• Адрас: 222417, Мінская вобл., г. Вілейка, вул. Партызанская, 40
  • Рэжым работы: 8.30-17.30 абед 13.00-14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8:00)
Герб Рэспублікі Беларусь
Вілейскі Раённы Выканаўчы Камітэт
Герб Вілейкі
10.08.2026 (абноўлена: 29.09.2026)

Уклад ветэранаў Міншчыны ў агульны каравай

Для сустрэчы з ветэранамі працы – сямейным экіпажам братоў-камбайнёраў выехалі ў поле старшыня Нясвіжскага раённага савета ветэранаў Пашкоўскі Генадзь Віктаравіч і адказны сакратар савета Чурак Леакадзія Пятроўна, каб павіншаваць з намалотам збожжа больш за тысячу (1486,5 т).

На прадпрыемстве старшы камбайнёр Платун Аляксандр Адольфавіч (1957 года нараджэння) працуе ўжо сорак восем гадоў, а за рулём камбайна «Лексіён-550» — дваццаць два. Як адзначыў Аляксандр Адольфавіч – пакуль яшчэ здароўе дазваляе — працую. Кожны год выходжу на жніво.

Наша праца, з Фадзеем Адольфавічам (родны брат 1960 года нараджэння) адказная, але калі выходзіш раніцай у поле, ды яшчэ і надвор’е дазваляе, працуецца прыемней і весялей. Глядзіш і радуешся кожнаму сціснутаму каласку. Бо калі ёсць добры ўраджай, значыць і хлеб на стале заўсёды будзе.

Крыніца: minsk-region.gov.by