• Адрас: 222417, Мінская вобл., г. Вілейка, вул. Партызанская, 40
  • Рэжым работы: 8.30-17.30 абед 13.00-14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8:00)
Герб Рэспублікі Беларусь
Вілейскі Раённы Выканаўчы Камітэт
Герб Вілейкі
16.09.2026 (абноўлена: 28.09.2026)

Бяспека электраправодкі і электрычных прыбораў

Сучаснае жыццё немагчыма без электрычнасці, але няспраўная электраправодка і няправільная эксплуатацыя электрапрыбораў могуць стаць прычынай пажару. Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь нагадвае аб правілах электрабяспекі. Што трэба рабіць:

– не перагружайце электрычныя сеткі (не падключайце некалькі магутных прыбораў у адну разетку);

– выкарыстоўвайце толькі спраўныя электрапрыборы і кабелі;

– не пакідайце ўключанымі награвальныя прыборы (прасы, абагравальнікі, чайнікі) без нагляду;

– рэгулярна правярайце стан электраправодкі.

Што забаронена:

– выкарыстоўваць самаробныя падаўжальнікі і перахаднікі.

– эксплуатаваць пашкоджаныя разеткі і правады.

Электрычнасць не даруе памылак! Выконвайце правілы бяспекі, каб пазбегнуць трагедыі.