Графік работы Вілейскага раённага аддзялення Мінскай вобласці Беларускай партыі «Белая Русь»
Пн – сб: 10.00 – 12.00
Мэты БП «Белая Русь»
Умацаванне незалежнай, моцнай, квітнеючай Беларусі і пабудова сацыяльна справядлівага грамадства, у якім кожны грамадзянін з’яўляецца свабоднай, самадастатковай, незалежнай асобай, чые здольнасці рэалізуюцца ў поўным аб’ёме.
Аб’яднанне грамадзян Рэспублікі Беларусь на аснове прыярытэтнасці нацыянальных інтарэсаў, культурных традыцый, гістарычнай памяці, патрыятычных каштоўнасцей беларускага народа, суверэнітэту і незалежнасці дзяржавы.
Задачы БП «Белая Русь»
забеспячэнне непарушнасці канстытуцыйнага ладу;
захаванне канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян;
палітычны плюралізм, прававыя гарантыі дзейнасці ўсіх канструктыўных палітычных сіл, палітычная стабільнасць, вырашэнне канфліктаў з дапамогай прававых механізмаў;
забеспячэнне прынцыпу вяршэнства права і роўнасці ўсіх грамадзян Беларусі перад законам;
устойлівае развіццё дэмакратычнай, прававой, сацыяльна арыентаванай дзяржавы і грамадства народнага адзінства і сацыяльнай справядлівасці;
забеспячэнне эфектыўнага функцыянавання дзяржаўных інстытутаў;
фарміраванне палітычна актыўнай грамадзянскай супольнасці;
умацаванне законнасці і правапарадку ва ўсіх сферах грамадскага жыцця;
дэбюракратызацыя дзяржаўнага апарату і ўпраўленчых структур усіх узроўняў;
сістэмная і мэтанакіраваная барацьба з карупцыяй;
павелічэнне колькасці дзяржаўных электронных паслуг і сэрвісаў, якія прадастаўляюцца ў праактыўным фармаце;
удзел інстытутаў грамадзянскай супольнасці ў забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі і інфармацыйнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь у працэсе прыняцця і рэалізацыі палітычных рашэнняў;
павышэнне ролі дзяржавы ва ўпраўленні грамадскімі працэсамі ў найбольш адчувальных сектарах эканомікі і сацыяльнай сферы;
фарміраванне кадравага патэнцыялу партыі праз сістэмную арганізацыйную і адукацыйную работу з моладдзю;
эканамічны рост і павышэнне канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі на аснове распрацоўкі і ўкаранення інавацыйных тэхналогій у вытворчасць, мадэрнізацыі эканамічных адносін, і імпартазамяшчэння;
захаванне дзяржаўнага кантролю над стратэгічнымі вытворчасцямі;
захаванне ўстойлівасці нацыянальнай фінансавай і грашова-крэдытнай сістэм, забеспячэнне стабільнасці беларускага рубля;
гарантаванне адзінага прававога рэжыму рэгулявання дзейнасці суб’ектаў гаспадарання розных форм уласнасці;
удасканаленне форм і павышэнне эфектыўнасці дзяржаўна-прыватнага партнёрства;
развіццё міжнародных эканамічных сувязяў з дружалюбнымі дзяржавамі;
забеспячэнне харчовай бяспекі;
устараненне залежнасці стану эканомікі ад негатыўных знешніх фактараў, дыверсіфікацыя экспартных патокаў;
павышэнне інвестыцыйнай актыўнасці беларускай дзяржавы і прадпрыемстваў усіх форм уласнасці;
забеспячэнне роўнага доступу да фінансавых рэсурсаў для буйнога бізнесу, малога і сярэдняга прадпрымальніцтва;
эфектыўную сістэму ацэнкі эканамічных наступстваў прынятых нарматыўных прававых актаў;
зніжэнне залежнасці эканомікі ад знешніх кан’юнктурных ваганняў і рацыянальнае выкарыстанне ўнутраных рэсурсаў;
развіццё ўласнай індустрыі высокіх тэхналогій;
развіццё атамнай энергетыкі і мадэрнізацыя дзеючай энергасістэмы краіны;
прыярытэтнасць дзяржаўных укладанняў у развіццё адукацыі, аховы здароўя, навукі, культуры і спорту;
прыцягненне навуковых даследаванняў у сферу эканомікі, у тым ліку, за кошт прымянення стымулюючых сродкаў, павышэнне якасці адукацыі, стварэнне новых форм дадатковай адукацыі ў галіне эканомікі;
распрацоўка фінансавых інструментаў для актывізацыі прадпрымальніцтва ў розных сферах вытворчасці і падтрымкі ініцыятыў, накіраваных на імпартазамяшчэнне і ўцягванне ў працоўную дзейнасць моладзі;
