• Адрас: 222417, Мінская вобл., г. Вілейка, вул. Партызанская, 40
  • Рэжым работы: 8.30-17.30 абед 13.00-14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8:00)
Герб Рэспублікі Беларусь
Вілейскі Раённы Выканаўчы Камітэт
Герб Вілейкі
19.08.2026 (абноўлена: 25.09.2026)

Вілейская раённая арганізацыйная структура рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту Рэспублікі Беларусь”

Вілейская раённая арганізацыйная структура рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту Рэспублікі Беларусь»

(222410, Мінская вобласць, г. Вілейка, вул. Савецкая, 41)

Створана арганізацыйная структура 27 красавіка 1940 года. У снежні 2024 года адбылася рэарганізацыя Мядзельскай РАС ДТСААФ шляхам далучэння да Вілейскай РАС ДТСААФ

Старшыня – Гулецкі Васіль Іванавіч;

Намеснік старшыні па вучэбнай па вучэбнай, арганізацыйнай і ідэалагічнай рабоце – Гулецкая Зінаіда Іванаўна;

Галоўны бухгалтар – Семянёнак Таццяна Міхайлаўна.

Мэта ДТСААФ – садзейнічанне ўмацаванню абараназдольнасці краіны і нацыянальнай бяспекі.

Асноўныя напрамкі дзейнасці:

  • выкананне дзяржаўна значных задач, вызначаных ва Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30.07.2003 года № 336, Дзяржаўнай праграмы развіцця ДТСААФ на 2021-2025 гады;
  • ваенна-патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення;
  • правядзенне абаронна-спартыўных мерапрыемстваў сярод моладзі горада і раёна;
  • падрыхтоўка (перападрыхтоўка) вадзіцеляў катэгорыі «В»; «СЕ»;
  • цеснае супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, военным камісарыятам, грамадскімі аб’яднаннямі, установамі адукацыі і працоўнымі калектывамі ў выкананні дзяржаўнай задачы садзейнічання ўмацаванню абароны Рэспублікі Беларусь.

У склад Вілейскай РАС ДТСААФ уваходзяць 52 першасныя арганізацыі (3254 члены ДТСААФ)

Членамі ДТСААФ могуць быць грамадзяне, якія дасягнулі 16-гадовага ўзросту, а таксама якія не дасягнулі гэтага ўзросту, з пісьмовай згоды іх законных прадстаўнікоў.

Афіцыйны сайт Арганізацыйнай структуры

горада Мінска і Мінскай вобласці

Аўташкола Вілейскай раённай аргструктуры ДТСААФ

Вілейская раённая арганізацыйная структура ДТСААФ

(222410, Мінская вобласць, г. Вілейка, вул. Савецкая, 41)

Ажыццяўляе:

  • падрыхтоўку вадзіцеляў катэгорыі «В»;
  • перападрыхтоўку вадзіцеляў з «С» на «СЕ»;
  • паслугі па аднаўленні навыкаў кіравання (дадатковае кіраванне).

Кошт навучання (без уліку паліва):

  • на катэгорыю «В» – 1750,00 рубель (без уліку кошту паліва);
  • з катэгорыі «С» на «СЕ» – 900,00 рублёў (без уліку кошту паліва);
  • перападрыхтоўка з катэгорыі «В» і (або) «С» на катэгорыю «А» – 500,00 рублёў.

Тэрмін навучання на катэгорыю «В» – 3 месяцы;

на катэгорыю «СЕ» – да 1,5 месяцаў.

Формы навучання: вячэрняя, выхаднога дня

Кіраванне можа быць прызначана з панядзелка па суботу на працягу дня з 8:00 да 20:00 па-за сеткай заняткаў па тэорыі, а пры неабходнасці і ў нядзелю.

Спосабы аплаты:

Аплаціць паслугі Вілейскай РАС ДТСААФ Вы можаце праз сістэму ”Разлік“ (АРЫП), у любым зручным для Вас месцы, у зручны для Вас час, у зручным для Вас пункце банкаўскага абслугоўвання – інтэрнэт-банку, з дапамогай мабільнага банкінгу, інфакіёску, касе банкаў, банкамаце і г.д.

Здзейсніць аплату можна з выкарыстаннем наяўных грашовых сродкаў, электронных грошай і банкаўскіх плацежных картак у пунктах банкаўскага абслугоўвання банкаў, якія аказваюць паслугі па прыёме плацяжоў, а таксама пасродкам інструментаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання.

ДЛЯ ПРАВЯДЗЕННЯ ПЛАЦЯЖУ НЕАБХОДНА:

1. Выбраць

  • Пункт “Сістэма “Разлік” (АРЫП)
  • Мінская вобласць г. Вілейка
  • Адукацыя і развіццё
  • Дадатковая адукацыя і развіццё
  • Вілейская РАС ДТСААФ
  • Выбраць паслугу, якая аплачваецца
  • Навучанне
  • Паліва

2. Для аплаты «Паслугі» увесці Нумар дагавора (лічбы і вялікія лацінскія літары)

3. Увесці суму плацяжу (калі не паказана)

4. Праверыць карэктнасць інфармацыі

5. Здзейсніць плацёж.

Калі Вы ажыццяўляеце плацёж у касе банка, калі ласка, паведаміце касіру аб неабходнасці правядзення плацяжу праз сістэму ”Разлік“ (АРЫП).

Вучэбная і матэрыяльна-тэхнічная база

Аўташкола Вілейскай РАС ДТСААФ мае 2 вучэбныя класы:

  • 1 вучэбны клас катэгорыі «В», «СЕ»;
  • 1 камп’ютарны клас

Практычныя заняткі праводзяцца на:

  • легкавых аўтамабілях: Фольксваген Пола; Лада Веста; Лада Гранта; Рэно Логан.
  • ЗІЛ 431410;
  • матацыкл Мінск С4, магутнасць 280м3

За апошнія 10 гадоў у арганізацыі падрыхтавана больш за 3000 вадзіцеляў.

Адрас знаходжання вучэбных класаў Вілейскай РАС ДТСААФ:

г. Вілейка, вул. Савецкая, 41; г. Мядзел, вул. Ленінская, 2; к.п. Нарач,
вул. Ленінская, 4

Адрас размяшчэння аўтадрома (вучэбнай пляцоўкі) аўташколы:

г. Вілейка, вул. Стаханаўская, 221/а; г. Мядзел, вул. Несцяровіча.

Для запісу на навучанне пры падачы заявы на курсы неабходна прадаставіць:

  • пашпарт;
  • медыцынскую даведку ўстаноўленага ўзору;
  • 2 фотаздымкі памерам 3х4 см.

Адрас знаходжання адміністрацыі (офіса) аўташколы:

222410, г. Вілейка, вул. Савецкая, 41

Кантактныя тэлефоны:

(801771) 5 46 32

(801771) 5 42 50

e-mail: vil-ros@tut.by

Графік работы:

08.00 – 17.00 час.,

абедзенны перапынак: 12.00 – 13.00 час.

Галерэя выяў