19.08.2026 (абноўлена:
25.09.2026)
Для выдачы дублікатаў страчаных (выкрадзеных) дакументаў у рэгіструючы орган падаюцца наступныя дакументы:
- заява, падпісаная трыма членамі кіруючага органа аб’яднання, па ўстаноўленай форме згодна з дадаткам 5 ;
- пратакол пасяджэння кіруючага органа аб’яднання па факце страты (крадзяжу) арыгіналаў дакументаў;
- акты, даведкі і іншыя матэрыялы, якія пацвярджаюць факт страты (крадзяжу) арыгіналаў дакументаў;
- дакумент, які пацвярджае ўплату дзяржаўнай пошліны за выдачу дубліката страчанага дакумента (за кожны дублікат дакумента дзяржаўная пошліна ўплачваецца асобна), у выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі. У адпаведнасці з Дадаткам 22 да Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь;
- дакумент, які пацвярджае паўнамоцтвы члена аб’яднання прадстаўляць інтарэсы аб’яднання ў працэсе атрымання дубліката дакументаў.
Для выдачы дублікатаў дакументаў замест механічна пашкоджаных арыгіналаў дакументаў у рэгіструючы орган падаюцца наступныя дакументы:
- заява, падпісаная трыма членамі кіруючага органа аб’яднання, па ўстаноўленай форме згодна з дадаткам 5;
- пратакол пасяджэння кіруючага органа аб’яднання па факце замены арыгіналаў дакументаў;
- арыгінал механічна пашкоджанага дакумента;