Старшыня савета – Дзеруго Вольга Анатольеўна
Намеснік старшыні савета – Карыцька Святлана Францаўна
Адказны сакратар – Гуліцкая Яніна Пятроўна
Наш адрас: 222417, г. Вілейка, вул. Партызанская, 40
Час работы: панядзелак – пятніца – 9.00 – 13.00
Кантактны тэлефон: +8(1771) 4 22 78
Электронная пошта: vilsovet@yandex.by
Вышэйстаячая арганізацыя: Мінская абласная арганізацыя ветэранаў
Кантактны тэлефон: +8(172) 352 35 55
Адрас: г. Мінск, вул. Я.Купалы, д. 21, офіс 103
Старшыня савета – Чарапкоўскі Казімір Браніслававіч
Гістарычная даведка
Вілейская арганізацыя ветэранаў была створана ў 1987 годзе. У вытокаў арганізацыі стаяў Галецкі Пётр Ігнатавіч з 1987 па 1992 год. З 1992 па 2010 год арганізацыю ўзначальваў Мікалаеў Анатоль Афанасьевіч; з 2010 года па сакавік 2023 года – Шэпелева Ганна Пятроўна. З красавіка 2023 года па цяперашні час арганізацыю ўзначальвае Дзеруго Вольга Анатольеўна.
Як адна з арганізацыйных структур Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, Вілейская раённая арганізацыя ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці са Статутам Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў (БГАВ). У аснову дзейнасці раённай арганізацыі пакладзены прынцып адзінства ў адной структуры ветэранаў – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, вязняў канцлагераў, ветэранаў працы. Калі першыя кавалі Перамогу над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў жорсткіх баях на фронце, то другія ўсяляк набліжалі яе сваёй гераічнай працай у тыле, разам падымалі разбураную краіну з руін.
Галоўнай мэтай дзейнасці аб’яднання была і застаецца абарона канстытуцыйных правоў і свабод ветэранаў, асоб пенсійнага і пажылога ўзросту, вырашэнне пытанняў ветэранскага руху ў цэлым. Уся дзейнасць ветэранскай раённай арганізацыі накіравана на забеспячэнне годнага становішча ветэранаў у грамадстве, іх духоўных патрэб, сумеснага ажыццяўлення сацыяльных, эканамічных, культурных і іншых інтарэсаў.
Ветэраны раёна актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім, эканамічным і культурным жыцці раёна, цесна супрацоўнічаюць з органамі дзяржаўнай улады, прафсаюзамі, БРСМ і іншымі грамадскімі аб’яднаннямі ў ажыццяўленні задач ветэранскага руху.
Асноўныя напрамкі работы
Вілейская раённая арганізацыя ветэранаў ажыццяўляе сваю дзейнасць у інтарэсах 11 878 ветэранаў працы, Узброеных сіл, сілавых структур і ліквідатараў ЧАЭС. У іх ліку 4 удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, 25 былых вязняў канцлагераў, 85 ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, 34 ветэраны Узброеных сіл, 68 ветэранаў сілавых структур, 78 ліквідатараў ЧАЭС.
У Вілейскай раённай арганізацыі ветэранаў налічваецца 11 609 ветэранаў працы.
Галерэя выяў





















