• Адрас: 222417, Мінская вобл., г. Вілейка, вул. Партызанская, 40
  • Рэжым работы: 8.30-17.30 абед 13.00-14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8:00)
Герб Рэспублікі Беларусь
Вілейскі Раённы Выканаўчы Камітэт
Герб Вілейкі

Гісторыя РАУС

19.08.2026 (абноўлена: 28.09.2026)

Сайт УУС Мінаблвыканкама


У розныя перыяды калектыў Вілейскага РАУС узначальвалі:

  • 1944 -1946 гг. – Лукаш Андрэй Піліпавіч.
  • 1946 – 1950 гг. – Хахонін Кузьма Іванавіч.
  • 1950 – 1953 гг. – Асташёнак Валерый Паўлавіч.
  • 1953 – 1954 гг. – Падшыбякін Васіль Аляксандравіч.
  • 1954 – 1956 гг. – Падшыбякін Васіль Аляксандравіч.
  • 1956 – 1959 гг. – Ярмоленка Аляксандр Андрэевіч.
  • 1959 – 1967 гг. – Фамін Андрэй Максімавіч.
  • 1967 – 1971 гг. – Яўстрацьеў Уладзімір Аляксеевіч.
  • 1971 – 1985 гг. – Карповіч Іван Іосіфавіч.
  • 1985 – 1994 гг. – Садоўскі Мар’ян Казіміравіч.
  • 1994 – 2000 гг. – Кухарчык Сяргей Сяргеевіч.
  • 2000 – 2003 гг. – Жыхар Уладзімір Мікалаевіч.
  • 2003 – 2006 гг. – Кухарчык Сяргей Сяргеевіч.
  • 2007 – 2010 гг. – Малікаў Васіль Іванавіч.
  • 2010 – 2019 гг. – Каротыш Аляксандр Мікалаевіч.
  • з студзеня 2020 г. – па цяперашні час – Бендасаў Аляксандр Уладзіміравіч.

З першых дзён Кастрычніцкай рэвалюцыі ўлада ў горадзе Вілейка перайшла ў рукі кіраваных бальшавікамі Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Выступаючы 19 лістапада 1917 года на з’ездзе Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходніх абласцей у Мінску , дэлегат ад Вілейшчыны дакладваў: «арганізаваны ваенна-рэвалюцыйны камітэт, які змяніў каменданта і яго памочніка, рэарганізаваў міліцыю, усталявана сувязь з Мінскам».

У студзені месяцы 1918 года Вілейка была цэнтрам не акупаванай часткі Віленскай губерні. Яе Савет рабочых, салдацкіх, сялянскіх і батрацкіх дэпутатаў быў бальшавіцкім і ажыццяўляў уладу ў павеце.

З стварэннем Вілейскага павятовага, ваенна-рэвалюцыйнага камітэта і савета рабочых, сялянскіх і батрацкіх дэпутатаў, адначасова ў горадзе была створана павятовая Надзвычайная камісія і міліцыя.

Начальнікам Вілейскай павятовай міліцыі быў прызначаны Голікаў Мікалай, а затым Рачып Лук’ян Пракопавіч. Павятовая міліцыя размяшчалася ў будынку, які захаваўся да цяперашняга часу. на вул. Кастрычніцкай д.30.

На першым перыядзе існавання Савецкай улады перад работнікамі міліцыі ставілася задача падаўлення супраціву буржуазіі і памешчыкаў, абарона заваяванняў Кастрычніцкай рэвалюцыі, умацаванне дыктатуры пралетарыяту.
Работнікі міліцыі займаліся ліквідацыяй бандыцкіх груп, адлоўлівалі спекулянтаў хлебам, ажыццяўлялі дапамогу харчовым атрадам, вялі бяспошчадную вайну з самагонаварэннем.

У снежні 1918 года на тэрыторыі былой Курэнецкай воласці работнікамі павятовай міліцыі была ліквідавана банда «Шатры», у склад якой уваходзілі бацька і сыны Ляхаўскія з пасобнікамі, якія займаліся забойствамі бальшавікоў і актывістаў Савецкай улады, рабункамі, марадзёрствам.

Актыўную дапамогу аказвалі таксама работнікі міліцыі ў наладжванні народнай гаспадаркі, разбуранай у горадзе.

У 1920 годзе па Парыжскай дагаворы Вілейка, як і іншыя гарады Заходняй Беларусі адышла пад уладу панскай Польшчы.

З вызваленнем Заходняй Беларусі ад белапалякаў і аднаўленнем Савецкай улады ў г.Вілейцы, у верасні 1939 года было створана абласное ўпраўленне міліцыі, якое размяшчалася па вул.Савецкай.

Першым начальнікам абласнога ўпраўлення міліцыі ў 1939 годзе працаваў тов. Пронін, а намеснікам па палітычнай частцы працаваў тов. Франчук.

У 1941 годзе абласное ўпраўленне міліцыі пераехала з вуліцы Савецкай на вул.Першамайскую ў спецыяльна адбудаваны будынак недалёка ад цяпер дзеючага будынка РАУС, дзе ў цяперашні час на месцы былога ўпраўлення міліцыі размяшчаецца 48 кватэрны жылы дом.

У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны асабовы склад міліцыі быў эвакуіраваны, дзе супрацоўнікі ўступілі ў шэрагі Чырвонай арміі або пайшлі ў лясы ў партызанскія атрады.

Пасля вызвалення Беларусі ў 1944 годзе ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у горадзе Вілейцы па-ранейшаму было адноўлена абласное ўпраўленне міліцыі, якое размяшчалася ў будынку ваеннай казармы, дзе ў цяперашні час размяшчаецца ПТВ-48( былы навучальны корпус).

У верасні 1945 года вобласць з Вілейкі была перанесена ў г.Маладзечна, а з 1963 у г.Мінск.

У верасні 1939 года разам са стварэннем абласнога ўпраўлення міліцыі было створана і Вілейскае гарадское аддзяленне міліцыі, якое размяшчалася ў будынку па вул.Горкага. Гэты будынак захаваўся да цяперашняга часу і аддадзены пад кватэры жыхарам горада.

Начальнікам гарадскога аддзялення міліцыі працаваў ст.лейтэнант міліцыі тов. Панфіленка, які ў 1942 годзе загінуў пад Сталінградам. Намеснікам па палітычнай частцы быў тов. Гненны, які загінуў у 191 годзе на станцыі Орша.

У 1944 годзе, пасля вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Было адноўлена гарадское аддзяленне міліцыі, якое размяшчалася ў тым жа будынку ў якім размяшчалася і абласное ўпраўленне міліцыі.

У верасні 1945 года ў сувязі з пераводам вобласці ў г.Маладзечна на базе гарадскога аддзялення міліцыі быў створаны раённы аддзел унутраных спраў, які ў 1949 годзе быў пераведзены ў будынак, у якім знаходзіцца і па сённяшні дзень.


Карта Гугл