• Адрас: 222417, Мінская вобл., г. Вілейка, вул. Партызанская, 40
  • Рэжым работы: 8.30-17.30 абед 13.00-14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8:00)
Герб Рэспублікі Беларусь
Вілейскі Раённы Выканаўчы Камітэт
Герб Вілейкі
25.09.2026 (абноўлена: 29.09.2026)

Стартавала спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства «Дом без пажару»

23 верасня на тэрыторыі Вязынскага сельсавета Вілейскага раёна стартавала спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе «Дом без пажару».

Работнікі Вілейскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у супрацоўніцтве з прадстаўнікамі мясцовых органаў прафілактыкі наведалі грамадзян. У ходзе прафілактычнага мерапрыемства, у адпаведнасці з пэўным пералікам асобных катэгорый грамадзян, наведалі месцы пражывання адзінокіх грамадзян і інвалідаў, адзінока пражываючых грамадзян, грамадзян, якія злоўжываюць алкагольнымі напоямі.

Праведзенае прафілактычнае мерапрыемства накіравана на ўстараненне крытэрыяў і прыкмет небяспечных умоў пражывання грамадзян, і фактараў, якія павышаюць рызыку пажарнай небяспекі аб’ектаў жыллёвага фонду.

У ходзе прафілактычнага мерапрыемства, грамадзянам тлумачыліся патрабаванні пажарнай бяспекі, правілы паводзін пры пажары і іншых надзвычайных сітуацыях. Удзельнікі прафілактычнай работы, пры наведванні домаўладанняў, звярталі ўвагу на стан печнага ацяплення, наяўнасць і працаздольнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, газавага і электраабсталявання.

– Нагадваем пра навядзенне парадку на сваіх сядзібах, калі смецце не заўсёды атрымліваецца вывезці, – гутарылі са спецыялістамі. – Спальваць смецце не забаронена, – расказвалі ўдзельнікі прафілактычнай акцыі. – Але, неабходна выконваць усе правілы бяспекі, інакш можа здарыцца пажар. Трэба падабраць бязветранае надвор’е, выбраць месца вогнішча на бяспечнай адлегласці ад пабудоў і пажадана на раллі, забяспечыць пастаянны кантроль дарослымі, падгатаваць пляцоўку, папярэдне абкапаўшы яе і забяспечыць наяўнасць першасных сродкаў пажаратушэння. Перад выхадам ад месца развядзення вогнішча абавязкова заліць вадой і засыпаць пяском. І толькі калі вы пераканаліся ў тым, што вогнішча затушана, можна ісці працягваць свае справы.

Ратавальнікі праводзілі з грамадзянамі інструктажы па выкананні правілаў пажарнай бяспекі ў быце, уручалі лістоўкі і буклеты прафілактычнай накіраванасці, а таксама нагадвалі домаўладальнікам, што пры ўзнікненні пажару і іншых надзвычайных сітуацый неабходна неадкладна выклікаць службу выратавання па тэлефоне «101» або «112».