• Адрас: 222417, Мінская вобл., г. Вілейка, вул. Партызанская, 40
  • Рэжым работы: 8.30-17.30 абед 13.00-14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8:00)
Герб Рэспублікі Беларусь
Вілейскі Раённы Выканаўчы Камітэт
Герб Вілейкі
19.08.2026

Экскурсаводы. Турыстычныя маршруты

«ПА СТАРАЖЫТНЫХ ВУЛАЧКАХ ВІЛЕЙКІ»

Тып экскурсіі: аглядная

Від экскурсіі: пешаходная

Працягласць: 3 гадзіны акадэмічныя

Працягласць маршруту: 5 км

Састаў групы: для масавай аўдыторыі

Аўтар-складальнік: М.І. Мечкоўская

Змест экскурсіі: аглядная экскурсія «Па старажытных вулачках Вілейкі» паказвае гістарычнае мінулае горада, шчыльна ўплеценае ў сучаснасць, знаёміць са славутасцямі, яго архітэктурным абліччам, асноўнымі помнікамі мінулага і сучаснасці, дае ўяўленне аб некаторых этапах гістарычнага развіцця Вілейкі.

Маршрут экскурсіі: месца сустрэчы з групай – зав. Савецкі – направа на вул. Савецкую – вул. 17 Верасня – Плошча Цэнтральная – вул. Партызанская – вул. Вадап’янава – вул. Чырвонаармейская – вул. Горкага – вул. 1 Мая – вул. 17 Верасня – налева на вул. Савецкую – Плошча Свабоды – налева на вул. Савецкую – налева на вул. Шубіна – вул. Прывакзальная – месца заканчэння экскурсіі.

