягласць маршрутнай сеткі раёна і горада складае 1550 км – адна з самых вялікіх маршрутных сетак у рэспубліцы сярод абласцей.
Пасажырскі тэрмінал «Вілейка АЎ» прапануе паслугі па рэалізацыі білетаў, іх браніраванню і папярэдняму продажу.
З студзеня 2020 года ўведзены ў эксплуатацыю рэканструяваны аўтавакзал.


