У актавай зале пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 Вілейскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прайшоў адзіны дзень інфармавання. Удзел у мерапрыемстве прынялі кіраўніцтва і асабовы склад райаддзела па НС.
Пад дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь адкрыў мерапрыемства першы намеснік начальніка Вілейскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Яўген Шалухо. Ён павітаў удзельнікаў і азнаёміў прысутных з парадкам дня.
Намеснік начальніка раённага аддзела Дзмітрый Клешняк агучыў тэму: «Дзень народнага адзінства як фактар нацыянальнага гонару».
У рамках мерапрыемства разгледзелі бягучыя пытанні і паглядзелі тэматычны відэафільм. Начальнік аддзела па НС чарговы раз звярнуў увагу прысутных на неабходнасць няўхільнага выканання заканадаўства, транспартнай, службовай і выканальніцкай дысцыпліны.
У завяршэнне мерапрыемства, начальнік раённага аддзела па НС Анатоль Стреж, уручыў узнагароды і чарговыя спецыяльныя званні малодшага начальніцкага складу.
Сустрэча выдалася па-сапраўднаму насычанай і цікавай!