Участкі перамяшчэння па маршруце экскурсііМесцы прыпынкуАб’екты паказуАсноўны змест інфармацыі
На месцы сустрэчы з групайНа набярэжнай ракі ВілііУводзіны да тэмы экскурсіі: «Вілейка – горад з яркай гісторыяй, раённы цэнтр Мінскай вобласці»
Зав. Савецкі – вул. СавецкаяНа беразе ракі ВілііРака Вілія
Вілія – блакітная змейка, дарога ў рай. Паходжанне назвы ракі. Уплыў Віліі на жыццё горада.
Ад увахода ў гарадскі парк да цэнтраНа вул. Савецкай каля ўвахода ў паркПанарама гарадскога парку
Гарадскі парк культуры і адпачынку. Гісторыя стварэння парку.
Ад цэнтра парку да мемарыяльнай часткіНа пляцоўцы перад мемарыяльнай часткай паркуПанарама мемарыяльнай часткі парку. Помнік воінам-вызваліцелям.
Мемарыялы гарадскога парку. Гісторыя стварэння мемарыяльнай часткі. Помнік І.В. Сталіну, Манумент Вызвалення, Помнік воінам-вызваліцеля
 Перад помнікам-капліцайПомнік воінам-інтэрнацыяналістам, БМД-1
«Афганістан – наша памяць і боль» Характарыстыка і гісторыя комплексу манументаў: Помнік воінам-інтэрнацыяналістам, БМД-1
Ад мемарыяла-капліцы на дарожку да скульптурНапроці пляцоўкі са скульптурнымі кампазіцыяміПанарама комплексу скульптурных кампазіцый В. Апарыка
«Фальклор гарадскога парку». Скульптурныя кампазіцыі В.Апарыка і малыя архітэктурныя формы парку.
Ад комплексу скульптур да манументаКаля манумента «Маці з дзецьмі»Манумент «Маці з дзецьмі»
«Маці з дзецьмі» – цэнтральная кампазіцыя «Сквера маці». Гісторыя стварэння скульптуры і зоны адпачынку.
Вул. Савецкая – вул. 17 Верасня Каля Храма Прападобнай Марыі ЕгіпецкайЦарква Прападобнай Марыі Егіпецкай
Свята-Марыінская царква – помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Гісторыя пабудовы і існавання храма
 Каля касцёла Узвышэння Святога КрыжаКасцёл Узвышэння Святога Крыжа
Касцёл Узвышэння Св. Крыжа – архітэктурная дамінанта горада. Неаготыка як архітэктурны стыль. Гісторыя касцёла і абставіны яго пабудовы. Асоба А. Любанскага ў стварэнні  Крестовоздвиженского касцёла
Вул. 17 Верасня – плошча ЦэнтральнаяКаля помніка В.І. ЛенінуПанарама плошчы, Помнік В.І. Леніну
Плошча Цэнтральная – адміністрацыйны цэнтр горада. Страчаныя святыні Вілейшчыны – Свята-Георгіеўская царква. Помнік В.І. Леніну
Пл. Цэнтральная – вул. ПартызанскаяКаля будынка раённага Савета народных дэпутатаўМемарыяльная дошка П.М. Машэраву
Асоба П.М. Машэрава ў гісторыі Вілейшчыны. Мемарыяльная дошка. Дзейнасць П.М. Машэрава ў Вялікую Айчынную вайну. Праца ў Вілейцы ў пасляваенныя гады.
Вул. Партызанская – вул. Вадап’янаваКаля будынка Дома культурыПанарама вуліцы Вадап’янава, Дом культуры,
Вуліца Вадап’янава – культурны цэнтр горада. Гісторыя вуліцы і яе перайменавання. Культурнае жыццё горада. Месца Дома культуры і эстэтычнага цэнтра ў культурным жыцці Вілейкі. Вілейка мінулага – знешні выгляд вуліцы ў ХІХ ст.
 Каля ўвахода ў будынак стаматалагічнай паліклінікіБудынак былой бальніцы пачатку ХХ ст.
Медыцына павятовага гарадка. Сістэма аказання медыцынскай дапамогі ў павятовым горадзе. Народная медыцына і знахары. Будынак былой бальніцы – помнік эклектыкі пачатку ХХ ст. 
