У рамках спецыяльнага прафілактычнага мерапрыемства «Дом без пажару» на тэрыторыі Вязынскага сельсавета Вілейскага раёна актыўна праводзіцца абследаванне жылога сектара і сустрэчы з жыхарамі сельсавета.
Работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з прадстаўнікамі суб’ектаў прафілактыкі праводзяць рэйды на тэрыторыі Вязынскага сельсавета. Асаблівая ўвага надаецца домаўладанням грамадзян з так званай «групы рызыкі»: адзінокіх і адзінока пражываючых пенсіянераў, інвалідаў, шматдзетных сем’яў.
Работнікі МНС правяраюць пажарабяспечны стан прыватных дамоў і кватэр, асаблівую ўвагу надалі стану печнага ацяплення і спраўнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.
Таксама ратавальнікі акцэнтуюць увагу на недапушчальнасць пакідання малалетніх дзяцей без нагляду. Дзіця без нагляду – гэта дзіця ў небяспецы. Ніколі і ні пры якіх умовах нельга пакідаць малалетніх дзяцей адных. Іх бяспека патрабуе пастаяннай бацькоўскай увагі і кантролю, бо прадухіліць бяду заўсёды прасцей, чым справіцца з яе наступствамі.
Усяго з пачатку правядзення спецыяльнага прафілактычнага мерапрыемства было абследавана больш за 60 домаўладанняў у населеных пунктах на тэрыторыі сельсавета.
МНС нагадвае! Не дапускайце – эксплуатацыю няспраўнага печнага ацяплення, розжыг печаў з дапамогай легкаўзгаральных і гаручых вадкасцей, а таксама перакал печаў – усё гэта можа стаць прычынай пажару. Тэлефон службы выратавання «101» або «112».