Сельгаспрадпрыемствы Мінскай вобласці загатавалі больш за 100 тыс. т сена. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Мінскага аблвыканкама.
Паралельна з уборачнай у Мінскай вобласці актыўнымі тэмпамі ідзе загатоўка кармоў для жывёлагадоўчай галіны. «У цяперашні час гаспадаркамі загатавана 2,8 млн т сенажу, 41,7 тыс. т сіласу, 850 тыс. т травяных кармоў, а таксама больш за 100 тыс. т сена, што амаль у два разы больш, чым у мінулым годзе», — паведамілі ў прэс-службе.
Да маючай адбыцца зімоўкі гаспадаркамі цэнтральнага рэгіёна павінна быць загатавана больш за 140 тыс. т сена, 3,5 млн т сенажу і 4,55 млн т сіласу.
Крыніца: minsk-region.gov.by