Вул. Вадап’янава – вул. ЧырвонаармейскаяКаля ўвахода ў дом у стылі «мадэрн»Жылы дом пачатку XX ст. у стылі «мадэрн»
Вілейскі мадэрн. Мадэрн – архітэктурны стыль індывідуальнасці. Жылы дом для прадстаўнікоў польскай улады пачатку XX ст. па вуліцы Чырвонаармейскай.
Вул. Чырвонаармейская – вул. ГоркагаНа рагу вул. Чырвонаармейскай і вул. ГоркагаПанарама вул. Чапаева ААТ «Зеніт-БелОМО»
Люстэрка Савецкай эпохі. Вул. Чапаева – гісторыя назвы вуліцы. ААТ «Зеніт-БелОМО» -горадаўтваральнае прадпрыемства Вілейкі.
Вул. Горкага – вул. 1 МаяКаля корпуса былога анкалагічнага дыспансераБылы анкалагічны дыспансер
Будынак былога анкалагічнага дыспансера – помнік архітэктуры сярэдзіны ХІХ ст., месца памяці і смутку. Гісторыя будынка дыспансера як былога турэмнага замка, першага каменнага будынка горада. Быт зняволеных. Вілейская турма – месца масавага знішчэння. Аднаўленне турмы і яе функцыянаванне ў пасляваенныя гады як медыцынскай установы.
Вул. 1 Мая – вул. 17 Верасня Каля помніка «Вільяна»Помнік «Вільяна»
«Вілія і яе берагі» Экспедыцыя графа К. П. Тышкевіча па рацэ Вілія. Вільяна – помнік дзеве-рацэ з старажытных легенд.
Вул. 17 Верасня – вул. СавецкаяКаля будынка былога казначэйстваПанарама вуліцы Савецкай Будынак былога казначэйства
Вул. Савецкая – першая вуліца горада. Гісторыя мястэчка. Характарыстыка гарадской забудовы. Казначэйства Вілейкі.
 На рагу будынкаў гандлёвых радоў і будынка былой гасцініцы «Бельгія» (РУП «Белтэлекам»)Гандлёвыя рады. Будынак былой гасцініцы «Бельгія» (РУП «Белтэлекам»)
Вілейшчына гандлёвая. Кірмашы Вілейкі. Гісторыя гандлёвых радоў. Лёс раскошнай гасцініцы «Бельгія».
 Каля моста цераз р. ПлеснянкуБылое фотаатэлье Б. Бермана. Рака Плеснянка
Берка Берман – фоталетапісец Вілейкі. Былое фотаатэлье і лёс знакамітага фатографа. Плеснянка – водная артэрыя горада.
 Каля падножжа помніка Азі АсланавуПомнік Азі Асланаву
Азі Асланаў – Герой -вызваліцель г. Вілейкі. Помнік Азі Асланаву. Бой за Вілейку і вызваленне горада.
 Каля будынка Вілейскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзіБудынак Вілейскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Месца размяшчэння былой сінагогі
Вілейшчына ў складзе Польшчы. Гімназія імя Г. Сянкевіча – помнік грамадзянскай архітэктуры неакласіцызму. Дзейнасць В. Стражэмінскага. Сінагогі вул. Савецкай
Вул. Савецкая – Плошча СвабодыКаля мемарыяла «Загінулым у Вялікай Айчыннай вайне»Панарама плошчы. Мемарыял «Загінулым у Вялікай Айчыннай вайне»
Плошча Свабоды – гістарычны цэнтр горада Вілейка. Плошча Свабоды –сэрца горада. Мемарыял «Загінулым у Вялікай Айчыннай вайне» – месца памяці.
Пл. Свабоды – налева на вул. Савецкую – налева на вул. Шубіна – вул. Прывакзальная – месца прыёму групыКаля галоўнага ўвахода на чыгуначны вакзал.Панарама вул. Прывакзальнай. Чыгуначны вакзал
Месца сустрэч і развітанняў. Чыгуначны вакзал – помнік архітэктуры XX ст. Гісторыя чыгуначнага шляху Балогае – Полацк – Седлец. Чыгуначная станцыя «Вілейка» – сімвал эпохі.

