
Юрыдычны адрас: 222417, г. Вілейка, Вадасховішча
Кант.тэл.: 8-01771-2-26-58
Вілейская раённая арганізацыя Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах» (АСВОД) пастаўлена на ўлік 11.05.2005 г. Вілейскім раённым выканаўчым камітэтам.
Пасведчанне аб рэгістрацыі № 130 ад 11 мая 2005 г.
Старшыня арганізацыі –
Рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб’яднанне “Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах” (АСВОД) з’яўляецца:
– добраахвотнай, некамерцыйнай арганізацыяй у форме рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання, заснаванай на членстве юрыдычных і фізічных асоб, якая ажыццяўляе сваю дзейнасць на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
АСВОД у сваёй дзейнасці кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, законамі, нарматыўнымі прававымі актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, іншымі актамі заканадаўства і Статутам.
АСВОД дзейнічае на прынцыпах гаспадарчага разліку з прыцягненнем сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў на ўтрыманне водалазна-выратавальных службаў і Дзяржаўнай інспекцыі па маламерных суднах, мае самастойны баланс, разліковы, валютны і іншыя рахункі ў банках і небанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях.
Прадметам і мэтай дзейнасці АСВОД з’яўляецца максімальна магчымае зніжэнне верагоднасці гібелі людзей на водах у Рэспубліцы Беларусь.
Дзяржаўна значнымі задачамі АСВОД з’яўляюцца:
ратаванне і ахова жыцця людзей на водах у раёнах дзеяння выратавальных станцый і пастоў;
арганізацыя і правядзенне тлумачальнай работы сярод насельніцтва па папярэджанні няшчасных выпадкаў на водах;
навучанне насельніцтва прыёмам ратавання і аказання першай дапамогі асобам, якія церпяць бедства на водах;
АСВОД для ажыццяўлення пастаўленых перад ім задач:
– уцягвае ў члены АСВОД шырокія слаі насельніцтва і юрыдычныя асобы, у тым ліку дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі;
– арганізуе і ўдасканальвае работу па ахове жыцця людзей на водах у месцах размяшчэння выратавальных станцый і пастоў;
прыцягвае грамадскасць да ўдзелу ў тлумачальнай рабоце сярод насельніцтва па папярэджанні няшчасных выпадкаў на водах.
Членамі АСВОД могуць быць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі 16-гадовага ўзросту, а таксама юрыдычныя асобы, дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі, якія прызнаюць гэты Статут і садзейнічаюць выкананню дзяржаўна значнымі задач, якія стаяць перад АСВОД, і якія ўплачваюць членскія ўзносы.

Таварыства ратавання на водах (АСВОД) адно з найстарэйшых Таварыстваў.
Яго ўзнікненне адносяць да канца XVIII стагоддзя, калі ў ЗША было створана Масачусецкае добраахвотнае таварыства па аказанні дапамогі маракам, якія пацярпелі караблекрушэнне. Затым такія Таварыствы арганізуюцца ў іншых краінах, у тым ліку і ў Расіі.
Думка аб уладкаванні выратавальных станцый у Расіі для дапамогі пры караблекрушэннях узнікла сярод кранштацкіх маракоў у 1866 годзе, і па іх ініцыятыве да 1872 года было сабрана для гэтага, прыватным парадкам, да 60 тысяч рублёў.
Аднак для ўвасаблення ў жыццё задуманага патрэбна была арганізацыя. Такой арганізацыяй стала Таварыства падавання дапамогі пры караблекрушэннях, заснаванае 3 ліпеня 1871 года. 20 кастрычніка 1871 года Гасударыня Вялікая Княгіня Цэсараўна Марыя Фёдараўна прыняла Таварыства пад сваё заступніцтва, а Вялікі Князь Наследнік Цэсаравіч Аляксандр Аляксандравіч прыняў званне Першага сапраўднага члена Таварыства.
Першы агульны сход Таварыства адбыўся ў сакавіку 1872 года. Сход прыняў Статут Таварыства і выбраў яго Галоўнае праўленне. Першым старшынёй Галоўнага праўлення быў выбраны К.М.Посьет. Першай арганізацыяй на тэрыторыі нашай рэспублікі было ўтварэнне 25 красавіка гэтага ж года Акруговага праўлення дадзенага Таварыства ў Віцебскай губерні. Пазней, 12 мая 1880 года, Таварыства падавання дапамогі пры караблекрушэннях было перайменавана ў Таварыства ратавання на водах.
16 лістапада 1892 года Гасудар імператар дараваў Таварыству найменне «Імператарскага Расійскага Таварыства ратавання на водах» і 31 сакавіка 1894 года зацвердзіў: новы Статут Таварыства, сцяг і пячатку Таварыства, залаты медаль Таварыства, залаты знак на Уладзімірскай стужцы «За ратаванне патанаючых», залаты і сярэбраны знакі на Андрэеўскай стужцы «Таварыства ратавання на водах».
