12 верасня 2011 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 409 «Аб утварэнні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь» шляхам аб’яднання следчых падраздзяленняў МУС, КДК і Пракуратуры створана самастойнае ведамства – Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь.
Следчы камітэт – адзіная і цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных праваахоўных органаў, якія з’яўляюцца органамі папярэдняга следства і ажыццяўляюць паўнамоцтвы ў сферы дасудовай крымінальнай вытворчасці.
Асноўнымі задачамі Следчага камітэта з’яўляюцца:
Вілейскі аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь з’яўляецца дзяржаўным праваахоўным органам і органам папярэдняга следства, які ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ажыццяўляе паўнамоцтвы ў сферы дасудовай крымінальнай вытворчасці.
Аддзел уваходзіць у адзіную цэнтралізаваную сістэму Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, падпарадкоўваецца Следчаму камітэту і ўпраўленню Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці.
Кантактная інфармацыя Вілейскага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь:
Юрыдычны адрас: 222416, г. Вілейка, вул. 1 Мая, 93
Тэлефон: (01771) 3 64 10, (факс) (01771) 3 64 20, 3 64 24
Кантактная інфармацыя ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці:
Юрыдычны адрас: 220006, г. Мінск, вул. Аранская, 1.
Аператыўна-дзяжурная служба: т. (017) 226-17-97, факс – (017) 226-16-39 (кругласуткава).
| П.І.Б. ПАСАДА | ЧАС ПРЫЁМУ | МЕСЦА ПРЫЁМУ |
| ПУТЫРСКІ АЛЯКСАНДР УЛАДЗІМІРАВІЧ НАЧАЛЬНІК РОСК | 1-ы панядзелак месяца з 9.00 да 13.00 | г. Вілейка, вул.1Мая, д.93 |
| КРЫМОЎСКІ АЛЯКСАНДР СТАНІСЛАВАВІЧ ВрИОД НАМЕСНІКА НАЧАЛЬНІКА РОСК | 2-я серада месяца з 14.00 да 18.00 | г. Вілейка, вул.1Мая, д.93 |
Папярэдні запіс на прыём да кіраўніцтва Вілейскага раённага аддзела Следчага камітэта ажыццяўляецца па тэлефоне – (01771) 36410
ГРАФІК
выязнога асабістага прыёму грамадзян, індывідуальных
прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб
III квартале 2026 года
| № п/п | Дата правядзення, час | Пасада, П.І.Б. | Месца правядзення |
| 1 | 21.07.2026 11.00-12.00 | Начальнік РОСК падпалкоўнік юстыцыі Путырскі Аляксандр Уладзіміравіч | Курэнецкі сельвыканкам |
| 2 | 25.09.2026 11.00-12.00 | ВрИОД намесніка начальніка РОСК падпалкоўнік юстыцыі Крымоўскі Аляксандр Станіслававіч | Любанскі сельвыканкам |
ГРАФІК
правядзення «прамой тэлефоннай лініі» кіраўніцтвам
Вілейскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь
у III квартале 2026 г.
| П.І.Б, пасада | Дата, час правядзення | Тэлефон | |
| Начальнік Путырскі Аляксандр Уладзіміравіч | III квартал | 03.08.2026 з 11.00-12.00 | 3-64-10 |
| ВрИОД намесніка начальніка Крымоўскі Аляксандр Станіслававіч | 09.09.2026 з 15.00-16.00 | 3-64-12 |
У сувязі з уступленнем у сілу з 02.01.2023 Закона Рэспублікі Беларусь ад 28.06.2022 №176-3 «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», змяняецца парадак падачы электронных зваротаў (артыкул 25 Закона).
Пад электроннымі зваротамі разумеюцца звароты заяўнікаў, пададзеныя праз дзяржаўную адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (далей – сістэма ўліку).
Сістэмай уліку і апрацоўкі зваротаў з’яўляецца інфармацыйная сістэма, прызначаная для падачы ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі электронных зваротаў і атрымання адказаў (паведамленняў) на іх, а таксама для апрацоўкі электронных зваротаў, адказаў (паведамленняў) на іх, электронных копій пісьмовых зваротаў, электронных копій адказаў (паведамленняў) на пісьмовыя звароты, іншай інфармацыі аб разглядзе зваротаў, аб пакіданні зваротаў без разгляду па сутнасці.
У сувязі з выкладзеным, з 02.01.2023 у выпадку паступлення ў падраздзяленні Следчага камітэта электронных лістоў грамадзян, юрыдычных асоб, мінаючы сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў, такія лісты рэгістравацца і вырашацца як электронныя звароты не будуць.
Таксама звяртаем увагу наведвальнікаў сайта на палажэнні артыкула 2 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», у адпаведнасці з якімі дзеянне дадзенага закона не распаўсюджваецца на звароты, якія падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з крымінальна-працэсуальным заканадаўствам. З улікам задач, якія выконваюцца Следчым камітэтам у сферы дасудовай крымінальнай вытворчасці, інфармуем аб тым, што падача заяў аб злачынствах, скаргаў і хадайніцтваў па крымінальных справах, матэрыялах праверак шляхам накіравання зваротаў праз сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў нормамі Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей – КПК) не прадугледжана. Такія заявы, скаргі і хадайніцтвы згодна з артыкуламі 136, 139 і 168 КПК падаюцца ў падраздзяленні пісьмова або вусна (у апошнім выпадку – з занясеннем у пратакол.
Электронныя звароты падаюцца праз дзяржаўную адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб звароты.бел.
Электронныя звароты выкладаюцца на беларускай або рускай мове, павінны змяшчаць найменне і (або) адрас арганізацыі або пасаду і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы асобы, якой накіроўваецца зварот, прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання), выкладанне сутнасці звароту;
Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны прыкладацца электронныя копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
Сутнасць электроннага звароту не можа выкладацца праз спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы. Тэкст звароту павінен чытацца. Не дапускаецца ўжыванне ў зваротах нецэнзурных або зневажальных слоў ці выразаў.