Атэставаныя экскурсаводы

Турыстычныя маршруты

ПІБКантактны тэлефонТэмы экскурсійТэрмін дзеяння пасведчання аб атэстацыі
Мечкоўская Марыя Іванаўна+37529 577 68 86Экскурсія «Па старажытных вулачках Вілейкі». Тып экскурсіі: аглядная. Від экскурсіі: пешаходная. Працягласць: 3 гадзіны акадэмічныя. Працягласць маршруту: 5 км. Састаў групы: для масавай аўдыторыі. Змест экскурсіі: аглядная экскурсія паказвае гістарычнае мінулае горада, шчыльна ўплеценае ў сучаснасць, знаёміць са славутасцямі, яго архітэктурным абліччам, асноўнымі помнікамі мінулага і сучаснасці, дае ўяўленне аб некаторых этапах гістарычнага развіцця Вілейкі. Маршрут экскурсіі: месца сустрэчы з групай – зав. Савецкі – направа на вул. Савецкую – вул. 17 Верасня – плошча Цэнтральная – вул. Партызанская – вул. Вадап’янава – вул. Чырвонаармейская – вул. Горкага – вул. 1 Мая – вул. 17 Верасня – налева на вул. Савецкую – Плошча Свабоды – налева на вул. Савецкую – налева на вул. Шубіна – вул. Прывакзальная – месца заканчэння экскурсіі.27.06.2029 г.
Трубач Ірына Іванаўна+37533 345 46 10Экскурсія «Мінск – сталіца Рэспублікі Беларусь». Тып экскурсіі: аглядная. Від экскурсіі: аўтобусна-пешаходная. Працягласць: 3 гадзіны. Састаў: для масавай аўдыторыі. Працягласць: 60 км. Аглядная экскурсія паказвае горад як сталіцу краіны, як яе галоўны гаспадарчы, палітычны і культурны цэнтр. Яна знаёміць турыстаў са славутымі мясцінамі горада, яго архітэктурным абліччам, асноўнымі помнікамі мінулага і сучаснасці, а таксама яго гістарычным цэнтрам, дае ўяўленне аб некаторых этапах гістарычнага развіцця Мінска і краіны і сучасным жыцці горада. Маршрут экскурсіі: месца сустрэчы з групай – пл. Незалежнасці (прыпынак) – вул. Бабруйская – Прывакзальная плошча – вул. Кірава – пр. Незалежнасці – налева на вул. Леніна – пл. Свабоды (выхад на плошчу і да Замчышча) – пр. Пераможцаў – пр. Машэрава – вул. Старавіленская (выхад у Траецкае прадмесце) – Камунальны завулак – направа на вул. М. Багдановіча – налева на вул. Янкі Купалы – вул. Інтэрнацыянальная (вы– хад у парк Янкі Купалы) – налева на вул. Энгельса – пл. Кастрычніцкая – пр. Незалежнасці – пл. Перамогі (выхад да помніка- манумента) – пр. Незалежнасці – пл. Якуба Коласа – пр. Незалежнасці – пл. Калініна – пр. Незалежнасці – вул. Каліноўскага – налева на вул. Кедышкі – налева на вул. Філімонава – пр. Незалежнасці – месца заканчэння экскурсіі. Экскурсія «Архітэктурныя і гістарычныя помнікі Беларускага Паазер’я». Тып экскурсіі: гісторыка-архітэктурная. Від экскурсіі: аўтобусна-пешаходная. Працягласць: 410км. Працягласць: 6 гадзін плюс 6 гадзін суправаджэння. Экскурсія знаёміць турыстаў з архітэктурнымі помнікамі Будслава, Глыбокага, Удзіла, Мосара. Экскурсанты ўбачаць культавыя пабудовы XVI – XIX стст., у якіх адбіліся рысы готыкі, барока, рэнесансу, класіцызму, а таксама памятныя мясціны, звязаныя з падзеямі, значныя ў гісторыі нашай краіны і ў лёсах вядомых людзей гэтага краю. Па шляху следвання турысты атрымаюць інфармацыю аб размешчаных паблізу трасы гарадах і пасёлках, памятных мясцінах, звязаных з тымі ці іншымі падзеямі і людзьмі. Маршрут: Мінск – (Астрошыцкі Гарадок) – Лагойск – Плешчаніцы – р. Вілія – Далгінава – Будслаў – Докшыцы – Глыбокае – Удзела – Мосар – Мінск. Экскурсія «Край азёр, касцёлаў, паркаў…» Тып экскурсіі: аглядная. Від экскурсіі: аўтобусна-пешаходная. Працягласць: 230 км. Працягласць: 7 гадзін. Шлях экскурсіі пралягае праз Мінскі, Лагойскі, Вілейскі, Мядзельскі і Пастаўскі раёны, гісторыя паселішчаў і прырода якіх незвычайныя і разнастайныя. У экскурсантаў будзе магчымасць пазнаёміцца з мінулым горада Мядзела і