справядлівае размеркаванне даходаў паміж грамадзянамі Рэспублікі Беларусь праз сацыяльную дзяржаву ў форме прадастаўлення бясплатнай адукацыі і медыцынскіх паслуг, захаванне і развіццё сістэмы сацыяльных ільгот і гарантый, у тым ліку, для ваеннаслужачых і работнікаў праваахоўных органаў, работнікаў сістэмы аховы здароўя, адукацыі і сферы навукі;
гарантаванае забеспячэнне кожнаму чалавеку права на працу, адпачынак і забяспечаную старасць;
забеспячэнне балансу інтарэсаў асобы, грамадства, дзяржавы у сферы адукацыі, а таксама падтрымку ініцыятыў і праектаў, накіраваных на захаванне дасягнутага і паэтапнае павышэнне ўзроўню фінансавання сістэмы адукацыі;
забеспячэнне поўнай занятасці працаздольнага насельніцтва, бяспечных умоў і годнай аплаты працы;
годнае і справядлівае пенсіённае забеспячэнне;
сацыяльная абароненасць мацярынства і дзяцінства, людзей з абмежаванымі магчымасцямі;
папулярызацыя сямейных каштоўнасцей і дзяржаўнай падтрымкі шматдзетнай сям’і як асноўнага структурнага элемента беларускага грамадства;
эфектыўная дзяржаўная падтрымка сям’і, стымуляванне нараджальнасці, стварэнне эканамічных умоў для ўмацавання сямейных адносін;
фінансавая дапамога ўдзельнікам і сем’ям ахвяр ліквідацыі наступстваў тэхнагенных катастроф;
развіццё фізкультурна-спартыўнай базы, стварэнне ўмоў для занятку фізічнай культурай і спортам насельніцтва краіны;
развіццё сацыяльнай інфраструктуры ў сельскай мясцовасці;
папулярызацыя здаровага ладу жыцця, прыняцце дзейсных мер у барацьбе з алкагалізмам, паленнем і наркаманіяй, сацыяльнай і маральнай дэградацыяй грамадзян, асабліва дзяцей і моладзі;
узмацненне эпідэміялагічнай бяспекі і зніжэнне ўзроўню захворвання насельніцтва;
рацыянальнае і разумнае выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій;
устараненне міжрэгіянальнай дыспрапорцыі па ўзроўні даходаў насельніцтва;
стварэнне роўных магчымасцей для рэалізацыі жыццёвых мэт усіх грамадзян за кошт вынікаў уласнай працы, фарміраванне ў іх адказнасці за ўласны дабрабыт;
фарміраванне экалагічнай свядомасці грамадзян;
выхаванне ў грамадзян Беларусі патрыятызму, гонару за Айчыну і народ;
падтрымка традыцыйных для краіны рэлігій, якія з’яўляюцца захавальнікамі мудрасці і вопыту пакаленняў, неабходных для асэнсавання і вырашэння актуальных сацыяльных праблем;
удасканаленне эфектыўнай дзяржаўнай сістэмы выхавання і адукацыі дзяцей і юнацтва;
захаванне і развіццё беларускай і рускай моў і самабытнай беларускай культуры;
стварэнне рэгіянальных цэнтраў патрыятычнага выхавання;
актыўную барацьбу супраць бездухоўнасці, культу ўседазволенасці і гвалту, насаджэння іх у сродках масавай інфармацыі;
фарміраванне ў падрастаючага пакалення сумленнага і добрасумленнага стаўлення да працы, асабістай адказнасці, асноў калектывізму і таварыства;
адстойванне нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне;
падтрымка інтэграцыйных структур, заснаваных на раўнапраўі і павазе нацыянальных каштоўнасцей;
усебаковая падтрымка дзяржаўнай улады ў фарміраванні шматполюснага свету і сістэмы міжнародных адносін, заснаванай на вяршэнстве норм міжнароднага права і шматбаковаму супрацоўніцтву;
пашырэнне міжнародных сувязяў з палітычнымі партыямі дружалюбных дзяржаў па лініі партыйнай дыпламатыі.
Як уступіць у партыю?
Вы можаце падаць заяву на ўступленне ў шэрагі Беларускай партыі «Белая Русь» наступнымі спосабамі:
Звярнуцца ў Вілейскае раённае аддзяленне Мінскай вобласці Беларускай партыі «Белая Русь», напісаць пісьмовую заяву і прадаставіць фота ў электронным варыянце.
Накіраваць на электронны адрас аддзялення партыі belayarus.vileyka@yandex.by запоўненую анкету (спасылка на анкету) на ўступленне (у фармаце Word) і партрэтнае фота ў электронным варыянце. Спецыяліст аддзялення звяжацца з Вамі.