Штогод у Рэспубліцы Беларусь фіксуюцца пажары, якія ўзніклі з-за неасцярожнага абыходжання з агнём. Міністэрства па надзвычайных сітуацыях заклікае грамадзян да максімальнай пільнасці.
Асноўныя правілы:
– не кідайце не затушаныя недакуркі і запалкі;
– не разводзьце вогнішчы ў лесе ў пажаранебяспечны перыяд.
– не выкарыстоўвайце адкрыты агонь побач з легкаўзгаральнымі матэрыяламі.;
– захоўвайце запалкі і запальнічкі ў месцах, недаступных для дзяцей.
Памятайце: нават адна іскра можа стаць прычынай буйнога пажару. Большасць пажараў можна прадухіліць, калі выконваць элементарныя правілы бяспекі. Будзьце пільныя!