параўнаць гэтае некалі бойкае мястэчка з пасёлкам Княгініным, Іллёй, праз якія праходзіць шлях, даведацца, калі на Беларусі з’явіліся першыя дарогі, якую назву атрымалі і якія населеныя пункты звязвалі. Таксама ў турыстаў будзе магчымасць палюбавацца самым вялікім штучным вадаёмам у рэспубліцы – Вілейскім вадасховішчам. Маршрут: Мінск (месца прыёму групы) – праспект Пераможцаў – Далгіноўскі тракт – Навінкі – в. Паперня – дарожны ўказальнік «в. Акопы» – дарожны ўказальнік «в. Жукоўка» – в. Лукавец – в. Ілья – дарожны ўказальнік «Надзея XXI век» – Вілейскае вадасховішча (санітарны прыпынак) – в. Княгінін – в. Сваткі – г. Мядзел – помнік партызанам (прыпынак) – в. Нарач – в. Камаі – г. Паставы – вул. Савецкая (дворецТызенгаузов) – зав. Савецкі – вул. Гагарына – вул. Чырвонаармейская – пл. Леніна (выхад з аўтобуса) – вул. Чырвонаармейская (Дом рамёстваў) – вул. Набярэжная (касцёл Св. Антонія Падуанскага) – вул. Чырвонаармейская – в. Лучай.21.01.2027 г.
Каркотка Андрэй Юр’евіч+37529 858 68 51Экскурсія «Першая сусветная вайна на Вілейшчыне». Тып экскурсіі: ваенна-гістарычная. Від экскурсіі: аўтобусна-пешаходная. Працягласць: 7 гадзін астранамічных. Састаў групы: для масавай аўдыторыі. Працягласць маршруту: 90 км. Змест экскурсіі: ваенна-гістарычная экскурсія расказвае аб падзеях Першай сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі ў цэлым і Вілейскага раёна ў прыватнасці, знаёміць з месцамі бітваў, воінскімі пахаваннямі, помнікамі і адзіным у Беларусі прыватным музеем Першай сусветнай вайны. На маршруце экскурсанты атрымліваюць інфармацыю аб лёсе населеных пунктаў, якія знаходзіліся на лініі фронту. Маршрут экскурсіі: г. Вілейка, Цэнтральная плошча (месца сустрэчы з групай) — вул. 17 верасня – вул. 1-га Мая – вул. Малокова — вул. Інтэрнацыянальная — пл. Свабоды — вул. Савецкая — вул. Шубіна — вул. Прывакзальная — вул. Шубіна — вул. Волынца — г. Вілейка, (могілкі «Лясныя») — в. Жарсцвянка Любанскага сельскага савета — в. Шыловічы — в. Ляхаўшчына — в. Ялажычы — в. Ручыца — в. Ялажычы — в. Кавалі — в. Ермалічы — в. Гіры — в. Канстанполе — мемарыял каля в. Рускае Сяло — в. Родзевічы — в. Папоўцы — аг. Нарач, Свята-Ільінская царква — в. Заброддзе, лес «Абоз» — в. Заброддзе, урочышча «Рэутка» — в. Бароўцы — г. Вілейка, Цэнтральная плошча (месца заканчэння экскурсіі). Экскурсія «Пад крыжам Святога Георгія: дарогамі Першай сусветнай вайны». Тып экскурсіі: ваенна-гістарычная. Від экскурсіі: аўтобусна-пешаходная. Працягласць: 12 гадзін астранамічных. Састаў групы: для масавай аўдыторыі. Працягласць маршруту: 350 км. Змест экскурсіі: ваенна-гістарычная экскурсія расказвае аб падзеях Першай сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі, знаёміць з месцамі бітваў, воінскімі пахаваннямі, помнікамі і адзіным у Беларусі музеем Першай сусветнай вайны. На маршруце экскурсанты атрымліваюць інфармацыю аб лёсе населеных пунктаў, якія знаходзіліся на лініі фронту. Маршрут экскурсіі: г. Мінск (месца сустрэчы з групай) — (перасячэнне вул. В. Харужай з вул. Чарвякова) — (п. Ждановічы) — (в. Ратамка) — (г. Заслаўе) — (в. Радашковічы) — (в. Краснае) — (в. Мясота) — (г. Маладзечна) — (ст. Залессе) — в. Міхневічы — (Наваспаскі лес) — в. Белая — (Наваспаскі лес) — в. Наваспаск — (Наваспаскі лес) — Аб’язная дарога каля в. Хадакі — Смаргонь — в. Вайнідзеняты — в. Данюшава — (в. Дубатоўка) — в. Абрамаўшчына — паварот на в. Рускае Сяло — лес «Абоз» — урочышча «Рэутка» — в. Заброддзе — г. Мінск.22.04.2027 г.

Адкрытая частка рэестра экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў, аўдыёгідаў (мабільных суправаджэнняў экскурсій)