Юрыдычны адрас:
222410, Мінская вобласць, г. Вілейка, вул. Вадап’янава, 24, каб. 32
Службовы тэлефон 8(01771) 56041
Старшыня – Валынец Святлана Леанідаўна
Нацыянальны інтэрнэт–партал Беларускага фонду міру
Грамадскае аб’яднанне «Беларускі фонд міру» – некамерцыйнае дабрачыннае грамадскае аб’яднанне грамадзян, якое дзейнічае для рэалізацыі актуальных міратворчых і гуманітарных задач, якое будуе работу на прынцыпах законнасці, добраахвотнасці, адкрытасці, галоснасці і самастойнасці і свае праграмы рэалізуе на добраахвотныя ахвяраванні нашых суграмадзян.
У чэрвені 1950 года ў Савецкім Саюзе пачаўся збор подпісаў пад вядомым Стакгольмскім закліканнем «Аб забароне прымянення атамнай зброі». Яго падпісалі больш за 115 мільёнаў грамадзян СССР. Больш за тое многія людзі па ўласнай ініцыятыве сталі дасылаць грашовыя ахвяраванні ў Савецкі камітэт абароны міру, які быў створаны ў жніўні 1949 года, з паметкай: «На абарону міру», «На карысць міру», «Каб не было вайны», «За мір ва ўсім свеце».
Для ўліку такіх паступленняў і кантролю над іх выкарыстаннем 27 красавіка 1961 года быў заснаваны Савецкі фонд міру. Ён акумуляваў добраахвотныя ахвяраванні савецкіх людзей, у памяці якіх яшчэ былі свежыя жахі ахвяр і разбурэнняў мінулай вайны, а таксама мабілізоўваў і накіроўваў намаганні ўсяго народа на захаванне і ўмацаванне міру, утаймаванне агрэсіўных сіл, якія рыхтавалі трэцюю сусветную вайну.
За гады сваёй дзейнасці Фонд міру ператварыўся ў адну з самых масавых і ўплывовых грамадскіх арганізацый, якая сніскала сваімі міратворчымі і дабрачыннымі акцыямі велізарны аўтарытэт як унутры краіны, так і за мяжой. Ідэі захавання міру і барацьбы супраць агрэсіўных сіл усямерна падтрымліваліся насельніцтвам не толькі маральна, але і матэрыяльна. Па рашэнні заснавальнікаў Фонду, сродкі, што паступаюць у выглядзе добраахвотных ахвяраванняў, а таксама заробленыя ў дні Вахт міру на заводах і фабрыках, будоўлях, працаўнікамі сельскай гаспадаркі, і іншыя ўзносы накіроўваліся на рэалізацыю праграм па ўмацаванні міру і міжнароднай бяспекі, аказанне дапамогі народам, якія змагаюцца за сваю свабоду і незалежнасць.
Актыў Беларускага фонду міру працягвае накіроўваць свае намаганні на рэалізацыю задач па ўмацаванні міру і згоды паміж людзьмі і народамі, увасабляючы ў жыццё ідэі міласэрнасці і гуманізму.
Дзейнасць Фонду міру ўмоўна можна падзяліць на дзве састаўляючыя – міратворчую і дабрачынную. Пытанні ўмацавання ў нашай дзяржаве міру, узаемаразумення, дружбы і згоды паміж людзьмі з’яўляюцца прыярытэтнымі ў дзейнасці арганізацыі.
Беларускі Фонд міру будуецца па тэрытарыяльным прынцыпе.
Аснову Фонду міру складаюць гарадскія і раённыя арганізацыі, якія аб’ядноўваюць членаў Фонду міру, якія працуюць у працоўных калектывах, а таксама іншых асоб, якія пражываюць на тэрыторыі горада ці раёна.
На сённяшні дзень у Беларускім фондзе міру налічваюцца 148 гарадскіх і раённых арганізацый з агульнай колькасцю больш за 11 000 членаў Фонду.
Усе кіруючыя органы Фонду міру і яго арганізацыйных структур з’яўляюцца выбарнымі.
Вышэйшым органам Фонду міру з’яўляецца канферэнцыя. У перыяд паміж канферэнцыямі дзейнасцю Фонду міру кіруе праўленне.
Старшынёй праўлення Беларускага фонду міру абраны Місько Максім Уладзіміравіч.
Актыў Фонду міру Вілейскага раёна пастаянна ўдзельнічае ў праводзімых у рэспубліцы палітычных акцыях і мерапрыемствах. На пацверджанне гэтаму, пры правядзенні выбараў усіх узроўняў ва ўчастковыя камісіі накіроўваецца больш за 30 чалавек, у якасці назіральнікаў – ад 10 да 15.
Вялікая работа праводзіцца Беларускім фондам міру ў рамках спецыяльных праграм арганізацыі — “Клопат”, “Памяць”, “Ветэран”, “Мір праз сям’ю”, “Дзеці — будучыня міру, ім нашы сэрцы”, “Падтрымка адораных і таленавітых дзяцей”.
Фонд міру актыўна супрацоўнічае з самай масавай у рэспубліцы моладзевай арганізацыяй — БРСМ і адной з галоўных сваіх задач бачыць выхаванне патрыятызму ў падрастаючым пакаленні.
21 верасня ва ўсім свеце адзначаецца свята – «Дзень міру». Ва ўсіх установах штогод плануюцца і праводзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя дадзенаму святу. Гэта і конкурс малюнкаў, конкурс сачыненняў і вершаў і інш. Лепшыя ўдзельнікі атрымліваюць памятныя падарункі ад арганізацыі. А таксама набываюцца прызы ўдзельнікам патрыятычных акцый.
Дзеці народжаныя 21 верасня ў «Дзень міру» атрымліваюць памятныя падарункі і сертыфікаты на ганаровае званне «Дзіця міру».
Фонд аказвае пасільную дапамогу тым, каму яна неабходна ў першую чаргу: ахвярам аварый, стыхійных бедстваў, маламаёмным, інвалідам, ветэранам, хворым дзецям і г.д.
У апошні час задачы фонду ўсё часцей знаходзяць водгук і ў моладзі. Сярод маладых беларусаў, якія ўносяць свае сродкі ў гэты дабрачынны фонд, пераважаюць сацыяльныя работнікі, урачы, настаўнікі. Унесці сваю сціплую лепту ў тыя значныя для краіны справы, якія робіць Беларускі фонд міру, вельмі проста. Нумар рахунку гэтай арганізацыі ёсць у кожным аддзяленні любога банка нашай краіны.
Актыў Фонду выкарыстоўвае ўвесь назапашаны арсенал форм і метадаў арганізатарскай работы, шырока прапагандуючы ідэі міру і міласэрнасці сярод насельніцтва рэспублікі.