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў 1931 годзе Таварыства ратавання на водах рэарганізавана ва ўсесаюзнае Таварыства садзейнічання развіццю воднага транспарту і аховы жыцця людзей на водных шляхах СССР (Саюзасвод).
У 1937 годзе прэзідыумам Цэнтральнага савета Саюзасвода быў прыняты Статут выратавальнай службы на водах, які стаў прававой асновай работы выратавальнай службы.
У 1943 годзе Саюзасвод быў скасаваны. Яго функцыі па ахове жыцця людзей на водах часткова выконваліся міністэрствамі марскога і рачнога флоту.
У сакавіку 1955 года арганізацыя аховы жыцця людзей на рэках, азёрах і прыбярэжных участках мораў была ўскладзена на ДАСААФ СССР.
У 1966 годзе Пастановай ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР выратавальная служба з ДАСААФ СССР была перададзена саветам міністраў саюзных рэспублік, а арганізацыя работ па ахове жыцця людзей на водах была ўскладзена на выканкамы Саветаў дэпутатаў працоўных.
У 1970 годзе ва ўсіх саюзных рэспубліках зноў былі створаны Таварыствы ратавання на водах (АСВОД).
Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах створана Пастановай Савета Міністраў Беларускай ССР 10 красавіка 1970 года за № 114, з мэтай прыцягнення шырокай грамадскасці да актыўнага ўдзелу ў тлумачальнай і арганізатарскай рабоце сярод насельніцтва па папярэджанні няшчасных выпадкаў на водах, аказання дапамогі і ўсім мерным садзейнічання дзяржаўнай выратавальнай службе ў ажыццяўленні ўскладзеных на яе абавязкаў.
З гэтага часу ў рэспубліцы з’явілася арганізацыя, якая мэтанакіравана пачала займацца масава-тлумачальнай і прафілактычнай работай з насельніцтвам па правілах паводзін на вадзе і лёдзе, аказанні дапамогі асобам, якія церпяць бедства.
1 жніўня 1977 года, з мэтай ліквідацыі ведамаснай раз’яднанасці і паралелізму ў рабоце па ахове жыцця людзей на водах, Пастановай Савета Міністраў рэспублікі дзяржаўная выратавальная служба з Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, бязвыплатна перададзена АСВОД. З гэтага і па цяперашні час усе пытанні аховы жыцця людзей на водах у месцах масавага адпачынку насельніцтва, пытанні правядзення прафілактычных мерапрыемстваў па бяспецы на вадзе Урадам рэспублікі ўскладзены на АСВОД. Да 1990 года асводаўцы Беларусі выйшлі на перадавыя пазіцыі сярод рэспублік Савецкага Саюза па пытаннях аховы жыцця людзей на водах.
Да гэтага часу ахову жыцця людзей на водах і прафілактыку па недапушчэнні няшчасных выпадкаў ажыццяўлялі 12360 першасных арганізацый, у якіх складалася 2168829 чалавек (21,6 % насельніцтва рэспублікі), 61 выратавальная станцыя, 7 манеўрана-пошукавых груп, 30 выратавальных пастоў, 6 абласных, 142 раённых і 36 гарадскіх арганізацый АСВОД. 5500 прадпрыемстваў, арганізацый, калгасаў і саўгасаў з’яўляліся калектыўнымі членамі Таварыства. У гэтыя ж гады праведзена вялікая работа па падрыхтоўцы асводаўскіх кадраў: дружыннікаў-выратавальнікаў, матросаў-выратавальнікаў, водалазаў, матарыстаў-рулявых і іншых прафесій, па навучанні насельніцтва плаванню.
Палітычныя змены 1991 года паставілі ў першы час Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах у складанае становішча, як у арганізацыйным плане, так і ў фінансавым.
6 студзеня 1998 года выйшла Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб мерах па паляпшэнні аховы жыцця людзей на водах Рэспублікі Беларусь».
Гэтай Пастановай аблвыканкамам, Мінскаму гарвыканкаму, міністэрствам, іншым рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання даручана аказваць абласным, раённым і гарадскім арганізацыям Беларускага таварыства ратавання на водах дзейсную дапамогу ў стварэнні першасных арганізацый, рэкамендавана ўсім суб’ектам гаспадарання, незалежна ад форм уласнасці, стаць калектыўнымі членамі Таварыства.
Найважнейшае значэнне для далейшага паляпшэння дзейнасці АСВОД Беларусі мае Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 298 ад 29 чэрвеня 2004 года «Пытанні Беларускага рэспубліканскага таварыства ратавання на водах».
У адпаведнасці з Указам АСВОД пераўтвораны ў рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб’яднанне «Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах» (АСВОД).
5 кастрычніка 2004 года адбыўся IХ пазачарговы з’езд АСВОД, які прыняў новы Статут РГАА «Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах».
25 красавіка 2007 г. адбыўся ўрачысты пленум, прысвечаны 135-годдзю ўтварэння таварыства.
Галерэя выяў









