Аб аказанні дапамогі ў падрыхтоўцы да навучальнага года
сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей
Шматдзетным сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей школьнага ўзросту, з сродкаў мясцовага бюджэту прадастаўляецца аднаразовая матэрыяльная дапамога на кожнага навучэнца, які навучаецца ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі) у памеры 30 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму, які дзейнічае на 01.08.2026 (у рамках выканання мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы «Развіццё дэмаграфічнага патэнцыялу» на 2026-2030 гады).
Для напісання заявы на дадзены від дапамогі неабходна звярнуцца ў ДУ «Вілейскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» па адрасе: г. Вілейка, вул. Вадоп’янава, 33.
Пры сабе мець:
– дакумент, які пацвярджае асобу;
– копію пасведчання шматдзетнай сям’і (у выпадку яго адсутнасці – пасведчанні аб нараджэнні ўсіх непаўналетніх дзяцей або дакументы, якія пасведчаць асобу дзіцяці (дзяцей));
– выпіска банкаўскага рахунку, адкрытага ў ААТ «АСБ «Беларусбанк», ААТ «Белагропромбанк» (базавы рахунак);
– дакумент, які пацвярджае навучанне ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі).
Прыём дакументаў для аказання матэрыяльнай дапамогі да школы ажыццяўляецца з 1 ліпеня 2026 года.
Выплата матэрыяльнай дапамогі праводзіцца да 1 кастрычніка 2026 года ўключна на базавыя рахункі, адкрытыя ў ААТ «АСБ «Беларусбанк», ААТ «Белагропромбанк» у адпаведнасці з рэгістрацыяй па месцы жыхарства (месцы знаходжання) аднаго з бацькоў дзіцяці на тэрыторыі Вілейскага раёна.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл. 3-63-58, 2-18-33, 3-63-70.
З мэтай аказання падтрымкі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей-школьнікаў, да новага 2026/2030 навучальнага года дзяржаўнай установай «Вілейскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» пры падтрымцы Вілейскага райвыканкама з 1 ліпеня па 31 жніўня праводзіцца дабрачынная акцыя «СКОРА Ў ШКОЛУ» па зборы канцылярскіх тавараў, школьных прыналежнасцей, адзення і абутку, грашовых сродкаў.
Даведкі па тэл. 2-18-33, 2-26-28, 3-63-70.