Дзеці па прыродзе цікаўныя, і іх часта прываблівае агонь. Аднак дзіцячыя пустаты з агнём могуць мець трагічныя наступствы. Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь заклікае бацькоў удзяляць асаблівую ўвагу бяспецы сваіх дзяцей.
Што трэба зрабіць:
– захоўвайце запалкі, запальнічкі і іншыя крыніцы агню ў месцах, недаступных для дзяцей;
– расказвайце дзецям аб правілах пажарнай бяспекі;
– паказвайце на асабістым прыкладзе, як правільна абыходзіцца з агнём і электрапрыборамі.
Памятайце:
– дзеці часта паўтараюць дзеянні дарослых;
– не пакідайце дзяцей без нагляду, калі ў доме ёсць крыніцы адкрытага агню або ўключаныя электрапрыборы.
Беражыце сваіх дзяцей! Вучыце іх правілам бяспекі з ранняга ўзросту.
