Прафілактычнае мерапрыемства, накіраванае на павышэнне бяспекі дарожнага руху пры перавозцы сельскагаспадарчай прадукцыі, у тым ліку цукровых буракоў на тэрыторыі Вілейскага раёна ў перыяд з 20 верасня па 01 кастрычніка 2026 года
Супрацоўнікі ДАІ пры нясенні службы будуць звяртаць увагу на выкананне кіроўцамі грузавых аўтамабіляў Правілаў дарожнага руху, асаблівую ўвагу надаўшы выяўленню наступных парушэнняў:
– перавышэнне ўстаноўленай хуткасці;
– выезд на сустрэчную паласу руху;
– праезд скрыжаванняў;
– манеўраванне;
– тэхнічны стан транспарту;
– забеспячэнне бяспечных умоў перавозкі сельскагаспадарчай прадукцыі ў тым ліку цукровых буракоў.