| № п/п | Найменне паслугі | Тарыф, базавых велічынь |
| 1. | Забеспячэнне ўрачыстай абстаноўкі рэгістрацыі заключэння шлюбу ў спецыяльна абсталяваным памяшканні органа ЗАГС | 2 |
| 2. | Забеспячэнне ўрачыстай абстаноўкі рэгістрацыі заключэння шлюбу па індывідуальным сцэнарыі (абрадзе) з выкарыстаннем розных элементаў і атрыбутаў у спецыяльна абсталяваным памяшканні органа ЗАГС | 3 |
| 3. | Забеспячэнне ўрачыстай абстаноўкі рэгістрацыі заключэння шлюбу ў памяшканні органа ЗАГС, якое не з’яўляецца спецыяльна абсталяваным памяшканнем (кабінет, пакой і іншае) | 1 |
| 4. | Забеспячэнне ўрачыстай абстаноўкі рэгістрацыі заключэння шлюбу па-за памяшканнем органа ЗАГС (у памяшканнях устаноў культуры, памяшканнях, размешчаных у гістарычных і памятных мясцінах, на тэрыторыі аб’ектаў, якія з’яўляюцца помнікамі гісторыі або архітэктуры, у архітэктурных ансамблях і іншых месцах, у памяшканнях, вызначаных дагаворамі на аказанне паслугі па выездзе для рэгістрацыі заключэння шлюбу да месца правядзення ўрачыстасці, установах крымінальна-выканаўчай сістэмы, месцы пражывання асобы, якая звярнулася за аказаннем дадатковай платнай паслугі, месцы аказання медыцынскай дапамогі ва ўмовах стацыянара або ў іншым месцы) | 10 |
| 5. | Забеспячэнне ўрачыстай абстаноўкі рэгістрацыі заключэння шлюбу па індывідуальным сцэнарыі (абрадзе) з выкарыстаннем розных элементаў і атрыбутаў па-за памяшканнем органа ЗАГС (у памяшканнях устаноў культуры, памяшканнях, размешчаных у гістарычных і памятных мясцінах, на тэрыторыі аб’ектаў, якія з’яўляюцца помнікамі гісторыі або архітэктуры, у архітэктурных ансамблях і іншых месцах, у памяшканнях, вызначаных дагаворамі на аказанне паслугі па выездзе для рэгістрацыі заключэння шлюбу да месца правядзення ўрачыстасці, установах крымінальна-выканаўчай сістэмы, месцы пражывання асобы, якая звярнулася за аказаннем дадатковай платнай паслугі, месцы аказання медыцынскай дапамогі ва ўмовах стацыянара або ў іншым месцы) | 10 |
| 6. | Забеспячэнне ўрачыстай абстаноўкі рэгістрацыі нараджэння ў спецыяльна абсталяваным памяшканні органа ЗАГС | 2 |
| 7. | Забеспячэнне ўрачыстай абстаноўкі рэгістрацыі нараджэння па індывідуальным сцэнарыі (абрадзе) з выкарыстаннем розных элементаў і атрыбутаў у спецыяльна абсталяваным памяшканні органа ЗАГС | 3 |
| 8. | Забеспячэнне ўрачыстай абстаноўкі рэгістрацыі нараджэння ў памяшканні органа ЗАГС, якое не з’яўляецца спецыяльна абсталяваным памяшканнем (кабінет, пакой і іншае) | 1 |
| 9. | Правядзенне ўрачыстых цырымоній, звязаных з рэгістрацыяй шлюбу | 2 |
| 10. | Вырабленне копій дакументаў | 0,2 |