Міністэрства эканомікі сумесна з ААТ ”АСБ Беларусбанк“ і ТАА ”АСБ Кансалт“ пры партнёрстве ТАА ”Марк Формэль“ абвясціла аб старце з 21 верасня 2026 г. конкурсу на лепшую бізнес-ідэю, бізнес-праект ”Падтрымка моладзевай ініцыятывы“.
Мэта Конкурсу – папулярызацыя прадпрымальніцкай дзейнасці сярод моладзі, выяўленне і заахвочванне творчых, ініцыятыўных студэнтаў, павышэнне ўзроўню прафесійнай арыентацыі моладзі.
Удзельнікамі Конкурсу могуць стаць студэнты ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь дзённай формы навучання, якія дасягнулі паўналетняга ўзросту.
Удзел у конкурсе бясплатны.
Конкурс праходзіць у тры этапы:
1-ы этап – падача заявак (фармат PDF) і конкурсных работ (бізнес-праект, бізнес-ідэя ў выглядзе прэзентацыі ў фармаце PowerPoint) з 21 верасня па 16 кастрычніка 2026 года(ажыццяўляецца на электронную пошту: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.з паметкай ”Падтрымка моладзевай ініцыятывы“, адбор не больш за 14 удзельнікаў у 2 этап;
2-і этап – прэзентацыя конкурснай работы – праводзіцца з 2 лістапада па 9 лістапада 2026 года;
3-і этап – падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў з 10 па 16 лістапада 2026 года.
Тэматыка бізнес-праектаў і бізнес-ідэй не абмежаваная.
Пераможцамі Конкурсу прызнаюцца па адным удзельніку ад кожнай вобласці і г. Мінска (пры ўмове наяўнасці пададзеных заявак ад адпаведных рэгіёнаў), якія ўзнагароджваюцца дыпломамі, спецыяльнымі падарункамі ад арганізатараў і партнёра Конкурсу, а таксама сертыфікатам наміналам 1 000 беларускіх рублёў.
Больш падрабязна аб парадку правядзення Конкурсу можна азнаёміцца на сайце Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.