Пералік арганізацый для працаўладкавання моладзі ў свабодны ад вучобы час
УВАГА! ПЕРАСЯЛЕННЕ БЕСПРАЦОЎНЫХ
Маладзёжны кірмаш вакансій
Не за гарамі летнія канікулы, калі ў навучэнцаў ёсць магчымасць уладкавацца на часовую працу, каб менш залежаць ад бацькоўскага бюджэту. Дзяржава ў сваю чаргу зацікаўлена ў забеспячэнні працоўнай занятасці моладзі, бо гэта зніжае сацыяльныя рызыкі і дае магчымасць маладым людзям набыць першыя працоўныя навыкі.
З 13 па 17 красавіка 2026 года ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі будзе праводзіцца рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій. У Вілейскім раёне маладзёжны кірмаш вакансій адбудзецца 16 і 17 красавіка.
Мэта маладзёжнага кірмашу вакансій – садзейнічанне студэнцкай і навучэнскай моладзі у працаўладкаванні ў свабодны ад вучобы час і ў перыяд летніх канікул, садзейнічанне ў працаўладкаванні выпускнікам навучальных устаноў.
У рамках маладзёжнага кірмашу вакансій будуць працаваць сектары:
«КАНІКУЛЫ З КАРЫСЦЮ» – інфармаванне навучэнскай моладзі аб магчымасці часовага працаўладкавання ў свабодны ад вучобы час і ў летні перыяд; удзел прадстаўнікоў арганізацый Вілейскага раёна, якія прапануюць працоўныя месцы для часовага працаўладкавання моладзі; кансультаванне аб прававых аспектах працаўладкавання непаўналетняй моладзі; кансультаванне спецыялістамі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Вілейскага райвыканкама аб варыянтах часовай занятасці моладзі.
«ВЫБЕРЫ БУДУЧЫНЮ СЁННЯ» – інфармаванне выпускнікоў навучальных устаноў, якія маюць патрэбу ў садзейнічанні ў пошуку першага працоўнага месца, аб варыянтах працаўладкавання па атрыманай прафесіі; удзел прадстаўнікоў арганізацый Вілейскага раёна, якія прапануюць працоўныя месцы для працаўладкавання на пастаянную працу; прадстаўленне спецыялістамі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Вілейскага райвыканкама інфармацыі аб вакантных працоўных месцах у арганізацыях Вілейскага раёна.
«ПРАЦУЕМ РАЗАМ» – прадстаўнікі Вілейскага РК ГА «БРСМ» азнаёмяць навучальную і студэнцкую моладзь з інфармацыяй аб магчымасцях працаўладкавання ў складзе студэнцкіх атрадаў.
Інтэрактыўная пляцоўка «РАЗАМ ДА ПОСПЕХУ», у рамках якой навучэнцы школ, якія стаяць на парозе выбару прафесіі, могуць прайсці анлайн прафтэставанне «Крок у прафесію» на партале Дзяржаўнай службы занятасці для выбару далейшай прафесійнай траекторыі.
Маладзёжны кірмаш вакансій адбудзецца па адрасе:
г. Вілейка, вул. Піянерская, д. 32а, актавая зала (3-і паверх).
Час правядзення: 16.04.2026 – з 14.00 да 17.00, 17.04.2026 – з 14.00 да 17.00.
Даведкі па тэлефонах: 8 (01771) 4-22-06, 8 (01771) 4-22-77.
Запрашэнне да супрацоўніцтва ў арганізацыі часовай працоўнай занятасці навучэнскай моладзі
Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Вілейскага раённага выканаўчага камітэта запрашае бюджэтныя арганізацыі прыняць удзел у арганізацыі часовай працоўнай занятасці моладзі ў свабодны ад вучобы час і ў перыяд летніх канікул. Згодна з «Палажэннем аб парадку арганізацыі і фінансавання часовай працоўнай занятасці моладзі, якая навучаецца ва ўстановах адукацыі, у свабодны ад вучобы час» наймальніку часткова кампенсуюцца затраты на арганізацыю часовай працоўнай занятасці моладзі.
Звяртацца ў аддзел занятасці т. 4-22-06
Служба занятасці аказвае садзейнічанне ў перасяленні беспрацоўных і членаў іх сем’яў у сувязі з пераездам у іншую мясцовасць на новае месца жыхарства і працы з выплатай грашовых сродкаў.
Са звесткамі аб наяўнасці вакансій з прадастаўленнем жылля можна азнаёміцца ў аддзеле занятасці або на партале дзяржаўнай службы занятасці па адрасе http://gsz.gov.by.
Інфармацыю можна атрымаць па тэл. 4-22-77.
Інфармацыю па ўдзеле ў аплачваемых часовых работах можна атрымаць па тэлефоне 4-22-77
Наш адрас: г. Вілейка, вул. Піянерская, д. 32а, каб. 3.
Кантактныя тэлефоны: 4 22 59, 4 22 77, 4 22 06