У вілейскіх велалюбіцеляў з’явілася новая кропка ў маршруце. Каля нядаўна пабудаванага моста праз Вілію абсталявана веладарожка з нанесенай разметкай і велапешаходнай агароджай.
Праехаўшы пад мастом, можна наўпрост трапіць з Ніжняга парку на Вільянін хутар — цяпер маршрут гараджан стаў зручнейшым.
Як паведамілі карэспандэнту «Шлях Перамогi» ў ААТ ДСТ №5, агульная працягласць веладарожкі — каля 500 метраў.
Далей глядзець тут.