
На выкананне Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2018 г. № 202 «Аб службе «адно акно» з 27 лістапада 2018 года ў Вілейскім раённым выканаўчым камітэце функцыянуе служба «адно акно».
Асноўнымі задачамі службы «адно акно» з’яўляюцца:
– забеспячэнне рэалізацыі заяўнічага прынцыпу «адно акно» пры звароце зацікаўленых асоб за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур;
– стварэнне ўмоў для падачы ў адным месцы зацікаўленымі асобамі заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;
– аказанне бясплатнай кансультатыўнай дапамогі па пытаннях падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
– забеспячэнне своечасовай і якаснай падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
– выдача адміністрацыйных рашэнняў.
Адрас: 222417, г. Вілейка, вул. Партызанская 44, кабінет № 1
Тэлефон: (801771) 5-52-66
e–mail: odnookno@bel.vileyka.gov.by
Рэжым работы: панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца з 8.00 да 17.00, перапынак на абед з 12.00 да 13.00;
серада з 8.00 да 20.00 без перапынку на абед;
трэцяя субота месяца з 8.00 да 17.00, перапынак на абед з 12.00 да 13.00.
Кансультаванне зацікаўленых асоб ажыццяўляецца даведачна-інфармацыйнай службай «Даведачная «аднаго акна» па кароткім бясплатным нумары 142
Прыём зацікаўленых асоб ажыццяўляюць:
Жэшка Ганна Андрэеўна – галоўны спецыяліст упраўлення забеспячэння функцый службы «адно акно» камунальнага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «ІВЦ Мінскага абласнога выканаўчага камітэта»;
тэлефон (801771) 5-52-66
Ясінская Людміла Уладзіміраўна – спецыяліст упраўлення забеспячэння функцый службы «адно акно» камунальнага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «ІВЦ Мінскага абласнога выканаўчага камітэта»;
тэлефон (801771) 5-52-66
Шэпелева Кацярына Леанідаўна – спецыяліст упраўлення забеспячэння функцый службы «адно акно» камунальнага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «ІВЦ Мінскага абласнога выканаўчага камітэта»
тэлефон (801771) 5-52-66
Спецыялісты службы «адно акно» Вілейскага райвыканкама па тэлефоне і пры асабістым звароце зацікаўленых асоб ажыццяўляюць папярэдні запіс на прыём
Службовая асоба Вілейскага раённага выканаўчага камітэта, упаўнаважаная на ажыццяўленне непасрэднага кіраўніцтва арганізацыяй дзейнасці службы «адно акно» – Кезік Вольга Фёдараўна, загадчык сектарам па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, тэлефон 8 (01771) 4-22-14
У адпаведнасці з артыкулам 14 Закона Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г. № 433-3 «Аб асновах адміністрацыйных працэдур» заява зацікаўленай асобы можа быць пададзена ў вуснай, пісьмовай і электроннай форме.
Заява зацікаўленай асобы аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур, атрыманні адміністрацыйных рашэнняў і падачы (адкліканні) адміністрацыйных скаргаў у электроннай форме падаецца праз адзіны партал электронных паслуг пасля атрымання да яго доступу:
– без выкарыстання сродкаў ідэнтыфікацыі;
– з выкарыстаннем унікальнага ідэнтыфікатара зацікаўленай асобы (акрамя выпадкаў, калі зацікаўленай асобай з’яўляецца юрыдычная асоба), парадак атрымання якога ўстанаўліваецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь;
– з выкарыстаннем асабістага ключа электроннага лічбавага подпісу, сертыфікат адпаведнага адкрытага ключа якога выдадзены рэспубліканскім засведчвальным цэнтрам Дзяржаўнай сістэмы кіравання адкрытымі ключамі праверкі электроннага лічбавага подпісу Рэспублікі Беларусь.
Спосаб доступу да адзінага партала электронных паслуг для падачы заявы зацікаўленай асобы ў электроннай форме вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь у пераліку адміністрацыйных працэдур, якія падлягаюць ажыццяўленню ў электроннай форме праз адзіны партал электронных паслуг.
З мэтай забеспячэння доступу да адзінага партала электронных паслуг агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай сістэмы для падачы заяў, атрымання адміністрацыйных рашэнняў (паведамленняў аб прынятых рашэннях) і падачы (адклікання) адміністрацыйных скаргаў у электроннай форме зацікаўленыя асобы могуць звярнуцца ў службу «адно акно» для атрымання унікальнага ідэнтыфікатара.
Выказаць сваё меркаванне аб якасці работы службы “адно акно” можна пасродкам Партала рэйтынгавай ацэнкі арганізацый, якія аказваюць паслугі, што забяспечваюць жыццядзейнасць насельніцтва, і ажыццяўляюць адміністрацыйныя працэдуры.